Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскія дываны, ААТ. г. Віцебск

 

Сучасная назва ААТ «Віцебскія дываны»
Былая назва Дывановы камбінат (1947)
Дыванова-плюшавы камбінат (да 1956)
Віцебскі дывановы камбінат імя 50-годдзя БССР (1968)
Віцебскае вытворчае дывановае аб'яднанне імя 50-годдзя БССР (1980)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1947 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна лёгкая прамысловасць
Сайт https://vitcarpet.com

 

ААТ «Віцебскія дываны» спецыялізуецца на вытворчасці дывановых вырабаў. Дзейнічае з 1947 года ў Віцебску як дывановы камбінат. Створаны на базе Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна» (дзейнічала з 1900 г.). Першы дырэктар – В. Коршунаў. У 1958–1961 гг. камбінат рэканструяваны для вытворчасці дывановай прадукцыі. У 1968 годзе – прадпрыемства імя 50-годдзя БССР. У 1978–1979 гг. працуе як фабрыка прашыўных дывановых вырабаў. У 1980 годзе на базе камбіната створана дывановае вытворчае аб'яднанне, у якое ўвайшла Віцебская фабрыка нятканых матэрыялаў (створана ў 1947 годзе як ільнопрадзільная шпагатная фабрыка). У снежні 1994 года дывановае вытворчае аб'яднанне рэарганізавана ў ААТ «Віцебскія дываны». У склад прадпрыемства ўваходзілі фабрыкі: ткацка-аддзелачная, прашыўных дывановых вырабаў, нятканых матэрыялаў. Асноўная прадукцыя: дываны і дывановыя вырабы (жакардавыя і аксмінстарскія паўшарсцяныя), дарожкі ворсавыя машыннай выпрацоўкі паўшарсцяныя і з хімічных валокнаў, прашыўныя (тафтынгавыя) дывановыя пакрыцці, швейны і мэблевы вацін, байка для абутку. У 2007 годзе ААТ «Віцебскія дываны» стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».

Развіццё тканых мастацка-прамысловых вырабаў прадпрыемства «Віцебскія дываны» адбывалася ў рэчышчы агульных тэндэнцый усходняга і еўрапейскага дываноў з выкарыстаннем традыцый беларускага дыванаткацтва. Гісторыя стварэння дываноў звязана са станаўленнем на Беларусі ворсавага дывана машыннай вытворчасці. У канцы 1940-х – 1950-я гады для набіўных стужкавых жакардавых дываноў мастакі Т. Гусева, М. Дзёмін, З. Луданэ, Г. Саленікава, В. Сенькіна, І. Шурупаў выкарыстоўвалі кампазіцыйныя схемы класічнага ўсходняга дывана з выразна акрэсленым цэнтрам і шлякам. У іх пераважалі матывы традыцыйнага беларускага арнаменту са строгай монакампазіцыяй і буйнымі геаметрызаванымі формамі (ромб, крыж), выкарыстоўвалася і арнаментыка іншых народаў свету. У 1960–1970-я гады сталі пашыранымі аксмінтарскія дываны, якія побач з прутковым жакардам складалі аснову асартыменту. Змяніліся суадносіны іх асноўных элементаў, часцей выкарыстоўваліся рапортныя кампазіцыі з эклектычным спалучэннем формаў, іх каларыстычная гама стала больш светлай. З другой паловы 1970-х гадоў асвойваецца вытворчасць тафтынгавых пакрыццяў з рэльефным і друкаваным малюнкам. Мастакі Я. Папова, У. Федаровіч, В. Шастоўскі шукаюць новыя мастацкія вырашэнні, шляк замяняецца бардзюрам, больш цэльным становіцца каларыт. Цэнтральнае месца ў кампазіцыях дываноў канца 1980-х гадоў адведзена асацыятыўным вобразам (мастакі Г. Бычкоўская, М. Кабанава, А. Свірыдзенка, Л. Цыбульская), складаны арнамент набыў жывапіснасць, падкрэслена гарманічным і вытанчаным стаў каларыт. Віцебскія дываны экспанаваліся на міжнародных выстаўках у Алжыры, Англіі, Бразіліі, Галандыі, Індыі, Турцыі, Францыі і інш.

У 1998 годзе пачалася новая эпоха ў развіцці ААТ «Віцебскія дываны» – прыярытэтным напрамкам было абрана развіццё двухпалотнага дыванаткацтва на сучасных ткацкіх станках з электроннай жакардавай машынай. Дадзенае рашэнне вылілася ў шэраг паспяховых інвестыцыйных праектаў і істотнае аднаўленне парка тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці тканых дываноў. Наступным кардынальным крокам стала ў 2003 годзе мадэрнізацыя вытворчасці прашыўных дывановых пакрыццяў шляхам укаранення новай соплавай тэхналогіі друку «Храмаджэт» па ворсавай паверхні дываноў. Гэта паслужыла стартам для мадэрнізацыі і аднаўлення як абсталявання, так і асартыменту выпускаемай прадукцыі.

