Докшыцкае ДРБУ № 180, філіял КУП «Віцебскаблдарбуд». Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 29.07.2019 12:23
- Адноўлена 29.07.2019 09:48
Сучасная назва | філіял «Докшыцкае ДРБУ № 180» КУП «Віцебскаблдарбуд» |
Тып | філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства |
Дата заснавання | люты 1965 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы |
Галіна | будаўнічая прамысловасць |
У студзені 1965 года быў адноўлены Докшыцкі раён як адміністрацыйная адзінка. А праз месяц пачала функцыянаваць такая арганізацыя, як дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 180. Летам 1966 года Докшыцы нагадвалі адну вялікую будаўнічую пляцоўку. Насыпалася дарожнае палатно вуліцы Савецкай, будавалася дамба і мост праз Бярэзіну. Галоўная вуліца горада пашыралася за кошт прысядзібных участкаў гараджан і «апраналася» ў брук. У 1972 годзе на вуліцы Савецкай быў пакладзены першы ў горадзе асфальт.
За паўстагоддзя Докшыцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 180 перыядычна ператваралася і пераймяноўвалася, але нязменнай заставалася яго галоўная задача – будаўніцтва, рамонт і абслугоўванне дарог. Росквіт прадпрыемства прыпаў на 80-я гг. Менавіта тады дарогі раёна пакрыў асфальт. Для правядзення гэтых работ невялікі асфальтавы завод выпускаў да 45 тыс. тон асфальта-бетоннай сумесі кожны месяц. Машынна-трактарны парк арганізацыі ў гэты перыяд стаў адным з самых буйных у раёне. Створаныя вытворчыя магутнасці, умелае кіраўніцтва дапамаглі ДРБУ № 180 захаваць патрэбны для існавання аб'ём работ у неспрыяльныя для паспяховай вытворчай дзейнасці 90-я гады, а затым працягнуць развіццё далей.
Сваё 50-годдзе арганізацыя сустрэла ў добрай вытворчай форме. Яе асноўным відам дзейнасці, як і раней, з'яўляецца будаўніцтва, рамонт і ўтрыманне 767 км дарог, з іх 122 км дарог рэспубліканскага значэння. Дарожнікі ўнеслі вялікі ўклад у тое, што Докшыцы сталі адным з добраўпарадкаваных райцэнтраў вобласці. ДРБУ № 180 будуе пад'язныя шляхі да вытворчых аб'ектаў, малочнатаварных ферм, добраўпарадкоўвае мемарыяльныя комплексы і воінскія пахаванні, пракладвае камунікацыі да новых мікрараёнаў жыллёвага будаўніцтва. Якасць працы докшыцкіх дарожнікаў паспелі ацаніць у Оршы, Глыбокім, Гарадку.
Усе поспехі былі б немагчымыя без сур'ёзнай вытворчай базы. Гэта пясчана-жвіровае радовішча «Рябиновик» і асфальта-бетонны завод.
За паспяховую дзейнасць у 2013 годзе арганізацыя была занесена на раённую Дошку Гонару. У раённым конкурсе па добраўпарадкаванні ДРБУ № 180 было адзначана Дыпломам раённага Савета дэпутатаў. Калектыў, у якім працуюць 82 чалавекі, адзін з самых стабільных у раёне.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вуліца Чарняхоўскага, 107.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Без машын дарогі не будуюцца / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 24 кастр. – С. 1.
2. Альшэўская, Т. Ганаровы дарожнік Беларусі / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 31 кастр. – С. 1.
3. Альшэўская, Т. Дарогі яго жыцця / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 13 верас. – С. 2.
4. Альшэўская, Т. Жыццё пачынаецца з дарогі / Т. Альшэўская// Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 5 сак. – С. 4.
5. Дарожнікі заўсёды першыя // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2007. – 15 верас. – С. 4.
6. Падбярэзкая, Т. Ёсць работа – ёсць настрой / Т. Падбярэзкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 24 кастр. – С. 4.
7. Працуе новы завод // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 7 жн. – С. 2.
8. Пригожий, М. Александр Васильевич и его команда / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 9 студз. – С. 2.
9. Ромейко, А. Выполняем программу возрождения села / А. Ромейко ; записал Н. Николаев // Транспортный вестник. – 2006. – 18 марта. – С. 6.
10. Стариков, В. Дороги судьбой пролегли... / В. Стариков // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 29 кастр. – С. 2.
11. Сытник, И. Повезло докшицким дорогам с хозяевами / И. Сытник // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 28 мая. – С. 2.