Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пастаўскі льнозавод, ААТ. Пастаўскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Пастаўскі льнозавод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1938
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Галіна лёгкая прамысловасць
Сайт http://www.postavilen.vitebsk.by/

 

У 1938 г. пры польскай уладзе пачалася закладка для будаўніцтва ткацкай фабрыкі. Падчас вайны немцы завезлі сюды льноапрацоўчую машыну, што і прывяло ў далейшым да прыняцця рашэння аб стварэнні льнозавода.

У 1947 г. завод пачаў сваю працу і заняўся выключна вытворчасцю валакна. Пры перапрацоўцы льнотрасты сабралася вялікая колькасць адходаў – кастрыцы. У 1964 г. на заводзе быў адкрыты цэх кастрыцапліт, які выпускае за год больш за 2000 м³ кастрыцапліт.

У пачатку 90-х гг. пачалося рэзкае памяншэнне пасяўных плошчаў лёну больш чым у 2 разы. Льнозавод адчуваў недахоп нарыхтоўчай сыравіны. У 2000 г. каэфіцыент выкарыстання вытворчых плошчаў склаў усяго 27,5 %. Прыход у 1997 г. на пасаду дырэктара Скурко Пятра Іванавіча адзначыў пачатак паступовага выхаду льнозавода з крызісу. З мэтай недапушчэння зніжэння аб'ёму вытворчасці прадукцыі ў грашовым выразе ў 1998 г. былі адкрыты дадатковыя цэхі: швейны – па вытворчасці спецадзення, цэха па вытворчасці вяроўкі і каболкі. У 2003 г. пачата вытворчасць нятканых матэрыялаў (ваціну) і льнянога масла, у 2009 г. – кастрыцабрыкетаў.

Пасля скарачэння пасяўных плошчаў лёну ў гаспадарках у мэтах забеспячэння завода сыравінай у 2000 г. на базе створаны механізаваны атрад, які вырошчвае лён на арэндаваных землях і аказвае дапамогу льнасеяльным гаспадаркам. За перыяд з 2000 па 2010 гг. плошча лёну, апрацаваная льнозаводам, павялічылася з 140 га да 950 га, што складае больш за 70 % плошчы лёну, апрацаванага ў раёне.

У цяперашні час прадпрыемства вырабляе наступныя віды прадукцыі: валакно льняное доўгае; валакно льняное кароткае; вяроўкі; стужка часаная з кароткага валакна; пакулле льняное; каболка; палатно кудзеляпрашыўное і іглапрашыўное; алей льняны; макуха льняная; швейныя вырабы; кастрыцабрыкеты (брыкеты паліўныя).

Сёння прадпрыемства стабільна развіваецца, укараняе новыя формы работы, праводзіць тэхнічнае пераўзбраенне, пашырае рынкі збыту.

З 1997 года і па цяперашні час дырэктарам з'яўляецца Скурко Пётр Іванавіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Завадская-1.

 

Пастаўскі льнозавод. Фотаздымак з сайта http://postavy.vitebsk-region.gov.by/Пастаўскі льнозавод. Фотаздымак з сайта http://postavy.vitebsk-region.gov.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Андреев, А. Надежность в партнерстве дорого ценится / А. Андреев // Народная газета. – 2005. – 14 снеж. – С. 6.

2. Бегунова, Е. Расчеты и просчеты / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2014. – 11 крас. – С. 1, 6.

3. Быньков, А. Качественное волокно гарантируют / А. Быньков // Витебские вести. – 2013. – 5 сент. – С. 4.

4. Бынькоў, А. Будзе валакно са знакам якасці / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2013. – 5 лют. – С. 2.

5. Дедюро, Л. Ленок под поставскими росами / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2011. – 17 нояб. – С. 2.

6. Курыловіч, П. Жыве, працуе, развіваецца / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2007. – 6 лістап. – С. 1–2.

7. ОАО «Поставский льнозавод»: модернизация открывает новые возможности // Народная газета. – 2013. – 10 снеж. – С. 6.

8. Пастернак, Т. «Витебский лён»: по последнему слову техники / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 19 июня. – С. 3.

9. Пашкевіч, Т. Льнозавод рыхтуецца да сяўбы / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 25 февр. – С. 3.

10. Пашкевіч, Т. Паўночны шоўк пастаўскай вытворчасці / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 15 окт. – С. 3.

11. Пашкевіч, Т. У капкане нестыковак / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 15 нояб. – С. 3.

12. Поставский льнозавод // Лён : энциклопедия / сост. Л. В. Ловчая ; под общ. ред. И. А. Голуба. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2009. – С. 115.

13. Сауліч, У. Арыфметыка пастаўскіх ільнаводаў / У. Сауліч // Белорусская нива. – 2013. – 24 мая. – С. 5.

14. Сауліч, У. У Паставах – новы льнозавод / У. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 9 сент. – С. 5

15. Соколовская, И. Хорошие перспективы Поставского льнозавода / И. Соколовская // Витебские вести. – 2014. – 6 марта. – С. 3.

16. Шик, В. Заводское поле / В. Шик // Витебский курьер. – 2003. – 12 сент. – С.4.

 

СПАСЫЛКІ

1. ОАО «Поставский льнозавод»