Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Обальскі керамічны завод, ААТ. Шумілінскі раён, г. п. Обаль

 

Сучасная назва ААТ «Обальскі керамічны завод»
Былая назва Цагельны завод № 37 (1929)
Обальскі цагельны завод (1969)
Обальскі керамічны завод (1980)
КВУП «Обальскі керамічны завод» (2002)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1929
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль
Галіна прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Сайт  http://okz.by

 

Обальскі керамічны завод – прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Заснаваны ў 1929 годзе ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна як цагельны завод № 37.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны.

У 1947 годзе аднавіў работу, у 1954 годзе пачаў бесперапынную вытворчасць цэглы.

У 1969 годзе перайменаваны ў Обальскі цагельны завод.

У 1974–1977 гг. пабудаваны завод керамічных вырабаў са шлікернай падрыхтоўкай глінянай масы (адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое выкарыстоўвае такую тэхналогію).

У 1980 годзе два заводы аб'ядналіся ў адзін.

З 2002 года – камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Обальскі керамічны завод».

У 2006 годзе да прадпрыемства быў далучаны Расонскі керамічны завод (ААТ «Расоны»).

У 2007 годзе на ААТ «Обальскі керамічны завод» укаранена сістэма менеджменту якасці ISO 2001.

У 2008 годзе завод засвоіў выпуск клінкернай цэглы і цэглы павышанай марозаўстойлівасці, якая не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У 2010 годзе праведзена рэканструкцыя вытворчых ліній, устаноўлена аўтаматызаванае абсталяванне, якое дазваляе выпускаць будаўнічыя матэрыялы вышэйшай якасці. Мадэрнізацыя завода, якая завяршылася ў 2016 годзе, дазволіла наладзіць выпуск новай прадукцыі, пашырыць яе асартымент.

Завод выпускае цэглу, тратуарную плітку, вырабы мастацкай керамікі. Найбольш запатрабаваная пакупнікамі цэгла керамічная паўнацелая, якая выкарыстоўваецца для кладкі грубак і камінаў, пустацелая абліцовачная прадукцыя і гліняны парашок для кладкі грубак і камінаў. Прадукцыя Обальскага керамічнага завода прадаецца як у Беларусі, так і за яе межамі.

З цэглы Обальскага керамічнага завода пабудаваны храмы Хрыста Спасіцеля і Георгія Перамоганосца на Паклоннай гары ў Маскве, Васкрасенскія вароты Крамля. Цэгла прадпрыемства выкарыстоўвалася пры рэканструкцыі Аўгустоўскага канала, Мірскага замка, будаўніцтве Беларускай АЭС, пры будаўніцтве і рэстаўрацыі многіх знакавых аб'ектаў.

З сакавіка 2017 года прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскпрам».

У 2017 годзе завершаны інвестыцыйны праект «Арганізацыя вытворчасці керамічнай цэглы пластычнага фармавання на базе цэха № 2 ААТ "Обальскі керамічны завод"».

Прадпрыемства неаднаразова ўдзельнічала ў конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» і станавілася яго лаўрэатам.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль, вуліца Леніна, 10.

 

Обальскі керамічны завод. Фота з сайта https://hawat.byОбальскі керамічны завод. Фота з сайта https://hawat.byОбальскі керамічны завод. Фота з сайта https://hawat.byПрадукцыя Обальскага керамічнага завода. Фота з сайта http://www.znk.byНа Обальскім керамічным заводзе. Фота з сайта http://www.znk.byОбальскі керамічны завод дэманструе сваю прадукцыю. Фота з сайта http://zviazda.byПаказальнік на Обальскі керамічны завод. Фота з сайта https://yandex.by

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. В Оболи обновляют технологию / С. Антонов // Витебские вести. – 2015. – 23 апр. – С. 1, 3.

2. Владимиров, С. Строительный материал на века / С. Владимиров // Советская Белоруссия. – 2013. – 21 дек. – С. 10.

3. Давыдов, А. Вышли на прибыль / А. Давыдов // Витебские вести. – 2020. – 15 февр. – С. 7.

4. Давыдов, А. Легенды обольского шликера / А. Давыдов // Витебские вести. – 2019. – 20 июля. – С. 8.

5. Давыдов, А. Обольскому керамическому заводу – 90! / А. Давыдов // Витебские вести. – 2019. – 15 авг. – С. 23.

6. Ермалаеў, С. Тут пачынаецца цэгла / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 15 сак. – С. 4.

7. Ивченко, Л. Обольский кирпич изменит цвет и качество / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 6 февр. – С. 4.

8. Ивченко, Л. Сохранить социальную стабильность / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2015. – 17 дек. – С. 1, 3.

9. Ляшук, С. Тепло обольской керамики / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 31 марта. – С. 1.

10. Обальскі керамічны завод // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 425.

11. Обальскі керамічны завод: дзень сённяшні / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 9 жн. – С. 4–5.

12. Обольский керамический завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 205.

13. Обольский керамический завод // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 497.

14. Скоморохов, Н. Освоение производства клинкерного кирпича на Обольском керамическом заводе / Н. Скоморохов // Архитектура и строительство. – 2005. – № 6. – С. 102–104.

15. Черниченко, Н. Моя Оболь – мой завод / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 15 авг. – С. 4.

16. Шэдзько, А. Галоўная задача – вярнуць прэстыж завода / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 15 студз. – С. 2.

17. Шэдзько, А. З обальскай цэглы будуецца Беларуская АЭС / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 9 кастр. – С. 2.

18. Шэдзько, А. Завод выходзіць на поўную магутнасць / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 26 жн. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Обольский керамический завод (с описанием)

arrow Обольский керамический завод: исторические факты, описание, отзывы 

arrow Обольский кирпич – материал, проверенный временем