Ніць, УП ГА «БелТГ». Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:34
Сучасная назва | УП «Ніць» ГА «Беларускае таварыства глухіх» |
Былая назва | Аршанскія вучэбна-вытворчыя майстэрні |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1945 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г.Орша |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | http://www.orsha-nit.by |
УП «Ніць» ГА «БелТГ» з'яўляецца адным з найстарэйшых прадпрыемстваў, створаных у Рэспубліцы Беларусь, выконвае свае мэты і задачы, не змяняючы свайму сацыяльнаму прызначэнню ўжо на працягу 65 гадоў. Асноўным прыярытэтам для прадпрыемства заўсёды было стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы грамадзян з парушэннем слыху.
Першае ўзгадванне пра Аршанскія вучэбна-вытворчыя майстэрні глуханямых прыходзіцца на 11 красавіка 1945 года. Быў арганізаваны цэх па пашыве новага і рамонце старога абутку, пераплётны цэх, майстэрня па рамонце бытавой тэхнікі.
У 1958 годзе ў эксплуатацыю ўведзены двухпавярховы цагельны вытворчы корпус плошчай 400 квадратных метраў, дзе размясціліся швейна-масавы і абутковы цэхі. Абутковы цэх выпускаў мужчынскі абутак, а швейна-масавы – пасцельную бялізну, пальчаткі, ватовыя курткі, штаны і працоўныя камбінезоны.
На прадпрыемстве ўжо працавала каля 150 чалавек. У тым жа годзе вучэбна-вытворчая майстэрня Оршы была перайменавана ў вучэбна-вытворчае прадпрыемства. У 1969 годзе Аршанскаму ўнітарнаму прадпрыемству прысвоена званне «Прадпрыемства высокай культуры». У 1981 годзе на прадпрыемстве быў адкрыты радыёцэх, у 1982 годзе – цэх гуматэхнічных вырабаў, у 1999 годзе – цэх па пашыве коўдраў, швейны цэх спецыялізаваўся па выпуску спецадзення.
У 2003 годзе пачалося пераўзбраенне прадпрыемства. Набываецца новае, самае сучаснае абсталяванне, укараняюцца новыя тэхналогіі і метады працы, удасканальваецца арганізацыя вытворчасці, асвойваюцца новыя вырабы. У вытворчасці ўкараняецца абсталяванне для вільготна-цеплавой апрацоўкі вырабаў, распрацоўваецца сучасная калекцыя з лёну. Была ўведзена праграма «Аўтакрой», якая дазваляе ў аўтаматычным рэжыме праектаваць і канструяваць новыя мадэлі ў больш кароткія тэрміны. Было набыта высокатэхналагічнае абсталяванне фірмы «Toyota», для нанясення фірменных знакаў і элементаў дызайну па сродках вышыўкі.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Караткевіча, 5.
ЛІТАРАТУРА
1. Быть первыми трудно, но перспективно / подгот. Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2013. – 12 студз. – С. 3.
2. Готовская, Л. Стратегический курс Сергея Кузнецова / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2010. – 28 студз. – С. 1, 4.
3. Журавлева, М. «Нить», скрепляющая коллектив / М. Журавлева // Советская Белоруссия. – 2014. – 24 июля. – С. 12.
4. Маршалович, Л. Жить полноценной жизнью/ Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2008. – 16 кастр. – С. 2.
5. Маршалович, Л. Запас прочности / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 19 сак. – С. 2.
6. Маршалович, Л. Лучшие товары – на «Нити» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2014. – 7 чэрв. – С. 2.
7. Маршалович, Л. Нашли связующую нить / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2006. – 29 крас. – С. 2.
8. Маршаловіч, Л. Не чуючы шуму рухавікоў / Л. Маршаловіч // Віцебскі рабочы. – 2003. – 12 крас. – С. 2.
9. Маршалович, Л. Сплоченность и ответственность / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2017. – 10 чэрв. – С. 2.
10. Маршалович, Л. Формула успеха / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2008. – 17 крас. – С. 2.
11. Эйдельштейн, И. Юбилей справляет «Нить» / И. Эндельштейн // Аршанская газета. – 2005. –19 мая. – С. 2.