Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спецыялізаванае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 3, ААТ. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ААТ «Спецыялізаванае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 3»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1967
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Галіна будаўнічая прамысловасць
Сайт http://srsu3.vitebsk.by

 

У 1967 г. у Разані быў створаны спецыялізаваны рамонтна-будаўнічы трэст «Центронефтехимремстрой» з падначаленнем яго Галоўнаму ўпраўленню па перапрацоўцы нафты і нафтахіміі. У складзе трэста было створана рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 3 у Полацку, галоўнай задачай якога было правядзенне работ па капітальным рамонце і рэканструкцыі дзеючых вытворчасцей на Полацкім і Кірышскім нафтаперапрацоўчых заводах. У гэты час ва ўпраўленні працавала 94 чалавекі. У склад РБУ-3 ўваходзілі 4 участкі: рамонтна-мантажны, рамонтна-будаўнічы, участак па рамонце помпаў і кампрэсараў і дзяржразліковы ўчастак у г. Кірышы.

У 1972 г. у склад РБУ-3 ужо ўваходзіць 6 участкаў: рамонтна-мантажны, тры рамонтна-будаўнічых ўчасткаў (рамонт жылля і ўласнае будаўніцтва, рамонт дарог і дахаў, ізаляцыйныя і цепламантажныя работы), участак па рамонце Рыжскага СОЖ, дапаможная вытворчасць. Прыняты ў арэнду дрэваапрацоўчы цэх.

У 1999 г. прадпрыемства было пераўтворана ў акцыянернае таварыства адкрытага тыпу «Спецыялізаванае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 3 г. Наваполацк», якое і па сённяшні час уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі «Белнафтахім».

Прадпрыемства ў сваім складзе мае работнікаў усіх спецыяльнасцяў па выкананні будаўнічых, спецыяльных і мантажных работ і выконвае ўсе працы комплексна. Спецыялісты ўпраўлення працавалі на Наваполацкім, Мазырскім, Кірышскім, Разанскім, Омскім, Горкаўскім, Яраслаўскім, Грозненскім і іншых нафтаперапрацоўчых заводах, Рыжскім нафтамаслазаводе, Валгаградскім даследна-прамысловым заводзе «Нефтехимзапчасть», Горкаўскім аўтазаводзе.

C 2006 г. у склад таварыства ўваходзіць сельскагаспадарчае прадпрыемства «Ломашы-Агра».

Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Мантажнікаў, д. 3.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лешкевич, Е. Мастера на все руки / Е. Лешкевич // Народная газета. – 2008. – 20 жн. – С. 5.

2. Микитюк, И. СРСУ-3: универсализм, качество, оперативность / И. Микитюк // Народнае слова. – 2007. – 11 жн. – С. 4.

3. Парфененков, В. М. Оруженосец «Нафтана» / В. М. Парфененков // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 22 мая. – С. 3.

4. Стариков, В. К новому качеству жизни! / В. Стариков // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 18 снеж. – С. 9.

5. Сыс, Е. Монтажники-высотники – и столяры, и плотники / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2008. – 7 кастр. – С. 3.

6. Факеев, В. Оруженосец «Нафтана» / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 20 крас. – С. 2.

7. Факеев, В. СРСУ-3 – партнер «Нафтана» / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 10 мая. – С. 2.

8. Факеев, В. «Шагаем в ногу с «Нафтаном» / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 17 мая. – С. 3.

9. Шпаковская, Г. Технология успеха / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2015. – 28 февр. – С. 8.