Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

ВІК-здароўе жывёл, ЗВУП. г. Віцебск

 

Сучасная назва ЗВУП «ВІК-здароўе жывёл»
Тып замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 2000
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна хімічная прамысловасць
Сайт https://doctor-vic.com

 

Група кампаній ВІК з'яўляецца лідарам на рынку ветэрынарнай фармацэўтыкі ў Расіі і найбуйнейшым вытворцам ветэрынарных прэпаратаў у краінах СНД. Кампанія была заснавана ў 1990 годзе.

У 2000 годзе кампанія «ВІК – здароўе жывёл» увайшла ў свабодную эканамічную зону «Віцебск», дзе пачала будаўніцтва сучаснага фармацэўтычнага завода па вытворчасці ветэрынарных лекавых прэпаратаў. Заснавальнік – ААТ «ВІК – здароўе жывёл» (г. Масква) – першы вытворца ветэрынарных прэпаратаў у СНД і адзіная кампанія з ветэрынарных фармацэўтычных кампаній Расіі і СНД, атэставаная па міжнародным стандарце EU GMP з правам паставак уласнай прадукцыі ў ЕС.

Пад гандлёвай маркай «ВІК – здароўе жывёл» выпускаюцца ветэрынарныя прэпараты, кармавыя дабаўкі, сродкі гігіены і санітарыі, вушныя біркі. Прэпараты вырабляюцца на дзвюх вытворчых пляцоўках ГК ВІК, размешчаных у Віцебску і Белгарадзе. Гэта адзіная расійская ветэрынарная кампанія, якая мае рэгістрацыю прэпаратаў у Еўрапейскім Саюзе (у Галандыі і Латвіі).

ЗВУП «ВІК – здароўе жывёл» у Віцебску вырабляе больш за 300 найменняў прадукцыі, з іх амаль 130 – лекавыя сродкі для ўсіх груп жывёл. Зараз на прадпрыемстве працуе каля 230 чалавек. Каля 95 % прадукцыі ідзе на экспарт у Расію, Кітай, Сінгапур, Тайвань, Казахстан, Узбекістан, Арменію, Азербайджан, Пакістан, Іран і іншыя краіны. Геаграфія рынку збыту ўвесь час пашыраецца.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца 1-я Журжаўская, д. 29.

 

ЗВУП «ВІК-здароўе жывёл». г. Віцебск. Фота з сайта https://doctor-vic.comЗВУП «ВІК-здароўе жывёл». г. Віцебск. Фота з сайта https://idei.byЗВУП «ВІК-здароўе жывёл». г. Віцебск. Фота з сайта https://idei.byПрадукцыя ЗВУП «ВІК-здароўе жывёл». г. Віцебск. Фота з сайта https://idei.byПрадукцыя ЗВУП «ВІК-здароўе жывёл». г. Віцебск. Фота з сайта https://idei.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Рецепты победителя / С. Антонов // Витебские вести. – 2020. – 6 окт. – С. 2.

2. Бегунова, Е. Свой рецепт успеха / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2022. – 7 мая. – С. 1, 11.

3. Бегунова, Е. Стимулы развития – в действии: в Витебске российское предприятие запускает новые производства / Е. Бегунова // СБ. Беларусь сегодня. – 2022. – 2 апр. – С. 6.

4. Каталог резидентов СЭЗ «Витебск» [Электронный ресурс] / Свободная экономическая зона Витебск. – Режим доступа: http://fez-vitebsk.by/upload/iblock/b23/FEZ%20Residents.pdf. – Дата доступа: 16.05.2023.

5. Любочка, С. Инновации и качество – гарантия успеха / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 14 янв. – С. 4.

6. Любочка, С. Соответствовать реалиям времени / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 23 февр. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Наша марка. Иностранное производственное унитарное предприятие «ВИК – здоровье животных»