Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Коханаўскі льнозавод, ААТ. Талачынскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Коханаўскі льнозавод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1961
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Зялёны бор
Галіна лёгкая прамысловасць

 

Будаўніцтва Коханаўскага льнозавода пачалося ў 30–х гг. XX ст. Заснаваны ў 1941 г. У пасляваенны перыяд завод не працаваў, аднак вялося будаўніцтва вытворчых памяшканняў.

У эксплуатацыю Коханаўскі завод уведзены ў сакавіку 1961 г.

У 1998 г. прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Коханаўскі льнозавод».

21 снежня 2009 г. адбылася рэарганізацыя ААТ «Коханаўскі льнозавод» шляхам далучэння ААТ «Талачынскі льнозавод».

У сакавіку 2011 г. прадпрыемства адзначыла 50-гадовы юбілей.

У 2010 г. у Талачынскім раёне лён вырошчваўся на плошчы 1600 га, у выніку гэтага было нарыхтавана 4210 тон ільнотрасты, а таксама нарыхтавана 270 тон льнонасення.

На прадпрыемстве створаны механізаваны атрад, асабовым складам якога вырошчваецца і прыбіраецца лён, а таксама аказваюцца транспартныя паслугі іншым арганізацыям.

Прадпрыемства ажыццяўляе выпуск прадукцыі тэхнічнага прызначэння – валакно льняное трапальнае доўгае, прызначанае для наступнай перапрацоўкі і вытворчасці бытавых тканін; валакно льняное кароткае – для выпрацоўкі тканін (тарная, упаковачная, брызент, кручаныя вырабы).

Выпуск прадукцыі вырабляецца ў цэхах механічнай перапрацоўкі льнотрасты (вылучэнне кудзелістай часткі і ачысткі яе ад драўніны і покрыўных тканін). У выніку механічнай апрацоўкі з льняной трасты атрымліваюць доўгае льновалакно, з нізкагатункавай трасты і адходаў трапаны атрымліваюць – кароткае льновалакно. Гатовая прадукцыя (льновалакно) для далейшай перапрацоўкі адпраўляецца на РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», а таксама на экспартна-сартавальныя базы для рэалізацыі на экспарт.

Вытворчая магутнасць завода па перапрацоўцы льнотрасты складае 3000 тон льнотрасты ў год.

ААТ «Коханаўскі льнозавод» з’яўляецца адным з 20-ці льнасеяльных і льноперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

Дырэктар – Каваленка Фёдар Мікалаевіч.

Адрас:Віцебская вобласць, Талачынскіраён, в. Зялёны бор.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Алпатаў, Я. Паступова выходзяць з крызісу/ Я. Алпатаў // Наша Талачыншчына. – 2008. – 9 лют. – С. 2.

2. Гедройц, В. Оживить нельзя закрыть / В. Гедройц // Сельская газета. –2018. –20 февр. –С. 7.

3. Кохановский льнозавод // Лён : энциклопедия / сост. Л. В. Ловчая ; под общ. ред. И. А. Голуба. –Минск: БелЭн iмя П. Броўкi, 2009.–С. 65.

4. Кохановский льнозавод// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 526.

 

СПАСЫЛКІ:

1. О предприятии [Электронный ресурс] // ОАО «Кохановский льнозавод».– Режим доступа:http://kohanovolen.vitebsk.by/index.html. – Дата доступа: 13.05.2018.

2. ОАО «Кохановский льнозавод»[Электронный ресурс] // ОАО «Кохановский льнозавод».– Режим доступа: http://tolochin.vitebsk-region.gov.by/ru/kokh_lnozavod/. – Дата доступа: 13.05.2018.