Завод керамзітавага гравію, ААТ. Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 26.11.2019 12:23
- Адноўлена 26.11.2019 13:53
Сучасная назва | ААТ «Завод керамзітавага гравію» |
Былая назва | Новалукомльскі завод керамзітавага гравію |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1977 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль |
Галіна | будаўнічая прамысловасць |
Сайт |
Завод керамзітавага гравію быў заснаваны ў 1977 годзе ў г. Новалукомль Чашніцкага раёна. Першая чарга прадпрыемства была ўведзена ў эксплуатацыю ў лістападзе 1976 г., другая – у верасні 1983 г. У 1989 годзе завод выйшаў на другое месца па аб'ёму выпуску керамзіту сярод прадпрыемстваў галіны СССР.
У кастрычніку 1999 года завод быў газіфікаваны і пераведзены на новы від паліва – прыродны газ.
Студзень 2000 года – дзяржаўнае прадпрыемства «Новалукомльскі завод керамзітавага гравію» ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Завод керамзітавага гравію г. Новалукомль» з доляй дзяржаўнай уласнасці.
Завод пастаўляе будаўнікам керамзітавы гравій трох фракцый: 5–10 мм, 10–20 мм, 20–40 мм і керамзітавы пясок. Сыравінай для вырабу прадукцыі служыць цёмна-карычневыя гліны мясцовага кар'ера.
Новалукомльскі завод керамзітавага гравію з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў керамзіта ў Еўропе. Прадукцыя сертыфікавана ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама ў Германіі Берлінскім інстытутам выпрабаванняў будаўнічых матэрыялаў. Экспарт ажыццяўляецца ў Расію, Прыбалтыку, Чэхію, Польшчу. У 2004 годзе быў засвоены новы від прадукцыі – керамзіт, расфасаваны ў мяшкі. Керамзітабетонныя блокі «Тэрмакамфорт» прызнаны лепшай будаўнічай прадукцыяй 2005 года.
Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль, вуліца Крупская шаша, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Абельская, Е. Строительный материал будущего / Е. Абельская // Народнае слова. – 2003. – 22 лют. – С. 5.
2. Бегунова, Е. Будет больше, да лучше... / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 2 лістап. – С. 2.
3. Даўжанок, А. Мы самі ствараем сваіх спажыўцоў / А. Даўжанок // Звязда. – 2006. – 27 крас. – С. 2.
4. Деревяго, М. Важно видеть перспективу / М. Деревяго // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 31 марта. – С. 2.
5. Князева, Е. Находка для строек страны! / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 3 лістап. – С. 2.
6. Крученкова, О. Стройки будущего / О. Крученкова // Народная газета. – 2011. – 7 снеж. – С. 10.
7. Лазарашвили, М. Г. Конкуренты врасплох не застанут / М. Г. Лазарашвили // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 12 ліп. – С. 1–2.
8. Лазарашвили, М. Г. Теплая керамика завоевывает рынок / М. Г. Лазарашвили // Директор. – 2007. – № 10. – С. 46–48.
9. Микульчик, А. Легкий керамзит, но не конкуренция на рынке / А. Микульчик // Директор. – 2013. – № 8. – С. 16–18.
10. Новолукомский завод керамзитового гравия // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 190–191.
11. ОАО «Завод керамзитового гравия» // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 24.
12. Пастернак, Т. Наш керамзит в большой цене / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 24 лістап. – С. 3.
13. Пушнякова, А. Когда спорт и работа – искусство / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2018. – 12 июня. – С. 7.
14. Пушнякова, А. Хозяйственный подход / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2018.– 31 марта. – С. 3.
15. Рыжкова, Н. С новой энергией / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2013. – 28 лют. – С. 4.
16. Телятко, Е. Активный поиск дает результат / Е. Телятко // Витебские вести. – 2016. – 25 июня. – С. 2.
17. Телятко, Е. 40 лет поисков и успехов / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 9 сент. – С. 7.
18. Телятко, Е. Уважение к ... заводу / Е. Телятко // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 28 лют. – С. 2.
19. Телятко, Е. Уникальный проект / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 9 лістап. –С. 2.
20. Торбина, И. Глиняные сказки / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. –13 лют. – С. 4.
21. Фролова, С. Продукция будущего, или Новолукомльский керамзит покоряет Европу / С. Фролова // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 12 ліп. – С. 15.