Трэст Белсантэхмантаж № 1, Наваполацкае мантажнае ўпраўленне, ААТ. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:18
Сучасная назва | ААТ Наваполацкае мантажнае ўпраўленне «Трэст Белсантэхмантаж № 1» |
Былая назва | Будаўнічае ўпраўленне № 48 спецтрэста № 17 «Сантэхмантаж» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1960 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Галіна | будаўнічая прамысловасць |
Сайт | http://www.nmubstm.by/ |
1 кастрычніка 1960 года рашэннем Дзяржмантажспецстрою СССР Наваполацкае мантажнае ўпраўленне ААТ «Трэст Белсантэхмантаж № 1» было створана як Будаўнічае ўпраўленне № 48 спецтрэста № 17 «Сантэхмантаж». 20 красавіка 1964 года загадам № 92 Дзяржмантажспецстрою СССР СУ-48 спецтрэста № 17 «Сантэхмантаж» пераўтворана ў Наваполацкае мантажнае ўпраўленне «Трэст Белсантэхмантаж № 1».
Кіраванне стваралася для выканання мантажных сантэхнічных і вентыляцыйных работ прамысловага вузла, аб'ектаў жыллёвага і сацыяльна-культурна-бытавога прызначэння горада вялікай нафтахіміі – Наваполацка.
Усе работы па мантажы сістэм вентыляцыі, ацяплення, цеплазабеспячэння, вадаправода і каналізацыі на аб'ектах ААТ «Нафтан», «Палімір», «Вымяральнік», завода жалезабетонных вырабаў і іншых прамысловых прадпрыемстваў горада Наваполацка, а таксама ва ўсім жылым фондзе горада, на аб'ектах сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння з сеткамі цеплагазазабеспячэння выкананы Наваполацкім мантажным кіраваннем ААТ «Трэст Белсантэхмантаж № 1». Акрамя таго, упраўленнем пабудаваны сотні аб'ектаў па ўсёй Віцебскай вобласці.
У 70–80 гг. калектыў упраўлення прымаў актыўны ўдзел у будаўніцтве аб'ектаў Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пабудаваныя дзясяткі аб'ектаў у Пыталаўскім раёне.
У 1986 г. пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС упраўленнем былі выкананы работы больш чым у 150-ці аднакватэрных жылых дамах для перасяленцаў у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.
У 1988–1989 гг. трэст займаўся аднаўленнем разбуранага землятрусам горада Кіравакан Армянскай ССР.
У 1990–1991 гг. работнікі трэста працавалі на будаўніцтве 140 аднакватэрных жылых дамоў для перасяленцаў з заражанай зоны Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Наваполацкае мантажнае ўпраўленне сёння – гэта калектыў колькасцю 188 чалавек на 1 студзеня 2017 года.
За сваю больш чым паўвекавую гісторыю «Трэст Белсантэхмантаж № 1» захаваў спецыфіку выконваемых работ, а таксама асвоіў новыя для сябе віды. Значна пашырылася геаграфія дзейнасці арганізацыі, захаваўшы за сабой традыцыйна замацаваныя рэгіёны: гарады Наваполацк і Полацк. Упраўленне ў 2016 г. працавала ў 11 раёнах Віцебскай вобласці, уключаючы г. Віцебск. Найбольш значным аб'ектам 2016 г. з'яўляецца будаўніцтва аб'ектаў Беларускай АЭС, дзе арганізацыя выконвае работы на асноўных аб'ектах I энергаблока.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Мандажная, д. 4.
ЛІТАРАТУРА
1. Владимиров, С. Площадь Строителей / С. Владимиров // Советская Белоруссия. – 2015. – 5 авг. – С. 4.
2. Загорский, Я. Отличное качество и надежность / Я. Загорский // Народная газета. – 2014. – 28 студз. – С. 11.
3. Малашеня, Л. Михаил Элешевич: «Как работать – мы знаем» / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2012. – 28 лют. – С. 4.
4. Маркина, Т. Имидж отрасли создают лидеры / Т. Маркина // Экономика Беларуси : Итоги. Тенденции. Прогнозы. – 2010. – № 3. – С. 112–114.
5. Новополоцкое монтажное управление. ОАО «Трест Белсантехмонтаж № 1» : истоки, развитие, люди / ред.-сост. А. В. Жибуль. – Минск : Минсктиппроект, 2010. – 83 с.
6. Открытое акционерное общество «Трест Белсантехмонтаж № 1». Новополоцкое монтажное управление : 50 лет со дня основания. – Полоцк : Полоцкое книжное издательство, 2010. – 15 с.
7. «Работы на родине хватает» – так считает директор Новополоцкого монтажного управления ОАО «Белсантехмонтаж» Михаил Элешевич / подгот. Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 21 жн. – С. 4.
8. Элешевич, М. А. Михаил Элешевич: «Работать у нас престижно» / М. А. Элешевич ; беседовала Л. Малашеня // Витебские вести. – 2013. – 10 авг. – С. 10.
9. Элешевич, М. А. Михаил Элешевич: «Строить надо на родной земле» / М. А. Элешевич ; беседовала Л. Малашеня // Витебские вести. – 2014. – 9 авг. – С. 8.
10. Элешевич, М. Строили, строим и будем строить! / М. Элешевич ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 30 дек. – С. 14.
11. Эляшэвіч, М. А. Гучыць, як музыка: «Нафтан», БМЗ, АЭС... / М. А. Эляшэвіч ; падрыхт. У. Хількевіч // Звязда. – 2015. – 19 сак. – С. 9.