Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дубровенскі льнозавод, ААТ. Дубровенскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Дубровенскі льнозавод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1932
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна
Галіна лёгкая прамысловасць 
Сайт http://www.dubrovnolen.vitebsk.by/

 

Гісторыя Дубровенскага льнозавода пачалася ў 1932 годзе, калі на левым беразе р. Днепр быў пабудаваны аднапаточны льнозавод. Завод працаваў да Вялікай Айчыннай вайны, падчас вайны быў амаль цалкам разбураны. Уцалелыя будынкі пасля вайны выкарыстоўваліся для захоўвання насення лену.

У кастрычніку 1946 года ўвайшла ў строй першая лінія, завод працаваў у тры змены, а дырэктарам стаў А. А. Конанаў. У 1957 годзе пачалася першая рэканструкцыя завода. Тады прадпрыемства падключылі да дзяржаўнай энергасістэмы, амаль поўнасцю замянілі тэхналагічнае абсталяванне. У 1961 годзе праведзена буйная мадэрнізацыя. Завод перабудаваны ў двухпаточны.

Са студзеня 1978 года прадпрыемствам кіруе Басянкоў Анатоль Дзмітрыевіч.

У 1979 годзе пачалося пашырэнне льнозавода, і ў снежні 1981 года запушчаны ў эксплуатацыю двухпаточны завод, з цэхам прамысловай падрыхтоўкі льнотрасы. Пабудавана кацельня. Льнозавод адным з першых у рэспубліцы пачаў займацца вырошчваннем лёну на ўмовах арэнды зямлі.

ААТ «Дубровенскі льнозавод» – найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства Дубровенскага раёна, адно з вядучых прадпрыемстваў Беларусі па першаснай перапрацоўцы лёну.

Дзякуючы шматгадоваму досведу працы, вялікім тэхналагічным магчымасцям і кваліфікаваным кадрам, ААТ «Дубровенскі льнозавод» сёння – прадпрыемства з вялікімі аб'ёмамі выпускаемай прадукцыі.

Вытворчыя магутнасці і іх выкарыстанне на 1 студзеня 2017 года складаюць 2868 т льновалакна. ААТ «Дубровенскі льнозавод» штогод з'яўляецца прызёрам раённых і абласных спаборніцтваў, а таксама займае прызавыя месцы ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, завулак Заводскі, д. 1.

 

ААТ «Дубровенскі льнозавод». Фотаздымак з сайта http://www.dubrovno.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Анечкина, Е. Не верьте, что он не рентабелен / Е. Анечкина // Віцебскі рабочы. – 2010. – 8 янв. – С. 10, 15.

2. Балотнікава, З. Ільняное поле дырэктара, або У адной запрэжцы тры дзесяткі гадоў / З. Балотнікава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 20 жн. – С. 2–3.

3. Басянкоў, А. Будні і рытмы напружанай працы / А. Басянкоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 17 лістап. – С. 2.

4. Басянкоў, А. Д. Быць першапраходцам заўсёды няпроста / А. Д. Басянкоў ; гутарыў А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 16 мая. – С. 1–2.

5. Басянкоў, А. Дыяментавы ўзрост, або Паступальна-прагрэсіўнае развіццё ААТ «Дубровенскі льнозавод» / А. Басянкоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 9 студз. – С. 1–3.

6. Басянкоў, А. Д. Эканомія і беражлівасць – норма для кожнага працаўніка / А. Д. Басянкоў ; гутарыў А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 1 сак. – С. 1, 3.

7. Босенков, А. Д. Завод выстоял в сложные времена / А. Д. Босенков ; беседовала О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 21 окт. – С. 3.

8. Босенков, А. Д. Лен – не для ленивых! / А. Д. Босенков ; беседовал Д. Казакевич // Народнае слова. – 2008. – 5 студз. – С. 2.

9. Гедройц, В. Волокно преткновения / В. Гедройц // Белорусская нива. – 2012. – 20 янв. – С. 5.

10. Залесская, С. Льноводство на пороге реформирования / С. Залесская // Белорусская нива. – 2007. – 7 сент. – С. 1–2.

11. Залесская, С. Не только думами про лен... / С. Залесская // Белорусская нива. – 2008. – 10 дек. – С. 2.

12. Квір, А. 80 гадоў – гэта не тэрмін, гэта магутнасць, працавітасць, сіла / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 21 сак. – С. 1.

13. Квір, А. Замацавацца на дасягнутых рубяжах / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 20 лют. – С. 1.

14. Лебедева, О. Во главе угла – качество / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 28 февр. – С. 3.

15. Лебедева, О. Успешны во всем / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 31 дек. – С. 4.

16. Лукьянова, Н. Качественная уборка – залог качественной переработки / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2008. – 30 жн. – С. 3.

17. Мурашкина, В. За лен спрос будет не меньший, чем за зерно / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2010. – 23 верас. – С. 1–2.

18. Писаренко, Н. Ох, и сеял ленок... завод! / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 20 нояб. – С. 3.

19. Там, где лён растёт... // Вiцебскі рабочы. – 2007. – 11 кастр. – С. 9.

20. Третьякова, Ю. У наших льноводов есть чему поучиться / Ю. Третьякова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2015. – 4 крас. – С. 1.

21. Чекушко, В. Северный шелк дубровенцев / В. Чекушко // Витебские вести. – 2014. – 5 апр. – С. 9.

22. Чепелова, Л. Тысячелетняя профессия – лелеять тонкий долгунец / Л. Чепелова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 17 сак. – С. 4.