Сафія, фабрыка мастацкіх вырабаў, РУП. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.11.2017 07:41
Сучасная назва |
РУП «Полацкая фабрыка мастацкіх вырабаў “Сафія”» |
Былая назва | Арцель «Чырвоная вышывальшчыца» (1945) |
Фабрыка мастацкіх вырабаў (1960) | |
Фабрыка мастацкіх вырабаў «Сафія» (1996) | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1945 |
Месца знаходжання |
Віцебская вобл., Полацкі р-н,м г. Полацк, вул. Гагарына, д. 11 |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Створана на базе фабрыкі мастацкіх вырабаў, якой папярэднічала арцель «Чырвоная вышывальшчыца» (1945). Размяшчалася ў доме Н. М. Паўлоўскай (старшыня) на вул. Сялянскай. У 1958 г. для арцелі быў узведзены будынак, набыта новае абсталяванне. 3 1960 г. – фабрыка мастацкіх вырабаў. 3 1996 г. – фабрыка мастацкіх вырабаў «Сафія». 3 2000 г. – сучасная назва.
У структуры прадпрыемства чатыры вытворчыя ўчасткі: раскройны, швейны, вышыўкі, лозапляцення для інтэр’ернага і ландшафтнага дызайну, а таксама эксперэментальны цэх. Асноўная прадукцыя: швейныя вырабы, сталовыя прылады (абрусы, сурвэткі), вырабы з лазы. Прадпрыемства вырабляе канцэртныя касцюмы па індывідуальных заказах у фальклорным стылі, а таксама здзяйсняе ручную і апаратную вышыўку.
ЛІТАРАТУРА
1. Бут, А. Подружка для толстушек... «София» готова порадовать и взрослых, и детей/ А. Бут //Віцебскірабочы. – 2009. – 7марта. – С.10.
2. «Полоцкая фабрика художественных изделий “София”» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 324.
3. Сыс, Е. Наряд лисы или нарды из лозы... / Е. Сыс //Віцебскі рабочы. – 2009. – 26 нояб. – С.3.
4. Филимонова, Т Уникальная лоза «Софии» / Т. Филимонова// Полацкі веснік. – 2010. – 12 лют. – С. 2.