Аршанскі будтрэст № 18, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:31
Сучасная назва | ААТ «Аршанскі будтрэст № 18» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1945 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | будаўніцтва, будаўнічая прамысловасць |
Сайт | http://trest-18.by/index.html |
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны для аднаўлення разбурэнняў у горадзе Орша ў ліпені 1945 г. ствараецца будаўнічы ўчастак № 3 Віцебскага абласнога будаўнічага трэста № 18 Міністэрства жыллёвага і грамадзянскага будаўніцтва БССР.
У 1950 г. ў сувязі з ростам колькасці аб'ектаў, на базе будаўнічага ўчастка створана Аршанскае будаўнічае ўпраўленне № 3, падпарадкаванае Міністэрству жыллёвага і грамадзянскага будаўніцтва.
У 1952 г. на базе будаўнічага ўпраўлення арганізаваны будаўнічы трэст № 14 Міністэрства грамадзянскага і сельскага будаўніцтва. Будтрэст № 14 вёў будаўніцтва не толькі ў горадзе Орша, але і ў Аршанскім, Дубровенскім, Талачынскім раёнах.
У ліпені 1958 г. ў г. Орша ствараецца будаўнічы трэст № 23 Міністэрства будаўніцтва БССР. У склад будаўнічага трэста ўваходзяць тры будаўнічыя ўправленні: БУ–40, БУ–41, БУ–117.
У 1966 годзе ў сувязі з рэзкім павелічэннем аб'ёмаў работ у г. Орша арганізуецца будаўнічы трэст № 18 Міністэрства Прамбудаўніцтва БССР.
За 1966–1970 гады пабудаваны прамысловыя аб'екты: камбінат зборных жалезабетонных канструкцый, трэцяя чарга льнокамбіната, інструментальны і трактарарамонтны заводы.
З лютага 1977 па сакавік 1986 гг. пабудаваны завод «Металіст», дрэваапрацоўчы цэх і завод па рамонце экскаватараў у Коханава, льнозавод у г. Дуброўна, вадагрэйная кацельня ЦЭЦ і аўтобусны парк у г. Орша. Стваралася і пашыралася ўласная вытворчая база, будавалася ўласнае жыллё і дзіцячыя ўстановы, ствараўся калектыў кваліфікаваных будаўнікоў.
Сёння ААТ «Аршанскі будаўнічы трэст № 18» з'яўляецца адным з вядучых будаўнічых арганізацый Віцебскай вобласці. Мае высокі рэйтынг ва ўсходнім рэгіёне Рэспублікі Беларусь.
У склад ААТ «Аршанскі будаўнічы трэст № 18» уваходзяць наступныя філіялы: будаўнічае ўпраўленне № 40; будаўнічае ўпраўленне № 41; будаўнічае ўпраўленне № 170; упраўленне механізацыі № 90; «Камбінат ЖБІК».
ЛІТАРАТУРА
1. Гатоўская, Л. Пра гісторыю з геаграфіяй / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2006. – 14 студз. – С. 1.
2. Гатоўская, Л. Стаўка на будучыню / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2005. – 8 снеж. – С. 1.
3. Готовская, Л. Сезон новостроек / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2010. – 10 чэрв. – С. 1–2.
4. Железнов, В. А. Покоряя вершины строительства / В. А. Железнов ; беседовала А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2013. – 10 жн. – С. 3.
5. Летопись предприятия // Аршанская газета. – 2011. – 15 студз. – С. 1.
6. Усова, М. Создают и возрождают / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2009. – 6 авг. – С. 4.
7. Челобитчиков, С. В. Строительный трест № 18 – история современного развития Орши / С. В. Челобитчиков ; беседовал П. Тузков // Деловые новости Витебска. – 2011. – 11 янв. – С. 7–8.