Арэхаўскі льнозавод, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 03.10.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:33
Сучасная назва | ААТ «Арэхаўскі льнозавод» (1998) |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1970 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Арэхаўск |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | http://orehovsklen.vitebsk.by/ |
Прадпрыемства заснавана ў 1970 годзе. У 1998 годзе прадпрыемства ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Арэхаўскі льнозавод».
ААТ «Арэхаўскі льнозавод» – адно з 18 ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, з'яўляецца адзіным ільноперапрацоўчым прадпрыемствам у Аршанскім раёне.
Тэрыторыя прадпрыемства з размешчанымі на ёй вытворчымі і складскімі памяшканнямі, кацельняй, воданапорнай станцыяй, гаражамі, рамонтнай майстэрняй, нафтабазай, адміністрацыйным будынкам займае каля 15 гектараў зямельнай плошчы.
Арэхаўскі льнозавод забяспечвае комплексную перапрацоўку сыравіны, мае наступныя цэхі і ўчасткі:
– сыравінны двор з 5-цю жалезабетоннымі і металічнымі навесамі для захоўвання сыравіны агульнай ёмістасцю 10 тыс.тон;
– цэх асноўнай вытворчасці з паточнымі лініямі па выпрацоўцы доўгага трапанага лёну, з найбольш дакладнымі лініямі па выпрацоўцы кароткага валакна, складам гатовай прадукцыі;
– цэх па вытворчасці лёну часанага ў стужцы, ільнянога ачосу;
– дапаможныя цэхі і ўчасткі: кацельня, механічны ўчастак, транспартны ўчастак, вытворчая (тэхналагічная) лабараторыя.
Прадпрыемства ажыццяўляе выпуск прадукцыі тэхнічнага прызначэння. Прадукцыя прадпрыемства мае ўстойлівы попыт у пакупнікоў і рэалізуецца ў межах Рэспублікі Беларусь.
Сыравіннай базай прадпрыемства з'яўляюцца льнасеяльныя гаспадаркі Аршанскага раёна і сам ільнозавод. Прадпрыемства мае структурнае падраздзяленне – комплексны механізаваны атрад па вырошчванню лёну. У пачатку верасня 2014 года зроблены першы пуск высокапрадукцыйнай лініі Depoortere па выпрацоўцы доўгага і кароткага льновалакна. Новыя лініі дазваляюць перапрацоўваць да 12 тыс.тон льнотрасты ў год.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, гарадскі пасёлак Арэхаўск, вуліца Пралетарская, 64.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонов, С. Большие проблемы районного завода / С. Антонов // Витебские вести. – 2013. – 8 окт. – С. 2.
2. Бегунова, Е. Наладка с накладкой / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2014. – 4 верас. – С. 3.
3. Вереск, Е. Первый пошел: на Ореховском льнозаводе под Оршей завершена первая очередь реконструкции / Е. Вереск // Советская Белоруссия. – 2014. – 7 окт. – С. 11.
4. Готовская, Л. Женщина с характером / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 16 чэрв. – С. 1–2.
5. Лебедева, О. Использовать научный подход / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 1 авг. – С. 4.
6. Ляшук, С. Сегодня лучше, чем вчера / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 5 дек. – С. 3.
7. Слепцов, С. На контроле у инспекции / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 17 июля. – С. 5.
8. Тимашкова, Л. Станет ли Орша столицей льна? / Л. Тимашкова // Белорусская нива. – 2011. – 3 сент. – С. 14.
9. Турок, А. Председатель комитета госконтроля посетил Ореховский льнозавод / А. Турок // Аршанская газета. – 2013. – 5 кастр. – С. 1.