Аршанскі льнокамбінат, РУВГП. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2024 14:03
Сучасная назва | РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» |
Былая назва | ільночасальная фабрыка |
АВГП «Аршанскі льнокамбінат» (1990) | |
Тып | рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1930 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | http://www.linenmill.by/ |
У першае дзесяцігоддзе абвяшчэння БССР у Оршы разгарнулася шырокае будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў. У 1928–1937 гг. была ўзведзена 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі камбінат, яму былі нанесены вялікія страты. Аднаўленне камбіната пачалося ў 1944 г., але ўжо ў 1949 г. выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 г. пабудавана 2-я, у 1972 г. – 3-я чарга камбіната. У 1973 г. у яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.
3 1990 г. камбінат – арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, пасцельную, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і за яе межамі. У 1997 г. экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа (ЗША, Германію, Швейцарыю, Нідэрланды і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн. м2. З 2002 г. рэспубліканскае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.
У складзе прадпрыемства 5 фабрык, дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Льнокамбінат вырабляе больш за 30 млн. м2 ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, Італію, Германію, Турцыю, Францыю, Нідэрланды, Швецыю, Літву, Чэхію і інш. краіны.
Сёння льнокамбінат узяў курс на тэхнічнае пераўзбраенне. Новае абсталяванне рэгулярна ўстанаўліваецца на ўсіх фабрыках і датычыцца ўсёй вытворчасці.
Сетка прадпрыемства складаецца са 115 фірменных секцый у рознічным гандлі, 14 рэгіянальных дылераў у краінах СНД і 2-х фірменных магазінаў. Адкрыта афіцыйнае прадстаўніцтва ў Таліне, Адэсе, Цюмені і Маскоўскай вобласці. Завяршаецца рэгістрацыя «Гандлёвы дом “Аршанскі камбінат” – Алматы», пачаўся працэс рэгістрацыі ТАА «ЛёнСіці» ў г. Санкт-Пецярбург.
Гонар гіганта тэкстыльнай прамысловасці – дружны і працавіты калектыў камбіната. Дарэчы, у першыя гады станаўлення тут працавалі 800–1200 чалавек, цяпер калектыў тэкстыльшчыкаў налічвае больш за 8 тыс. чалавек, 445 працаўнікоў (цяперашніх і былых) удастоены ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і іншых высокіх узнагарод.
Льнокамбінат мае фізкультурна-аздараўленчы комплекс, 9 інтэрнатаў, дзіцячы аздараўленчы лагер, Палац культуры, гасцініцу і інш.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Маладзежная, 3.
ЛІТАРАТУРА
1. Адаменко, В. Наши ткани – в готовых изделиях / В. Адаменко // Трыбуна тэкстыльшчыка. – 2012. – 2 студз – С. 1
2. Адаменко, В. Новые коллекции / В. Адаменко // Трыбуна тэкстыльшчыка. – 2013. – 25 ліп. – С. 2.
3. Бегунова, Е. Прочные нити для северного шелка / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2023. – 1 жн. – С. 1, 8–9.
4. «Бизнес триумф» Оршанского льнокомбината // Трыбуна тэкстыльшчыка. – 2016. – № 5 (кастр.). – С. 1.
5. Волкова, Л. Холдинг «Белорусский лен»: шаги в будущее / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 19 марта. – С. 3.
6. Выбыл в связи с войной (из летописи предприятия) // Трыбуна тэкстыльшчыка. – 2014. – № 3 (чэрв.). – С. 3.
7. Богачева, О. Волокно возможностей / О. Богачева // СБ. Беларусь сегодня. – 2022. – 7 окт. – С. 11.
1. Галеснік, С. Неверагодны ЛЁН = Incredible FLAX / С. Галеснік // Беларусь. – 2015. – № 1. – С. 26–27.
8. Гедройц, В. Инновации против ностальгии. Кто в лён, кто по дрова / В. Гедройц // Сельская газета. – 2017. – 16 май. – С. 5.
