Бешанковіцкі льнозавод, ААТ «Прыазёрны мір». Бешанковіцкі раён, в. Двурэчча
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 19.03.2019 15:06
Сучасная назва | «Бешанковіцкі льнозавод» ААТ «Прыазёрны мір» |
Былая назва | Бешанковіцкі льнозавод |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1932 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць,Бешанковіцкі раён, в. Двурэчча |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Бешанковіцкі льнозавод заснаваны ў 1932 годзе ў в. Двурэчча Бешанковіцкага раёна. Спецыялізуецца на першаснай апрацоўцы лёну. У структуру прадпрыемства ўваходзіць цэх механічнай апрацоўцы (атрыманне доўгага і кароткага валакна), цэх сартавання доўгага і кароткага валакна, механічны, электрацэх; сыравінны двор, механізаваны атрад па вырошчванні лёну-даўгунца. Вырабляе доўгае і кароткае льновалакно.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, в. Двурэчча.
ЛІТАРАТУРА
1. Бешенковичский льнозавод // Лён : энциклопедия / сост. Л. В. Ловчая ; худож. В. В. Котович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – С. 24.
2. Сухвал, А. П. Пасяўныя плошчы падабраны / А. П. Сухвал // Зара (Бешенковічы). – 2008. – 4 крас. – С. 2.