Полацксельбуд, КУВПСП. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.11.2017 07:46
Сучасная назва |
КУВПСП «Полацксельбуд» |
Былая назва | Аблрэмбудтрэст (1944) |
Трэст № 15 (1954) | |
УПР-42 трэста № 9 (1957) | |
Трэст № 9 (1965) | |
Трэст «Полацксельбуд» (1966) | |
Трэст № 2 Віцебскага аблсельбуда (1987) | |
Аб’яднанне «Полацксельбуд» (1992) | |
Тып | камунальнае унітарнае вытворчае праектна-будаўнічае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1944 |
Месца знаходжання |
Віцебская вобл., Полацкі р-н,м г. Полацк, г. Полацк, вул. Скарыны, д. 14 |
Галіна | будаўніцтва, будаўнічая прамысловасць |
Афіцыйны сайт | http://pss.by/ |
Створана ў 1944 г. як аблрэмбудтрэст. Уваходзіў у сістэму народнага камісарыята жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва Беларусі. Узначаліў яго У. В. Жыганаў. У 1945 г. трэстам адноўлена 12 прамысловых прадпрыемстваў. У 1954 г. перайменаваны ў трэст № 15, з 1957 г. – УПР-42 трэста № 9, з 1965 г. – трэст № 9, з 1966 г. – трэст «Полацксельбуд», з 1987 г. – трэст № 2 Віцебскага аблсельбуда, з 1992 г. – аб'яднанне «Полацксельбуд» у складзе «Белсельбуда», з 2001 г. – аб’яднанне «Полацксельбуд», рэспубліканскае вытворчае праектна-будаўнічае прадпрыемства.
Тэрыторыя дзейнасці складае 11 раёнаў Віцебскай вобласці. Колькасць працуючых складае 3300 чалавек. У склад прадпрыемства ўваходзяць 18 арганізацый, у тым ліку апарат кіравання (галоўнае прадпрыемства), 12 агульнабудаўнічых арганізацый, завод ЖБВ, праектная арганізацыя, сантэхнічныя арганізацыі, дарожная арганізацыя, жыллёва-камунальная кантора.
Пачынаючы з 1944 г. арганізацыя займаецца рэканструкцыяй і капітальным будаўніцтвам, спецыялізуецца ў галіне кіравання інвестыцыйна-будаўнічымі праектамі, вырабляе праектна-каштарысную дакументацыю, будаўнічыя матэрыялы.
ЛІТАРАТУРА
1. Быстро,надежно, красиво // Народная газета. – 2013. – 10 снеж. – С. 7.
2. Малашеня, Л. «Полоцксельстрой»: 70 лет на пути созидания / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2014. – 11 нояб. – С. 4–5.
3. «Полоцксельстрой» достойно несет звание строителей // Віцебскі рабочы. – 2011. – 11 авг. – С. 22.
4. Тараненко, М. С опорой на собственные силы / М. Тараненко // Советская Белоруссия. – 2014. – 30 сент. – С. 11.
5. Филимонова, Т. Почетный строитель / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2010. – 1 кастр. – С. 4.
6. Шуйская, О. «Полоцксельстрой»: летопись добрых дел / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2009. – 10 лют. – С. 5 ; 24 лют. – С. 5 ; 10 сак. – С. 5 ; 24 сак. – С. 5 ; 14 крас. – С. 5 ; 30 крас. – С. 11 ; 12 мая. – С. 5 ; 26 мая. – С. 5 ; 9 чэрв. – С. 5 ; 23 чэрв. – С. 5 ; 14 ліп. – С. 5 ; 28 ліп. – С. 5 ; 11 жн. – С. 5 ; 25 жн. – С. 5 ; 8 верас. – С. 5 ; 22 верас. – С. 5 ; 13 кастр. – С. 5 ; 27 кастр. – С. 5 ; 3 лістап. – С. 5 ; 10 лістап. – С. 5 ; 17 лістап. – С. 5 ; 20 лістап. – С. 6–7 ; 27 лістап. – С. 2.