На сённяшні дзень прадпрыемства мае сучаснае абсталяванне, якое дае магчымасць канкурыраваць з вядучымі вытворцамі на рынку тканых дывановых вырабаў. У рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гг. паспяхова рэалізаваны інавацыйны праект «Асваенне тэхналогіі вытворчасці поліпрапіленавых нітак» і ў 2019 годзе атрыманы першыя тоны поліпрапіленавай ніткі на новым еўрапейскім абсталяванні. У 2020 годзе ў Брэсце быў створаны філіял «Брэсцкія дываны», што дазволіла не толькі павялічыць вытворчую магутнасць прадпрыемства, а таксама пашырыць асартымент тканай прадукцыі.

Прадпрыемства выпускае шырокі асартымент дывановай прадукцыі: двухпалотныя дываны з поліпрапіленавым ворсам розных якасцяў, у тым ліку Шагі, Супершагі, цыноўкі, дываны з камбінаваным ворсам, дываны са спалучэннем розных відаў перапляценняў ворсавай асновы, дываны з выкарыстаннем у асобных элементах малюнка высокаўсадачнай поліэфірнай ніткі, прашыўныя пакрыцці з петлявым, разразным, рэльефным ворсам з друкаваным малюнкам, пакрыцці з разразным ворсам тыпу «Штучная трава», пакрыцці на гумовай аснове. З 2017 года арганізавана ўласная вытворчасць і пачаўся выпуск кардонных гільз.

Дзейнасць ААТ «Віцебскія дываны» неаднаразова адзначалася дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прадпрыемства экспартуе сваю прадукцыю ў Расію, Казахстан, Украіну, Таджыкістан, Малдову, Кыргызстан.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца М. Горкага, 75.

 

ААТ «Віцебскія дываны». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.gov.by  ААТ «Віцебскія дываны». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by/  ААТ «Віцебскія дываны». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by/  ААТ «Віцебскія дываны». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by/  ААТ «Віцебскія дываны». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by/  Прадукцыя ААТ «Віцебскія дываны». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by/Прадукцыя ААТ «Віцебскія дываны». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бекиш, Е. И. Значение интеграции маркетинга и логистики в условиях конкуренции / Е. И. Бекиш, О. А. Брагина, Е. Е. Мантур // Право. Экономика. Психология. – 2022. – № 3. – С. 60–64.

2. Богачева, О. Хорошо сделано – хорошо продано! / О. Богачева // Рэспубліка. – 2021. – 19 лістап. – С. 10–11.

3. Бородулин, М. Ровесник века / М. Бородулин, Д. Петров, Г. Рябушев. – Минск : Беларусь, 1969. – 102 с.

4. Бренды родного края. Витебск / отв. за вып. Е. Чаплева // Витебские вести. – 2023. – 10 янв. – С. 8–9.

5. Витебское производственное ковровое объединение / отв. за вып. Н. И. Нестеренко ; ред. Н. В. Рогатнев. – Минск : Полымя, 1988. – 31 с.

6. Віцебскае вытворчае дывановае аб'яднанне імя 50-годдзя БССР = Витебское производственное ковровое объединение имени 50-летия БССР / адказ. за вып. М. А. Тлкачова ; рэд. Н. І. Навумава. – Мінск : Полымя, 1984. – 23 с.

7. Каталог резидентов СЭЗ «Витебск» [Электронный ресурс] / Свободная экономическая зона Витебск. – Режим доступа: http://fez-vitebsk.by/upload/iblock/b23/Residents%20Catalog.pdf. – Дата доступа: 30.05.2023.

8. Крупица, Н. За эмоциями – на завод / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 18 авг. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

9. Крупица, Н. Новый импульс / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 21 марта. – С. 6.

10. Любочка, С. С учетом запросов покупателей / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 12 марта. – С. 9.

11. Наумова, А. Ковровая дорожка к успеху / А. Наумова // Рэспубліка. – 2022. – 12 мая. – С. 1, 8.

12. Наумова, А. Лучшие инвестиции в завтра / А. Наумова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 12 апр. – С. 1, 7.

13. Петров, Д. И. Работаем по-коммунистически / Д. И. Петров. – Минск : Госиздат БССР, 1961. – 40 с.

14. Петров, Д. И. Работаем по-коммунистически / Д. И. Петров. – 2-е изд., доп. – Минск : Госиздат БССР, 1963. – 37 с. – (Библиотечка новатора).

15. Прищепа, Ю. Городские пейзажи – мягкие и яркие / Ю. Прищепа // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 4 марта. – С. 11.

16. Соловьёва, Т. Набирая обороты / Т. Соловьёва // Витебские вести. – 2023. – 5 мая. – С. 6.

17. Федарчук, А. А. Акцыянернае таварыства «Віцебскія дываны» / А. А. Федарчук, М. Л. Цыбульскі // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – 459–460.

18. Шамшура, А. В. «Витебские ковры» / А. В. Шамшура // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 197–198.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Наша марка. Открытое акционерное общество «Витебские ковры»