Браслаўскае ДРБУ-142, філіял КУП «Віцебскаблдарбуд». Браслаўскі раён, г. Браслаў
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 15.01.2019 14:12
Сучасная назва | КУП «Браслаўскае ДРБУ-142» |
Тып | філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» |
Дата заснавання | 1963 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў |
Галіна |
Сваю гісторыю Браслаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства № 142 адлічвае з 1963 года. Яно ўнесла вялікі ўклад у фарміраванне прамысловага і аграрнага патэнцыялу Браслаўшчыны, яе іміджу як цэнтра турызму і адпачынку.
У калектыве працуе каля 100 чалавек. На балансе ДРБУ знаходзіцца 830 км аўтадарог. 20 % з іх маюць асфальтавае пакрыццё, астатнія – гравійкі, грунтоўкі.
Па выніках конкурсу на лепшае прадпрыемства вобласці ДРБУ-142 у 2002 годзе заняла трэцяе месца. Зусім нядаўна браслаўскія дарожнікі асвоілі новую тэхналогію павярховай апрацоўкі дарог.
Апошні час ДРБУ цесна супрацоўнічае з сельвыканкамамі, па заказе якіх добраўпарадкоўвае населеныя пункты.
Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Дзяржынскага, 75.
ЛІТАРАТУРА
1. Залесская, С. Авторитет белорусских дорожников браславчане не роняют / С. Залесская // Транспортный вестник. – 2005. – 8 окт. – С. 6.
2. Залесская, С. Ударим по бездорожью / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2005. – 18 кастр. – С. 3.
3. Замостоцкая, В. Одеваются дороги в асфальт / В. Замостоцкая // Віцебскі рабочы. – 2003. – 5 ліп. – С. 2.
4. Пашкевіч, Т. Зрухі ёсць, будзе і вынік / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 7 июля. – С. 5.
5. Пашкевіч, Т. Клопат пра дарогі і людзей / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 22 авг. – С. 8.
6. Пашкевіч, Т. Працоўныя поспехі дарожнікаў / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2008. – 2 лют. – С. 1.
7. Пашкевіч, Т. Поспехі браслаўскіх дарожнікаў / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2003. – 5 сак. – С. 4.
8. Пятушка, К. Догляд дарог – паўсядзённы клопат / К. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2016. – 29 кастр. – С. 1.
9. Сытник, И. Заботливые хозяева у дорог озёрного края / И. Сытник // Віцебскі рабочы. – 2005. – 17 мая. – С. 3.