Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Нафтазаводмантаж, ААТ. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ААТ «Нафтазаводмантаж» 
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1959
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Галіна будаўнічая прамысловасць
Сайт http://nzm.vitebsk.by/

 

ААТ «Нафтазаводмантаж» – спецыялізаваная арганізацыя, якая выконвае ўсе віды механамантажных і будаўнічых работ.

13 ліпеня 1959 года для будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода быў створаны мантажны ўчастак з колькасцю менш за два дзесяткі чалавек. 1 студзеня 1961 года ўчастак прыступіў да мантажных работ.

9 лютага 1963 года АВТ-1 выдала першы беларускі бензін. 28 жніўня 1966 года ўпершыню ў СССР ажыццёўлены пад'ём калоны вагай 365 тон.

У 1973 г. найскладанейшым аб'ектам была даследна-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці поліэтылену высокага ціску «Палімір-50». У ходзе работы на ёй калектыву прыйшлося выконваць шэраг зусім новых работ.

У 1974 г. упраўленне ўдзельнічала ва ўзвядзенні аб'ектаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

З 4 ліпеня 1996 года ўпраўленне пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

За 2002–2004 гг. з пабудаваных аб'ектаў найбольш значны – комплекс «гідракрэкінгу» на ААТ «Нафтан».

У 2004 г. прадпрыемства сертыфікавана на адпаведнасць міжнароднаму стандарту якасці ISO 9001–2000. ААТ «Нафтазаводмантаж» прысуджаны ганаровы дыплом пераможцы ў намінацыі «Прадпрыемства года».

ААТ «Нафтазаводмантаж» можа выконваць з абсалютнай абавязковасцю па якасці і тэрмінах літаральна ўсе работы па будаўніцтву, рамонту і рэканструкцыі нафтахімічных прадпрыемстваў. Высокая тэхнічная аснашчанасць вытворчасці і камп'ютарызацыя кіравання, магчымасць выканання больш за 50 відаў будаўніча-мантажных работ, адпаведных міжнароднаму стандарту ISO 9001-2009 – усё гэта дасягнута, дзякуючы высокапрафесійнаму калектыву прадпрыемсва.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Тэхнічная, д. 2.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Дома из металла? Это реально! / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2010. – 28 кастр. – С. 7.

2. Бут, А. Куда уходят кадры? или История одного предприятия / А. Бут // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 29 студз. – С. 3.

3. Вахрамеева, И. Путь длиною в 45 лет / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2004. – 6 авг. – С. 1, 5.

4. Галеснік, С. Лепшыя ў свеце зваршчыкі = The best welders worldwide / С. Галеснік // Беларусь. – 2014. – № 9. – С. 24–25.

5. Костюк, Ю. Гвардейцы «Нефтестроя» / Ю. Костюк // Химик (Новополоцк). – 2002. – 15 мар. – С. 2.

6. Костюк, Ю. В. Нас знают многие : очерки об истории ОАО «Нефтезаводмонтаж». 1959–1999 / Ю. В. Костюк. – Новополоцк : Витебский Центр маркетинга, 1999. – 175 с.

7. Крученкова, О. Всегда на высоте / О. Крученкова // Народная газета. – 2014. – 28 студз. – С. 9.

8. Кутынко, А. «Нафтану» в помощь / А. Кутынко // Витебские вести. – 2016. – 1 сент. – С. 2.

9. Малашеня, Л. Покорители вершин не боятся работы / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2010. – 8 студз. – С. 7.

10. НЗМ – 45 лет // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 6 жн. – С. 2.

11. Работать с повышенной ответственностью / подгот. С. Муравский // Народная газета. – 2010. – 1 чэрв. – С. 5.

12. Рудковский, А. Вершины «Нефтезаводмонтажа» / А. Рудковский // Народная газета. – 2008. – 26 жн. – С. 6.

13. Свирко, И. ОАО «Нефтезаводмонтаж» / И. Свирко // Архитектура и строительство. – 2005. – № 1. – С. 28–29.

14. Факеев, В. Рукотворные ландшафты НЗМ / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 7 жн. – С. 2–3.

15. Факеев, В. Директор. Депутат. Человек / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 18 июль. – С. 6.

16. Факеев, В. Жизнь – как песня! / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 20 июля. – С. 1.

17. Фролова, С. «НЕФТЕЗАВОДМОНТАЖ»: востребован и дома, и за рубежом / С. Фролова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 19 мая. – С. 3.

18. Яловик, А. Высота «Нефтезаводмонтажа» / А. Яловик // Экономика Беларуси: Итоги. Тенденции. Прогнозы. – 2010. – № 4. – С. 124–126.

19. Яловик, А. П. А мы монтажники-высотники / А. П. Яловик ; беседовал С. Владимиров // Советская Белоруссия. – 2014. – 7 авг. – С. 10.

20. Яловик, А. П. Короли спецстроя работают в Новополоцке / А. П. Яловик ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 26 дек. – С. 4.

21. Яловик, А. П. «Нефтезаводмонтаж»: сложные задачи по плечу / А. П. Яловик ; беседовала Л. Малашеня // Витебские вести. – 2014. – 14 янв. – С. 4.

22. Яловик, А. П. По ступеням мастерства / А. П. Яловик ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2014. – 8 авг. – С. 1, 14.

23. Яловик, А. П. Рекорды НЗМ / А. П. Яловик ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 7 апр. – С. 3.

24. Яловик, А. П. Экономика говорит: надо! / А. П. Яловик ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 10 июня. – С. 4.

 СПАСЫЛКІ

ОАО "Нефтезаводмонтаж" г. Новополоцк