Лёзненскі льнозавод, ААТ. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 09.12.2019 12:23
- Адноўлена 09.12.2019 09:38
Сучасная назва | ААТ «Лёзненскі льнозавод» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1930 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | http://lioflax.vitebsk.by/ |
5 снежня 1930 года ў г. п. Лёзна адбыўся выпуск першай партыі льняной прадукцыі. Гэтая дата і лічыцца датай нараджэння завода, пра што сцвярджаюць архіўныя дакументы.
На той час само прадпрыемства было цагляным, з чарапічным пакрыццём і драўлянай падлогай. На заводзе былі наладжаны два мяльна-трапальныя агрэгаты, меліся камерныя, дымагазавыя сушылкі. Усе аперацыі выконваліся ўручную, выпрацоўка доўгага валакна ў адну машына-змену была 50 кг і кароткага 200 кг.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны завод быў поўнасцю разбураны. Пасля вызвалення Лёзненшчыны пачалося аднаўленне льнозавода. Дзякуючы намаганням людзей, завод быў запушчаны ў эксплуатацыю 17 красавіка 1947 года. На прадпрыемстве быў устаноўлены адзін агрэгат, мяльна-трапальны, маркі ЛТ-2 па выпрацоўцы доўгага валакна і кудзелепадрыхтоўчы агрэгат. З ростам пасяўных плошчаў у гаспадарках раёна раслі і вытворчыя магутнасці завода. У 1951–1952 гг. быў устаноўлены другі паток кудзелепадрыхтоўчага агрэгата КПМЛ, у 1954 годзе – другі паток мяльна-трапальнага агрэгата МТ-530-Л. Былі заменены камерныя сушылкі, пабудаваны два цагляныя склады, кантора і клуб, жылыя дамы.
У 1987 годзе пачалося будаўніцтва новай шахі на 2000 кг, а таксама сыравіннага тамбура з жалезабетонных канструкцый, у якім устаноўлены кран-балка.
З 1998 года прадпрыемства самастойна вырошчвае лён-даўгунец на плошчы каля 1000 га.
З 30 снежня 1996 года прадпрыемства было перайменавана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Лёзненскі льнозавод».
Прадпрыемства ўкамплектавана сучаснай уборачнай тэхнікай. Структурна ААТ «Лёзненскі льнозавод» уваходзіць у аб'яднанне «Віцебскабллён».
З 1994 года і па сённяшні дзень дырэктарам з'яўляецца Рыгор Уладзіміравіч Мядзведзеў.
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Кірава, д. 13.
ЛІТАРАТУРА
1. Бирюлькова, Л. Лиозненский льнозавод: так держать! / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 22 снеж. – С. 1, 3.
2. Бирюлькова, Л. Лиозненскому льнозаводу – 85! / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 1 снеж. – С. 1, 7.
3. Бондарава, А. Да 70-годдзя аднаўлення дзейнасці Лёзненскага льнозавода / А. Бондарава // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 4 крас. – С. 2.
4. Дулуб, Е. Необходимо использовать все возможности / Е. Дулуб // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2003. – 25 лют. – С. 2.
5. Ерохов, А. Путь длинной в семьдесят лет / А. Ерохов // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2000. – 5 снеж. – С. 3.
6. Конон, М. Как играют, так и пляшут / М. Конон // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 19 окт. – С. 3.
7. Конон, М. Над полем крышу не поставишь / М. Конон // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 23 дек. – С. 2.
8. Лиозненский льнозавод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 63–64.
9. Лиозненскому льнозаводу – 80! // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2010. – 7 снеж. – С. 1, 3.
10. Медведев, Г. Лён – белорусское золото / Г. Медведев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 1 дек. – С. 3.
11. Постоялкина, Р. Предприятие с богатой историей / Р. Постоялкина // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2008. – 15 студз. – С. 3.
12. Похолкина, Л. Лён – наше национальное богатство / Л. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2007. – 30 студз. – С. 7.
13. Ретнёва, Е. За полотенцами и скатертями – на льнозавод / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 31 студз. – С. 2.
14. Шерснёв, С. Северный шёлк / С. Шерснёв // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 19 кастр. – С. 2.
15. Шпаковская, Г. Курс на укрепление позиций / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 10 апр. – С. 3.
16. Шпаковская, Г. Ты удайся, удайся, ленок! / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2015. – 31 янв. – С. 9.
17. Шпакоўская, Г. І льну трэба пакланіцца... / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2005. – 20 жн. – С. 2.