Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка"», ТАА. . г. Віцебск
- Подробности
- Створана 20.11.2023 08:23
- Адноўлена 21.11.2023 15:36
Сучасная назва | ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка"» |
Былая назва | СП «Марка» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1991 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | https://www.markoholding.com |
ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка"» – найбуйнейшы вытворца абутку ў Рэспубліцы Беларусь. Заснавана ў 1991 годзе як сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства. У 1993 годзе ўведзена ў строй лінія па вытворчасці мужчынскага абутку з натуральнай скуры на поліўрэтанавай падэшве. З 1995 года наладжаны выпуск падлеткавага абутку, з 1997 – жаночага мадэльнага абутку. Гандлёвы знак «Марка» атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю ў 1996 годзе. У 2002 годзе прадпрыемства пачало выпуск камфортнага хатняга жаночага і мужчынскага абутку з тэкстыльных матэрыялаў і спілку, у 2003 годзе – новага віду зімовага абутку тыпу «унты» па традыцыях і матывах паўночных «народнасцей». У сакавіку 2005 года «Марка» пачало вытворчасць спартыўнага і прагулачнага абутку. Гэтая лінія атрымала назву «Марка-спорт». У 2008 годзе прадпрыемства адным з першых у рэспубліцы атрымала статус «Добрасумленны ўдзельнік знешнеэканамічнай дзейнасці».
Прадпрыемства размяшчаецца на ўласных плошчах. На канец 2022 года на ім працавала каля 1300 чалавек. Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца вытворчасць і рэалізацыя жаночага абутку пад брэндамі Marko і Bravo. Асартымент прадукцыі разнастайны. Калекцыя мадэляў абутку «Марка» сёння прадстаўлена вялікай колькасцю ўзораў мужчынскага, жаночага, падлеткавага і дзіцячага абутку традыцыйнага клеявога, ліццёвага і сандальна-клеявога метадаў мацавання з верхам з натуральнай скуры. Сусветны ўзровень якасці абутку пацверджаны сертыфікатам адпаведнасці міжнародным стандартам серыі СТБ ISO 9001. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства складаюць каля 2 млн. пар абутку ў год.
Прадпрыемства экспартаарыентаванае. Асноўным знешнім рынкам збыту з'яўляецца Расійская Федэрацыя. Пастаўкі абутку ажыццяўляюцца таксама і ў краіны СНД. На рахунку прадпрыемства знаходзяцца база адпачынку «Ходцы», бізнес-цэнтр «Марка-Сіці».
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Фрунзэ, 85.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Крупица, Н. Вправе гордиться / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 23 мая. – С. 3.
2. «Марко» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 105–106.
3. Мартынов, Н. В. Охотник чует зверя, а бизнесмен – спрос / Н. В. Мартынов ; [беседовала] Е. Козловская // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 29 июля. – С. 10–11.
4. Петрова, Е. Их товары признаны лучшими / Е. Петрова // Витебские вести. – 2022. – 8 февр. – С. 5.
5. «Прадпрыемства Марка» // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 460.
СПАСЫЛКІ
ООО «Управляющая компания холдинга «Белорусская кожевенно-обувная компания «Марко»