Лёзненская ПМК-54, ДУКП. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 09.12.2019 12:23
- Адноўлена 09.12.2019 09:25
Сучасная назва | Лёзненская ПМК-54 |
Тып | дачыннае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1958 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна |
Галіна |
Лёзненская перасоўна-механізаваная калона заснавана ў г. п. Лёзна ў 1958 годзе як межкалгасбуд.
Першапачаткова арганізацыя фарміравалася як горадабудаўнічая. Першым яе дырэктарам быў Генадзь Міхайлавіч Рымша.
У 60-я гг. у складзе прадпрыемства функцыянавалі завод па вытворчасці жалезабетонных вырабаў і таварнага бетону, асфальтавы і цагляны заводы. На вытворчасці працавала 500 чалавек.
З 1977 года прадпрыемства мела назву – міжкалгасная ПМК-54.
З самага пачатку і па сённяшні дзень перасоўная механізаваная калона займаецца будаўніцтвам. У матэрыяльна-тэхнічнай базе прадпрыемства маецца ўся неабходная тэхніка: аўтакраны, вежавыя, гусенічныя краны, перасоўныя бетоназмяшальныя вузлы, самазвалы і іншае. Ёсць свая піларама, працуе кавальскі цэх.
Калектыў арганізацыі налічвае больш за 100 чалавек.
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Дабрамысленская, д. 5.
ЛІТАРАТУРА
1. Бирюлькова, Л. «Больших объёмов нет, но строить будем» / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 7 жн. – С. 3.
2. Лиозненская ПМК-54 // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 61.
3. Мурашкина, В. Каменщиков ждут в Лиозно / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2010. – 6 крас. – С. 1–2.
4. Наумова, А. Из [Лиозненской] ПМК-54 не увольняются. Сюда возвращаются / А. Наумова // Народнае слова. – 2011. – 22 кастр. – С. 2.
5. Фондаренко, Н. Какие наши годы: Лиозненской ПМК-54 1 августа исполнилось 55 лет / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2013. – 3 авг. – С. 9.