Віцебскі футравы камбінат, УВП. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 20.11.2023 08:23
- Адноўлена 20.11.2023 09:57
Сучасная назва | УВП «Віцебскі футравы камбінат» |
Былая назва | Гарбарны завод (1918) |
Віцебскі дзяржаўны гарбарны завод № 1 імя М. А. Еўсцігнеева (1920) | |
Віцебская футравая фабрыка імя М. А. Еўсцігнеева (1973) | |
Віцебскі футравы камбінат імя М. А. Еўсцігнеева (1975) | |
Прамыслова-гандлёвая фірма «Футра» (1993) | |
Тып | унітарнае вытворчае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1919 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | https://www.markoholding.com |
УВП «Віцебскі футравы камбінат» спецыялізуецца на выдзелцы натуральнага футра і пашыве з яго гатовых вырабаў. Прадпрыемства было створана ў 1918 годзе ў Віцебску як гарбарны завод у выніку аб'яднання некалькіх саматужных заводаў, якія дзейнічалі з 1909 года. У 1920 годзе яму было прысвоена імя М. А. Еўсцігнеева. У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны, але ўжо ў 1949 годзе аднавіў сваю дзейнасць. У 1950 годзе на заводзе была праведзена рэканструкцыя. З 1975 года – футравы камбінат. Ужо ў той час камбінат спецыялізаваўся на выпрацоўцы скур серабрыста-чорнай лісіцы, норкі, пясца, труса. Выпускаў каўняры і пласціны з пушніны і каракуля, жаночыя і дзіцячыя паліто, мужчынскія паўпаліто, галаўныя ўборы. З 1993 года – прамыслова-гандлёвая фірма «Футра». З 2000 года рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства з сучаснай назвай у складзе канцэрна «Беллегпрам». У 2013 годзе прадпрыемства ўвайшло ў склад «Беларускай гарбарна-абутковай кампаніі "Марка"», дзякуючы чаму перажыло сваё другое нараджэнне. У 2018 годзе прадпрыемства стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
Пасля ўваходу прадпрыемства ў склад холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка"» была праведзена маштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя камбіната. У выніку створана новае прадпрыемства еўрапейскага ўзроўню з арганізацыяй сучаснай вытворчасці па вырабе сыравіны і выпуску з яе гатовай прадукцыі. Магутнасць перапрацоўкі – 300 тысяч шкур аўчыны і 250 тысяч шкур пушной сыравіны ў год, а таксама штогадовы пашыў каля 18 тысяч гатовых вырабаў верхняга адзення і 25 тысяч галаўных убораў і розных аксесуараў. На канец 2022 года колькасць работнікаў прадпрыемства склала 119 чалавек.
Зараз камбінат выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі вытворчасці футра, мае кваліфікаваны склад кіраўнікоў, спецыялістаў і рабочых, адладжаныя сувязі з пастаўшчыкамі сыравіны і матэрыялаў. На прадпрыемстве ёсць атэставаная хіміка-тэхналагічная лабараторыя, якая распрацоўвае і кантралюе тэхналагічныя працэсы сыравінна-фарбавальнай вытворчасці і рэцэпты фарбавання, канструктарска-тэхналагічная лабараторыя з кваліфікаванымі спецыялістамі, якія распрацоўваюць сучасныя мадэлі верхняй жаночай і мужчынскай вопраткі, галаўных убораў.
УВП «Віцебскі футравы камбінат» мае фірменную збытавую сетку, а таксама супрацоўнічае з усімі буйнымі ўнівермагамі Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства з'яўляецца пастаянным удзельнікам модных паказаў і Fashion-фестываляў.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца 2-я Прыбярэжная, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонов, С. За год до ввода / С. Антонов // Витебские вести. – 2015. – 22 сент. – С. 3.
2. Антонов, С. Преображение за четыре года / С. Антонов // Витебские вести. – 2016. – 27 окт. – С. 3.
3. Витебский меховой комбинат // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 217.
4. Каталог резидентов СЭЗ «Витебск» [Электронный ресурс] / Свободная экономическая зона Витебск. – Режим доступа: http://fez-vitebsk.by/upload/iblock/b23/FEZ%20Residents.pdf. – Дата доступа: 14.06.2023.
5. Крупица, Н. Одежда как взгляд на мир... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 25 апр. – С. III. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
6. Лукашэвіч, У. Аўчынка вырабу вартая / У. Лукашэвіч // Звязда. – 2018. – 3 лістап. – С. 2.
7. Любочка, С. Выбери свою «Фактуру времени» / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 12 нояб. – С. 1–2.
8. Любочка, С. Когда специалисты на вес золота / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 16 нояб. – С. 5.
9. Любочка, С. Курс на успех – дело общее / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 8 июня. – С. 2.
10. Меховой комбинат // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 240.
11. Мурашкина, В. Расчет на стабильный плюс / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 27 февр. – С. 1–2.
12. Пастернак, Т. Бизнес на благо людей государство поддержит / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 6 нояб. – С. 1–2.
СПАСЫЛКІ