Спецмантажбуд-181, ААТ. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:18
Сучасная назва | ААТ «Спецмантажбуд-181 г. Наваполацк» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1959 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Галіна | будаўнічая прамысловасць |
Сайт | https://deal.by/cs/17115 |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Спецмантажбуд-181 г. Наваполацк» было створана ў 1959 г. У лютым 1997 г. рашэннем № 80 Віцебскага аблвыканкама ў рэестры агульнарэспубліканскай рэгістрацыі за № 25/289 прадпрыемства было пераўтворана ў ААТ.
У склад ААТ «Спецмантажбуд-181» уваходзяць:
– 7 вытворчых брыгад;
– комплексная брыгада па рамонце і тэхнічным абслугоўванні тэхнікі;
– комплексная брыгада матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
– апарат кіравання.
За час свайго існавання работнікамі прадпрыемства пабудаваныя практычна ўсе падземныя камунікацыі г. Наваполацка і такіх найбуйнейшых прамысловых комплексаў, як ААТ «Нафтан», ААТ «Палімір», «Вымяральнік» і інш. Прадпрыемства ўдзельнічала ў будаўніцтве сетак Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, Лукомльскай ГРЭС, Віцебскай бройлернай фабрыкі, гарадскіх сетак жылых кварталаў у г.Віцебску, Полацку, у раённых цэнтрах вобласці – Паставах, Лепели, Міёрах, Расонах, Оршы і інш. У апошнія гады вяліся работы на аб'ектах у Маскве і Маскоўскай вобл.,у Смаленску.
Прадпрыемства пастаянна займаецца ўкараненнем новых тэхналогій і засваеннем новых відаў работ, якія найбольш падыходзяць да асноўных відах дзейнасці. За апошнія 15 гадоў засвоена ўнутраная пясчана-цэментная ізаляцыя сталёвых трубаправодаў, што дазволіла прадпрыемству выконваць сацыяльна-значныя работы ў Наваполацку і Полацку. Акрамя таго, прадпрыемства пасля падрыхтоўкі і навучання рабочых прымае ўдзел у будаўніцтве газаправодаў.
У 2014 г. ААТ «Спецмантажбуд-181 г. Наваполацк» атэставала выпрабавальнае падраздзяленне па якасці выканання будаўнічых работ і атрымала пасведчанне аб тэхнічнай кампетэнтнасці.
ААТ «Спецмантажбуд-181» у цяперашні час уяўляе сабой будаўнічае падраздзяленне, здольнае выконваць любыя задачы па сваім профілі работ. На 90 рабочых, якія працуюць на прадпрыемстве, налічваецца больш за 100 адзінак рознай тэхнікі. Вялікая энергаўзброеннасць дазволіла цалкам механізаваць усю працу, павысіць прадукцыйнасць і якасць працы.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Мантажная, д. 5.
ЛІТАРАТУРА
1. Брычиков, А. Предприятие специализированное, бригады универсальные / А. Брычиков // Народнае слова. – 2004. – 3 жн. – С. 6.
2. Громова, В. На всех важнейших объектах / В. Громова // Народная газета. – 2008. – 20 жн. – С. 7.