Світанак, ЗАТ АПГФ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 03.10.2017 12:23
- Адноўлена 20.02.2024 08:58
Сучасная назва | ЗАТ АПГФ «Світанак» |
Былая назва | «Труд коллектив» |
арцель «Камунар» | |
КП ПГФ «Світанак» | |
Тып | закрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1924 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | http://artus-kids.by |
Гісторыя закрытага акцыянернага таварыства «Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма “Свiтанак”» пачынаецца ў 1924 годзе з нараджэння аб'яднання «Труд коллектив», які налічваў 30 работнікаў.
Праз 5 гадоў, у 1929 годзе, на базе аб'яднання «Труд коллектив» была арганізавана арцель пад назвай «Камунар», якая налічвала ўжо 50 работнікаў. Арцель актыўна развівалася, пастаянна нарошчваючы аб’ёмы вытворчасці, а значыць, і колькасць супрацоўнікаў. Да пачатку 1941 года ў «Камунары» працавала ўжо 250 чалавек.
У 1960 годзе арцель была рэарганізавана ў швейную фабрыку і перададзена ў падпарадкаванне Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР як прадпрыемства рэспубліканскага значэння. Асартымент прадукцыі з кожным годам пашыраўся, але далейшае развіццё прадпрыемства тармазілася з-за катастрафічнага недахопу вытворчых магутнасцяў.
У выніку пастаяннага пашырэння асартыменту і пошуку найбольш запатрабаванага напрамку да 1967 года ў фабрыкі вызначылася выразная спецыялізацыя – пашыў дзіцячага адзення.
Актыўна развіваючыся ў вызначаным накірунку, да 1974 года фабрыка выпускала ўжо 420 тыс. вырабаў у год, а колькасць работнікаў павялічылася да 815 чалавек.
У верасні 1976 года быў пабудаваны новы 4-павярховы корпус фабрыкі, у якім размясціліся ўсе асноўныя цэхі і бытавыя памяшканні. Праз год быў здадзены ў эксплуатацыю другі новы корпус, у якім размясціліся эксперыментальны і швейны цэхі, а таксама склад гатовай прадукцыі.
У выніку рэканструкцыі фабрыкі 1975–1981 гг. аб'ём вырабляемай прадукцыі ўдалося павялічыць да 772 тыс. вырабаў у год, а колькасць работнікаў фабрыкі дасягнула больш за 1400 чалавек.
Са студзеня 1980 года фабрыка пераведзена ў разрад вопытна-эксперыментальных. У 1993 годзе ПГФ «Свiтанак», выкупіўшы дзяржаўную маёмасць фабрыкі ва ўласнасць калектыву, набыла статус калектыўнага прадпрыемства. А ў чэрвені 1996 года было прынята рашэнне аб пераўтварэнні калектыўнага прадпрыемства ў закрытае акцыянернае таварыства «Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма “Свiтанак”».
Сёння ЗАТ «Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма “Свiтанак”» з'яўляецца адным з вядучых беларускіх вытворцаў верхняга дзіцячага адзення. Фірма паспяхова працуе на рынку ўжо больш за 90 гадоў: распрацоўвае і вырабляе высакаякасную, зручную і сучасную верхнюю вопратку для дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 0 да 16 гадоў пад гандлёвай маркай «Артус». Асартымент: курткі, штаны, паліто, камбінезоны, вятроўкі, вырабы з лёну.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Савецкая, 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Valentino, MEXX, Adidas шьют в Орше // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 14 июля. – С. 3.
2. Азевич, И. Морская тематика – в тренде / И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 14 апр. – С. 2.
3. Алексеев, Б. Новое дыхание «Світанка» / Б. Алексеев // Директор. – 2017. – № 4. – С. 12–13.
4. Барысенка, С. Мода і якасць могуць быць даступнымі. Даказана ААТ «Світанак» / С. Барысенка // Звязда. – 2008. – 7 чэрв. – С. 8.
5. Бегунова, Е. Вас ждет «Артус», или Высокий стиль для малышей / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 1 лют. – С. 22.
6. Владимиров, С. История с модой / С. Владимиров // Советская Белоруссия. – 2014. – 13 нояб. – С. 12.
7. Гамм, Э. Ваш счастливый карапуз в одежке торговой марки «Артус» / Э. Гамм // Віцебскі рабочы. – 2012. – 27 снеж. – С. 4.
8. Гатоўская, Л. Лепшы паказчык – якасць працы / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2004. – 6 лістап. – С. 2.
9. Гатоўская, Л. Утрымаць амерыканскага спажыўца / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2004. – 9 лістап. – С. 2.
10. Готовская, Л. Здесь мечту воплощают в жизнь / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2004. – 11 лістап. – С. 1, 2.
11. Готовская, Л. Укреплять соседские отношения / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 20 жн. – С. 4.
12. Захарава, В. ААТ «Світанак»: жывіце ярка / В. Захарава // Звязда. – 2009. – 13 чэрв. – С. 8.
13. Каралёў, Г. «Світанак» пачынаўся з «Камунара» / Г. Каралёў // Віцебскі рабочы. – 2004. – 16 лістап. – С. 1.
14. Лебедева, О. «Артус»: для тех, кто в тренде / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 20 февр. – С. 3.
15. Лебедева, О. Время проверило на прочность / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 22 нояб. – С. 3.
16. Лукьянова, Н. Артус предлагает только лучшее / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 15 лістап. – С. 9.
17. Лукьянова, Н. Детская верхняя одежда АРТУС предлагает только лучшее / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 15 нояб. – С. 9.
18. Людмина, Л. Под торговой маркой «Артус» / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2017. – 27 крас. – С. 3.
19. Маршалович, Л. Под торговой маркой «Артус» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2020. – 13 чэрв. – С. 3.
20. Маршалович, Л. С маркой «Артус» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 28 мая. – С. 4.
21. Маршаловіч, Л. «Світанак» шукае спажыўцоў / Л. Маршаловіч // Віцебскі рабочы. – 2002. – 3 снеж. – С.2.
22. Матвеев, В. Красиво шить не запретишь / В. Матвеев // Рэспубліка. – 2010. – 28 кастр. – С. 10.
23. Семашко, М. «Артус» представил новинки / М. Семашко // Аршанская газета. – 2018. – 22 сак. – С. 1, 16.
24. Турок, А. Там, где просыпается рассвет / А. Турок // Аршанская газета. – 2013. – 8 чэрв. – С. 1.
25. Шурдукова, А. Передовой опыт / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2013. – 12 сак. – С. 2.
26. Шутова, О. В модной одежде от «Світанка» / О. Шутова // Народнае слова. – 2008. – 2 лют. – С. 4.