9. Гвоздзева, А. Там, дзе лён шуміць / А. Гвоздзева // Звязда. – 2023. – 11 мая. – С. 1, 4.
10. Голесник, С. Стоит потянуть за ниточку / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2014. – 31 дек. – С. 13.
11. Еремич, Н. Союзный лён: спасение ситуации – в кооперации / Н. Еремич // Белорусская нива. – 2013. – 19 июня. – С. 1–3.
12. Ещенко, И. Б. Оршанский льнокомбинат / И. Б. Ещенко // Лён : энциклопедия / редкол.: Т. В. Белова [и др.] ; под. общ. ред. И. А. Голуба ; сост. Л. В. Ловчая ; худ. В. В. Котович. – Минск : БелЭн, 2009. – С. 106–107.
13. Кручанкова, В. Лён гучыць модна / В. Кручанкова // Беларусь. – 2016. – № 1. – С. 20–21.
14. Лебедева, О. Большая перестройка: Оршанский льнокомбинат: китайский кредит, перспективы и работа в режиме нон-стоп / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 21 янв. – С. 2.
15. Лебедева, О. Деловые перспективы / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 4 февр. – С. 2.
16. Лебедева, О. Не перестают удивлять: Оршанский льнокомбинат стал победителем в номинации «Бизнес Триумф» на выставке в Москве / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 18 окт. – С. 2.
17. Лебедева, О. Ориентир – мировой уровень / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 1 июля. – С. 3.
18. Лебедева, О. Оршанский лен в Белграде / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 1 сент. – С. 2.
19. Людмина, Л. Лён – наше богатство / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2016. – 24 лістап. – С. 2.
20. Людмина, Л. Льняной путь лежит через Оршу / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2015. – 10 снеж. – С. 1.
21. Маршалович, Л. Достояние Республики – Оршанский льнокомбинат / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2014. – 7 чэрв – С. 1.
22. Маршалович, Л. Покоряют Азию / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2017. – 28 студз. – С. 1.
23. Наумова, А. За льняные берега / А. Наумова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 15 дек. – С. I–II. – (Прилож.: Союз. Беларусь. Россия).
24. Нестеренко, В. Мы достаточно компетентны, чтобы лен приносил прибыль / В. Нестеренко ; беседовала О. Кузнецова // Экономическая газета. – 2016. – № 51. – С. 1, 4.
25. Оршанский льнокомбинат // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 244–245.
26. Пукшанскі, А. Беларускія джынсы – экспартная «фішка» / А. Пукшанскі // Звязда. – 2012. – 6 сак. – С. 6.
27. Самоцветов, К. В. Оршанский льнокомбинат / К. В. Самоцветов // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 614.
28. Слепцов, С. Партнерство регионов / С. Слепцов // Аршанская газета. – 2023. – 1 крас. – С. 4.
29. Слепцов, С. По льняному маршруту / С. Слепцов // Аршанская газета. – 2023. – 27 крас. – С. 3.
30. Страницы истории // Трыбуна тэкстыльшчыка. – 2010. – 29 кастр. – С. 1–4.
31. Сыс, Е. Овчинка выделки стоит / Е. Сыс // Витебские вести. – 2014. – 23 сент. – С. 1–2.
32. Сюльжина, А. Осталось слегка помять: Оршанский льнокомбинат готов выпускать белорусские джинсы / А. Сюльжина // Советская Белоруссия. – 2016. – 31 марта. – С. IV.
33. Турок, А. Проекты для новых горизонтов / А. Турок // Аршанская газета. – 2022. – 11 чэрв. – С. 4.
34. Турок, А. С прицелом на будущее / А. Турок // Аршанская газета. – 2020. – 11 студз. – С. 1
35. Турок, А. У оршанского льна – большое будущее / А. Турок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 8 сент. – С. 1.
36. Хаецкая, О. Волокно возможностей / О. Хаецкая // Витебские вести. – 2023. – 31 марта. – С. 10
37. Целяшук, В. Зроблена з любоўю / В. Целяшук // Звязда. – 2014. – 29 лістап. – С. 1, 3.