Ланатэкс, СТАА. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 04.10.2017 12:23
- Адноўлена 30.06.2020 13:49
Сучасная назва | СТАА «Ланатэкс» |
Тып | сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Дата заснавання | 1996 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | https://maragurmana.by |
Лёгкую прамысловасць Гарадоцкага раёна прадстаўляе СТАА «Ланатэкс». Прадпрыемства пачало сваю дзейнасць у 1996 годзе ў Мінску. Вытворчыя філіялы СТАА «Ланатэкс» на Віцебшчыне размяшчаліся ў Віцебску, Бешанковічах і Гарадку. У 2013 годзе прадпрыемства поўнасцю перамясцілася ў Гарадок.
З моманту заснавання і да цяперашняга часу СТАА «Ланатэкс» цвёрда заняла нішу аднаго з лідэраў на рынку штучнага футра краіны. На 2019 год 32 % зробленай прадукцыі было рэалізавана на рынку краіны, 68 % – накіравана на экспарт. Кампанія не адзін год супрацоўнічае з айчыннымі гандлёвымі прадпрыемствамі – ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «Светлагорскхімвалакно», ААТ «Стужка», РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне».
Асноўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца выраб штучнага трыкатажнага футра для абутковай і швейнай прамысловасці. СТАА «Ланатэкс» прапануе розныя мадыфікацыі прадукцыі: ворсавае трыкатажнае палатно з авечай воўны танкаруннай пароды «мерынос»; верхняя мужчынская, жаночая і дзіцячая вопратка; пасцельныя рэчы, вырабы для дома.
Якасць прадукцыі прадпрыемства ў 2017 годзе была пацверджана дыпломам за якасць на 49-м федэральным аптовым кірмашы тавараў і абсталявання тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці ў Маскве «Тэкстыльлегпрам».
Прадпрыемства экспартуе сваю прадукцыю ў Расію.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Талкачова, 6.
ЛІТАРАТУРА
1. Васильева, Н. В теплых объятиях «Ланатэкс» / Н. Васильева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 11 июля. – С. 21.
2. Каролевич, Э. Тепло и комфортно: продукция СООО «Ланатэкс» из Городка востребована не только в Беларуси, но и за рубежом / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 2 апр. – С. 2.
3. Князева, Е. Качеством и ценами согреет «Ланатэкс» / Е. Князева // Народнае слова. – 2013. – 19 сак. – С. 4.
4. Кокареко, С. Р. «Ланатэкс» / С. Р. Кокареко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 22–23.
5. Мохнач, Г. Формула предприимчивости / Г. Мохнач // Беларуская думка. – 2011. – № 3. – С. 94–101.
6. Пучкова, Е. Коллекция изделий «Ланатэкс» / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 5 лістап.– С. 4.
7. Пучкова, Е. «Ланатэкс» идёт в ногу со временем / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 8 мая. – С. 3.
8. Пучкова, Е. Угодить ассортиментом и ценами / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 3 чэрв. – С. 5.
9. Рудякова, Ю. Качество, стиль, уникальность – это про «Ланатэкс» / Ю. Рудякова // Гарадоцкі веснік. – 2020. – 13 сак. – С. 1.
10. Самотой, А. Шерсть от природы – тепло от «Ланатэкс» / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 4 февр. – С. 3.
11. Фондаренко, Н. Согрейте душу с «Ланатэкс» / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2013. – 12 дек. – С. 10.
12. Шведов, О. От шуб до тапочек / О. Шведов // Витебские вести. – 2015. – 18 апр. – С. 3.
13. Яковлева, С. «Ланатэкс» завоевал доверие потребителей / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 13 верас. – С. 1.