Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Докшыцкая ПМК № 52, ДКУБП «Полацксельбуда». Докшыцкі раён

 

Сучасная назва ДКУБП «Докшыцкая ПМК-52» «Полацксельбуда»
Тып унітарнае прадпрыемства
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы
Галіна будаўнічая прамысловасць

 

КУ 1959 годзе па рашэнні ўрада БССР у раёнах ствараліся міжкалгасныя будаўнічыя арганізацыі (МБА) для будаўніцтва ў калгасах і саўгасах аб'ектаў сацкультбыту, вытворчых і невытворчых магутнасцей, жыллёвага будаўніцтва. Так была створана і Докшыцкая МБА, з якой бярэ пачатак даччынае камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Докшыцкая перасоўная механізаваная калона № 52» «Полацксельбуда».

Мэты і задачы прадпрыемства заставаліся і застаюцца аднымі і тымі ж – будаваць новыя вытворчыя аб'екты, жыллё, установы культуры і аховы здароўя, школы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, аб'екты народнай адукацыі на тэрыторыі раёна. Каб зрабіць таннейшым будаўніцтва набываюцца матэрыялы, вырабы і канструкцыі напрамую з заводаў-вытворцаў, а таварныя сумесі з бетону і раствору і сталярныя вырабы (у тым ліку шклопакеты) вырабляюцца ўласнымі сіламі.

У склад вытворчай базы прадпрыемства ўваходзяць сталярны цэх, растворабетонны вузел, піларамы, будаўнічая тэхніка для вытворчасці земляных і мантажных работ, транспартныя сродкі.

Самыя буйныя будаўнічыя аб'екты горада і раёна ўзведзены менавіта калектывам ДКУБП «Докшыцкая ПМК-52». Толькі на невялікім участку цэнтральнай вуліцы райцэнтра іх колькі. Гэта Дом быту, Цэнтр культуры, АСБ «Беларусбанк», а далей – сярэдняя школа № 1, медыцынскі комплекс (паліклініка, аптэка, бальніца), чатыры маладзёжныя жыллёвыя кааператывы, сярэдняя школа № 2, аўтазаправачная станцыя і не адзін сельскі населены пункт (калі сабраць разам усе пабудаваныя дамы на тэрыторыі раена). Аб'екты былі ўзведзены і па-за межамі раёна.

ДКУБП «Докшыцкая ПМК-52» самастойна выконвае ўвесь комплекс работ па ўвядзенні аб'екта ў дзеянне, устанаўлівае сантэхніку і праводзіць газіфікацыю, электрафізічныя вымярэнні і электрызацыю, пажара- і сувязетэхнічныя работы. Не толькі ў трэсце «Полацксельбуд», але і ў вобласці прадпрыемства лічыцца самай буйной будаўнічай арганізацыяй. Апрача будаўніцтва дамоў, узвядзення і ўладкоўвання аграгарадкоў, рабочыя ПМК працавалі над рэканструкцыяй кінатэатра «Іскра», на будаўніцтве новага памяшкання аўтастанцыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вуліца Чарняхоўскага, д. 70.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Ёсць праца ёсць і зарплата / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 15 кастр. – С. 2.

2. Альшэўская, Т. Прызнанне / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 14 сак. – С. 3.

3. Аўтух, М. Ствараць утульнасць і прыгажосць сельскіх кватэр / М. Аўтух // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 10 лют. – С. 1–2.

4. Бяляўская, Н. Амаль паўвекавая ПМК – у руках маладых / Н. Бяляўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 8 жн. – С. 2.

5. Жоўтка, Т. Іх прадукцыя патрэбна / Т. Жоўтка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 16 мая. – С. 1.

6. За лепшыя вынікі года // Родня вытокі (Докшыцы). – 2016. – 10 лют. – С. 1.

7. Неабходна мадэрнізацыя падсобнай вытворчасці // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 31 жн. – С. 1–2.

8. Раслевіч, К. К. Докшыцкая ПМК-52: утульнасць у кватэрах гарантуецца / К. К. Раслевіч ; гутарыў М. Аўтух // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 10 крас. – С. 2.

9. Саулич, В. «Вечные окна» из Докшиц / В. Саулич // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 18 сак. – С. 3.

10. Сауліч, У. Раслевіч паказвае клас / У. Саулич // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 6 студз. – С. 14.

11. Якасна, надзейна, танна // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 15 жн. – С. 5.

12. Якаўлева, А. 50 гадоў на будпляцоўках / А. Якаўлева // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 19 верас. – С. 2.