Чырвоны Кастрычнік, ААТ. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 20.11.2023 08:23
- Адноўлена 21.11.2023 15:57
Сучасная назва | ААТ «Чырвоны Кастрычнік» |
Былая назва | Віцебская абутковая фабрыка імя Лекерта |
Віцебская абутковая фабрыка «Чырвоны Кастрычнік» | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1923 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | https://www.markoholding.com |
Віцебская абутковая фабрыка «Чырвоны Кастрычнік» – адно з найстарэйшых у гарбарна-абутковай галіне арганізацый. Заснавана ў 1923 годзе на базе прыватных майстэрняў як абутковая фабрыка «Самаход». У 1927 годзе – фабрыка імя Лекерта, з 1938 года – «Чырвоны Кастрычнік». У гады Вялікай Айчыннай вайны фабрыка была эвакуіравана ў г. Кунгур (Пермская вобласць Расійскай Федэрацыі). Аднаўленне пачалося ў Віцебску з 1944 года. У пасляваенныя гады рэканструявана і расшырана, у 1988 годзе дзейнічала 13 патокаў з закончаным вытворчым цыклам магутнасцю 7 млн. пар абутку ў год. З 1989 года ў складзе прадпрыемства «Белвест». З 1994 года ператворана ў ААТ «Чырвоны Кастрычнік».
З 2008 года ААТ «Чырвоны Кастрычнік» з'яўляецца часткай холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка"». На сённяшні дзень колькасць работнікаў прадпрыемства складае каля 1100 чалавек. Вытворчая магутнасць каля 1,5 млн. пар абутку ў год. Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца вытворчасць і рэалізацыя мужчынскага абутку пад брэндам Marko і дзіцячага абутку пад брэндам San Marko клеявога, бортапрашыўнага, клеяпрашыўнага, прашыўнага, строчачна-ліццёвага, ліццёвага метаду мацавання.
ААТ «Чырвоны Кастрычнік» вырабляе якасны, камфортны і даступны па цане абутак з натуральнай скуры і сінтэтычных матэрыялаў на ўсе сезоны. Для гэтага выкарыстоўваюцца самыя перадавыя высокатэхналагічныя працэсы вытворчасці з прымяненнем сучаснага абсталявання і новых тэхналогій. Дзякуючы ўстаноўленаму сучаснаму абсталяванню, паспяхова асвоена вытворчасць абутку павышанай камфортнасці па тэхналогіі Direct Injection (ліццёвы метад мацавання). На прадпрыемстве дзейнічае сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001, актыўна выкарыстоўваюцца апошнія дасягненні тэхнікі і дызайну, прымяняюцца сучасныя высакаякасныя матэрыялы.
Значную частку прадукцыі прадпрыемства пастаўляе ў краіны СНД і ў гандлёвую рознічную сетку «Марка» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Кампанію звязвае шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва з буйнымі ўнівермагамі краіны, рэгіянальнымі абутковымі сеткамі, а таксама з шэрагам сярэдніх і малых гандлёвых арганізацый.
Прадпрыемства з'яўляецца лаўрэатам конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі».
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект генерала Люднікава, 10/3.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебская обувная фабрика Красный Октябрь / отв. за вып. О. А. Малинова ; ред. Т. С. Метер. – Мінск : Полымя, 1985. – [16] с.
2. Віцебская абутковая фабрыка «Чырвоны Кастрычнік» // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 456.
3. «Красный Октябрь» // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 210–211.
4. «Красный Октябрь» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 530–531.
5. Надточий, Л. 70-летние сапоги / Л. Надточий // Витебские вести. – 2020. – 27 июня. – С. 6.
6. Сеньков, В. И «Красный Октябрь» впереди / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 17 нояб. – С. V. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
7. Сеньков, В. С юбилеем, флагман! / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 10 июня. – С. 6.
СПАСЫЛКІ