Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дубровенскае ДРБУ-108, філіял КУП «Віцебскаблдарбуд». Дубровенскі раён

 

Сучасная назва Дубровенскае ДРБУ-108
Былая назва дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 108
Тып філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд»
Дата заснавання 1958
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна
Галіна будаўнічая прамысловасць, дарожнае будаўніцтва

7 студзеня 1958 года па рашэнні Віцебскага аблвыканкама быў створаны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 108 у г. Дуброўна.

Калектыў участка ДЭУ-108 абслугоўваў усяго 6 аўтамабільных дарог агульнай працягласцю 167 км, з якіх толькі адна дарога рэспубліканскага значэння (Орша – Дуброўна – Асінторф) працягласцю 18,5 км была з цвёрдым пакрыццём. Астатнія дарогі (працягласцю 148,5 км) былі грунтова-прафіляванымі.

Абслугоўваннем дарог займаліся толькі 23 чалавекі, у распараджэнні якіх знаходзілася 5 адзінак дарожнай тэхнікі.

У 70-я гады была распрацавана праграма пашырэння сеткі аўтадарог, будаўніцтва трубапраездаў, мастоў з жалезабетону.

Напрыканцы 80-х гадоў калектыў ДЭУ-108 ужо абслугоўваў амаль 200 км дарог, з якіх 40,5 км мелі асфальтабетоннае пакрыццё, 144,7 – гравійнае. Таксама абслугоўвалася 22 масты агульнай даўжынёй 382 п. м., 264 трубапраезды (3340 п. м.), 14 аўтапавільёнаў і 35 пасадачных пляцовак. На «ўзбраенні» дарожнікаў было 16 адзінак спецыяльных дарожных машын і аўтатрактарнай тэхнікі.

Зараз калектыў падтрымлівае больш 486 км дарог: 177,6 км – з асфальтавым пакрыццём, 191 км – з гравійным, 118,1 км – грунтова-палепшаных. Падтрымлівае ў добрым стане 41 мост, 55 аўтапавільёнаў, 104 пасадачныя аўтобусныя пляцоўкі. На дарогах устаноўлена 2799 дарожных знакаў, 800 адзінак сігнальных слупоў, 1892 п. м. металічных бар'ерных агароджаў і 250 м тросавага агароджвання.

Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, завулак Ленінскі, 9.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дудараў, Л. Лекары дарог / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 25 кастр. – С. 3.

2. Дудараў, Л. Юбілей дарожнай службы / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 26 студз. – С. 5.

3. Залесская, С. Дороги на Восток / С. Залесская // Транспортный вестник. – 2008. – 24 янв. – С. 18.

4. Евгеньева, С. Объект года – агрогородок / С. Евгеньева // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 24 дек. – С. 3.

5. Карпаў, В. Дарожная «павуціна» горада і раёна / В. Карпаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 24 кастр. – С. 5.

6. Карпаў, В. Калектыў ДРБУ-108 у лiчбах i фактах / В. Карпаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2000. – 28 кастр. – С. 2.

7. Карпаў, В. М. Бясконцыя стужкі артэрый жыцця / В. М. Карпаў ; гутарыў Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 27 кастр. – С. 1, 3.

8. Карпов, В. М. Любимое дело / В. М. Карпов ; беседовала Т. Луцевич // Транспортный вестник. – 2004. – 28 апр. – С. 12.

9. Лебедева, О. Дороги ведут к людям / О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2018. – 10 студз. – С. 3.

10. Спасибо дорожникам! // Вiцебскі рабочы. – 2007. – 11 кастр. – С. 9.

11. Степанов, И. Дело жизни Валерия Карпова / И. Степанов // Народнае слова. – 2008. – 4 студз. – С. 10.

12. Чентарицкий, В. Ч. Дороги так необходимы в наш век высоких скоростей... / В. Ч. Чентарицкий ; беседовала М. Бурденко // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 30 кастр. – С. 3.