Мона, ААТ. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.11.2017 07:56
Сучасная назва |
ААТ «Мона» |
Былая назва | Арцель «15 гадоў БССР» (1945) |
Арцель «Чырвоны маяк» (1946) | |
Полацкая швейная фабрыка (1956) | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1945 |
Месца знаходжання |
Віцебская вобл., Полацкі р-н, г. Полацк, вул. Кастрычніцкая, 6 |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Заснавана ў 1945 г. у г. Полацку як арцель « 15 гадоў БССР». У 1946 г. перайменавана ў арцель «Чырвоны маяк», з 1956 г. – Полацкая швейная фабрыка. У 1987 г. былі пабудаваны вытворчыя карпусы. 3 1991 г. – вытворча-гандлёвае прадпрыемства «Мона». 3 1994 г. – сучасная назва, першае поўнасцю прыватызаванае прадпрыемства ў Віцебскай вобласці.
Асноўная прадукцыя: адзенне мужчынскага і жаночага асартыменту з усіх відаў тканіны, спартыўнае адзенне з сінтэтычных тканін, рабочае адзенне з тканін спецыяльнага назначэння. Экспартуе адзенне ў Расію, Германію. Мае сталовую, інтэрнат.
ЛІТАРАТУРА
1. Крученкова, О. Модель развития / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 17 верас. – С. 5.
2. Малашеня, Л. Дизайнерскими находками не всякую ткань украсишь // Народнае слова. – 2010. – 14 студз. – С. 2.
3. Малашеня, Л. Как швее заработать на жизнь? // Народнае слова. – 2004. – 27 лістап. – С. 3.
4. По швейной строчке... / подгот. О. Шуйская, А. Марцинкевич // Полацкі веснік. – 2012. – 8 чэрв. – С. 3.
5. Шуйская, О. Для модниц, полицейских и нефтяников / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2013. – 26 крас. – С. 3.
6. Шуйская, О. Трикотажное творчество / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2012. – 13 лістап. – С. 5.