Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Прэстыж, КУПБА. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск

 

Сучасная назва КУПБА «Прэстыж»
Былая назва Чырвоны шавец (1929)
Шлях камунізму (1959)
Тып камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання
Дата заснавання 1929
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. п. Багушэўск
Галіна

лёгкая прамысловасць

 

Заснавана ў 1929 годзе ў г. п. Багушэўску Сенненскага раёна як арцель «Чырвоны шавец». У 1959 годзе рэарганізавана ў арцель «Шлях камунізму». У 1960 годзе перайменавана ў Багушэўскі КБА, з 1992 года – КУП бытавога абслугоўвання з сучаснай назвай.

Структура прадпрыемства ўключае: Дом быту, цэх масавага пашыву і 6 комплексна-прыёмных пунктаў (у аграгарадках Машканы і Янава, вёсках Алексінічы, Какоўчына, Канстантова, Цыпкі).

У склад Дома быту ўваходзяць: швейнае атэлье, цырульня, фотамайстэрня, пункт пракату, майстэрня па рамонце абутку, пральня, 2 участкі па вырабу рытуальных прыналежнасцей, гараж аўтатранспарту.

Прадпрыемства аказвае бытавыя і іншыя платныя паслугі насельніцтву, прадпрыемствам, камерцыйным структурам і арганізацыям, займаецца аптовым і рознічным гандлем, пасрэдніцкай дзейнасцю.

Віды дзейнасці прадпрыемства: вытворчасць і рамонт вырабаў (бялізна пасцельная, бялізна сталовая, адзенне рабочае, рукавіцы, галаўныя ўборы, мяшкі і пакеты ўпаковачныя, вырабы з дрэва), хімчыстка.

Вытворчая магутнасць прадпрыемства: бялізна пасцельная (1,5 тыс. шт. у месяц), бялізна сталовая (1,9 тыс. шт. у месяц), адзенне рабочае (2,3 тыс. шт. у месяц), рукавіцы (4,5 тыс. шт. у месяц).

Сертыфіцыравана вытворчасць адзення вытворчага і спецыяльнага прызначэння: халаты, касцюмы, штаны, паўкамбінезоны, курткі мужчынскія і жаночыя, фартухі з баваўняных і змешаных тканін, бялізна пасцельная для дарослых з баваўняных тканін.

Прадпрыемства прымае ўдзел у выстаўках-кірмашах.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. п. Багушэўск, вуліца Гарбунова, д. 7.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. Для ўсіх і кожнага / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 24 сак. – С. 4.

2. Бандарэвіч, В. Лепшыя ў бытавым абслугоўванні / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 28 сак. – С. 1, 3.

3. Бандарэвіч, В. Працаваць на «Прэстыж» / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2010. – 30 сак. – С. 5.

4. Башун, Е. Все начинается с «Престижа» / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 4 нояб. – С. 11.

5. Богушевское коммунальное унитарное предприятие бытового обслуживания «Престиж» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 78.

6. Буракова, Т. «Прэстыж» выглядае прэстыжна / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 23 сак. – С. 4.

7. Буракова, Т. «Престижная спецодежда» / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 23 сак. – С. 1, 4.

8. Быньков, А. Престижа добиваются трудом / А. Быньков // Народнае слова. – 2010. – 26 студз. – С. 2.

9. Волкова, Л. Как укрепить «Престиж» / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 22 мая. – С. 6.

10. Залесская, С. Служба быта не лыком шита / С. Залесская // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 23 снеж. – С. 2.

11. Ивченко, Л. На чем держится «Престиж» / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 13 сент. – С. 1–2.

12. Лазюк, А. «Прэстыж» – стабільнасць для Багушэўска / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2005. – 18 студз. – С. 3–4.

13. Ляшук, С. От «Престижа» все престижно / С. Ляшук // Народнае слова. – 2012. – 28 жн. – С. 4.

14. Ляшук, С. Престиж богушевской марки / С. Ляшук // Народнае слова. – 2011. – 30 крас. – С. 4.

15. Ляшук, С. Форма от «Престижа» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2018. – 24 мая. – С. 2.