Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Альянспласт, ТАА. г. Віцебск

 

Сучасная назва ТАА «Альянспласт»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Дата заснавання 1996
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна хімічная прамысловасць
Сайт http://www.aliansplast.by/

 

ТАА «Альянспласт» спецыялізуецца на вытворчасці палімернай, спажывецкай тары метадам ліцця пад ціскам. Прадпрыемства было створана ў 1996 годзе ў Віцебску як вытворчая камерцыйная фірма «Альянс», з 2000 года – таварыства з абмежаванай адказнасцю з сучаснай назвай.

Прадпрыемства мае тры вытворчыя пляцоўкі і філіял у г. п. Шуміліна, уласны парк (15 аўтацягнікоў). На сённяшні дзень асноўны накірунак дзейнасці – вытворчасць герметычнай палімернай тары ад 0,1 да 20,5 л па еўрапейскай тэхналогіі. У асартыменце прадпрыемства: слоікі і вёдры рознага колеру, формы, з кантрольным замком і без замка; для прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, тэхнічных вадкасцей, бытавой хіміі і інш. Распрацаваны і падрыхтаваны для выпуску палімерныя вырабы для бактэрыялагічных, клініка-дыягнастычных, мікрабіялагічных лабараторый. Таксама прадпрыемства ажыццяўляе выраб парніковай плёнкі, ліццё вырабаў з поліпрапілена з выкарыстаннем формы заказчыка і інш.

ТАА «Альянспласт» мае гігіенічныя пасведчанні і сертыфікаты ў Беларусі, Расіі, Украіне, ЕС. Гандлёвыя прадстаўніцтвы і партнёры размешчаны ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Вільнюсе. Прадукцыя прадпрыемства шырока карыстаецца попытам у Беларусі, Расіі, краінах постсавецкай прасторы і Еўрасаюза, Кітаі, Паўночнай і Паўднёвай Амерык, Ізраіле і інш.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца 1-я Журжаўская, д. 10А.

 

ТАА «Альянспласт». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.byТАА «Альянспласт». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byТАА «Альянспласт». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byТАА «Альянспласт». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byПрадукцыя ТАА «Альянспласт». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.aliansplast.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. Упаковка для европейцев / Е. Башун // Витебские вести. – 2019. – 5 окт. – С. 4.

2. Владимиров, А. Новые ориентиры «Альянспласта» / А. Владимиров // Директор. – 2018. – № 1. – С. 16–17.

3. Каталог резидентов СЭЗ «Витебск» [Электронный ресурс] / Свободная экономическая зона Витебск. – Режим доступа: http://fez-vitebsk.by/upload/iblock/b23/FEZ%20Residents.pdf. – Дата доступа: 01.06.2023.

4. Кочетов, С. Бизнес закрывает ниши / С. Кочетов // Витебские вести. – 2022. – 26 авг. – С. 6.

5. Пукшанскі, А. «Альянспласт» – без тары ніяк! / А. Пукшанскі // Звязда. – 2019. – 10 ліп. – С. 8.

6. Серебрякова, Т. Спрос рождает предложения / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 14 апр. – С. 1, 4.

7. Силинов, Н. М. «Альянспласт» / Н. М. Силинов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 15.

8. Соловьева, Т. Открывая иные возможности / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 28 янв. – С. І. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

 

СПАСЫЛКІ

arrow Альянспласт Витебск