Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Докшыцкае ПМС, УП. Докшыцкі раён

 

Сучасная назва УП «Докшыцкае ПМС»
Былая назва Докшыцкі будаўніча-мантажны ўчастак
Тып унітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 1 чэрвеня 1967
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы
Галіна будаўнічая прамысловасць

 

Камунальнае даччынае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Докшыцкае ПМС» з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам і адным са старэйшых меліярацыйных прадпрыемстваў вобласці, якое было створана 1 чэрвеня 1967 года на базе Докшыцкага будаўніча-мантажнага ўчастка. У мэтах выканання Указа Прэзідэнта РБ «Аб некаторых пытаннях кіравання меліярацыйным комплексам», рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 4 лістапада 2002 года Докшыцкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Докшыцкае ПМС» было прынята бязвыплатна ў камунальную ўласнасць Віцебскай вобласці і перайменавана ў Докшыцкае камунальнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм (Докшыцкае ПМС ). 14 верасня 2017 года Докшыцкае камунальнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Докшыцкае ПМС» перайменавана ў Камунальнае даччынае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Докшыцкае ПМС».

Асноўны профіль дзейнасці прадпрыемства – меліярацыйнае будаўніцтва. 3 часам у арганізацыю ўступіў калектыў эксплуатацыйнікаў, якія займаюцца абслугоўваннем і рамонтам усіх пабудаваных меліярацыйных сетак і гідратэхнічных збудаванняў. Работа прадпрыемства меліярацыйных сістэм – гэта не толькі абслугоўванне каналаў і асушэнне балоцістай мясцовасці, але і будаўніцтва, і добраўпарадкаванне, і аказанне дапамогі і паслуг іншым арганізацыям, а таксама насельніцтву раёна. Створаная ў ПМС будаўнічая брыгада займаецца ўзвядзеннем жылля. У свой час прафесійныя кадры і магутная тэхніка ПМС праявілі сябе на падрыхтоўцы трасы пад будаўніцтва газаправода з адводам на Бягомль. На сённяшні дзень колькасць работнікаў ПМС складае 67 чалавек.

На тэхнічным абслугоўванні прадпрыемства знаходзяцца меліярацыйныя сістэмы плошчай 19201 га. Плошча асушаных сельскагаспадарчых земляў на сённяшні дзень складае 24186 га. З іх належыць рэканструкцыі 3819 га. На балансе арганізацыі меліярацыйныя каналы працягласцю 1438,6 км, 18 шлюзаў-рэгулятараў, 20 мастоў, 74 трубарэгулятары, 603 трубапераезды, дзве насосныя станцыі, дамбы працягласцю 21,3 км і 207,3 км дарог.

Унітарнае прадпрыемства «Докшыцкае ПМС» прадастаўляе паслугі: будаўніцтва, выкананне будаўніча-мантажных работ, лесанарыхтоўкі, распілоўка і струганне драўніны, рыбалоўства і рыбаводства, арэнда абсталявання, сельскагаспадарчых і будаўнічых машын, складскіх памяшканняў, рэалізацыя дроў і збожжа.

Наяўнасць у структуры развітой тэхнічнай базы і кампетэнтнага персаналу дазваляе дзяржаўнаму прадпрыемству «Докшыцкае ПМС» якасна ажыццяўляць пералічаныя віды работы.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вуліца Чарняхоўскага, 1.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аўтух, М. РУДП МС: наводзяць парадак на зямлі / М Аўтух // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 29 мая. – С. 4.

2. Весткі з КУП «Докшыцкае ПМС» // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 24 верас. – С. 2.

3. Дзе былі балоты... // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 5 чэрв. – С. 1, 2.

4. Жоўтка, А. Як жывеш, меліяратар? / А. Жоўтка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 17 студз. – С. 2.

5. Карпека, М. У. Два напрамкі работы меліяратараў / М. У. Капека // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 28 лістап. – С. 1.

6. Лук'яненка, М. Докшыцкаму прадпрыемству меліярацыйных сістэм – 40 гадоў / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 2 чэрв. – С. 2.

7. Лук'яненка, М. Мы – меліяратары / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2007. – 15 верас. – С. 4.

8. Пилипчук, И. А земля в долгу не останется / И. Пилипчук // Народнае слова. – 2005. – 15 кастр. – С. 6.

9. Сытник, И. Дела и люди Докшицкого ПМС / И. Сытник // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 23 мая. – С. 3.

10. Сытник, И. Докшицкому ПМС – 40 лет / И. Сытник // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 31 мая. – С. 2.

11. Шульгат, У. І. З поглядам у будучыню / У. І. Шульгат ; гутарыў М. Аўтух // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 27лют. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Докшыцкае ПМС»