Шумілінская ПМК-70, КУБП. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 26.05.2020 12:23
- Адноўлена 26.05.2020 13:54
Сучасная назва | Шумілінская ПМК-70 |
Былая назва | Сіроцінская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (1958) |
Шумілінская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (1962) | |
Міжкалгасная перасоўная механізаваная калона № 40 (1977) | |
Міжкалгасная перасоўная механізаваная калона № 70 (1987) | |
ДП «Шумілінская ПМК-70» (1996) | |
РУП «Шумілінская ПМК-70» (2000) | |
ДКУБП «Шумілінская ПМК-70» (2003) | |
Тып | камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1958 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль |
Галіна | прамысловасць будаўнічых матэрыялаў |
Сайт | http://shumpmk70.narod.ru |
10 кастрычніка 1958 года была створана Сіроцінская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя. У 1962 годзе арганізацыя была перайменавана ў Шумілінскую.
Згодна з пастановай Белміжкалгасбуду № 153 ад 8 верасня 1977 года Шумілінская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя перайменавана ў Міжкалгасную перасоўную механізаваную калону № 40 (МПМК-40).
Згодна з пастановай Віцебскага аблсельбуду № 62 ад 28 кастрычніка 1987 года МПМК-40 перайменавана ў Міжкалгасную перасоўную механізаваную калону № 70. МПМК-70 рэарганізавана шляхам аб'яднання з ПМК-120.
Згодна з пастановай Віцебскага аблсельбуду № 11 ад 22 студзеня 1996 года МПМК-70 перайменавана ў дзяржаўнае прадпрыемства «Перасоўная механізаваная калона № 70» (ДП «Шумілінская ПМК-70»).
Згодна з пастановай Віцебскага аблсельбуду № 59 ад 4 мая 2000 года ДП «Шумілінская ПМК-70» перайменавана ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Шумілінская ПМК-70».
10 сакавіка 2003 года набыла статус дачыннага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Шумілінская ПМК-70» (УП «Шумілінская ПМК-70»).
18 лістапада 2008 года скарочаная назва УП «Шумілінская ПМК-70» зменена на ДП (дзяржаўнае прадпрыемства) «Шумілінская ПМК-70».
З 2017 года ДКУБП «Шумілінская ПМК-70» перайменавана ў камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Шумілінская ПМК-70».
Асноўная задача ПМК – будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага быту, вытворчага, невытворчага і жыллёвага прызначэння.
Па выніках 2015 года Шумілінская ПМК-70 была занесена на Дошку Гонару Шумілінскага раёна, узнагароджана Ганаровай граматай саюза будаўнікоў.
У 2019 годзе да ПМК-70 далучана Шумілінскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Акрамя асноўнай дзейнасці (будаўніцтва), Шумілінская ПМК-70 развівавае і дадатковую вытворчасць – выпуск палетнай дошкі. За месяц дрэваапрацоўчы цэх Шумілінскай ПМК-70 выстаўляе на рынак каля 200 м3 палетнай дошкі. Асноўныя пакупнікі – літоўскія кампаніі «Дуклазія» і «Пата».
На сённяшні дзень Шумілінская ПМК-70 – буйное будаўнічае прадпрыемства ў раёне. На прадпрыемстве склаўся кваліфікаваны працоўны калектыў, будаўнічыя работы вядуцца на высокім узроўні. Тут клапоцяцца пра інвестыцыі ў вытворчасць. Для ажыццяўлення будаўнічых работ прадпрыемства мае сучасную будаўнічую тэхніку (вежавыя краны, бульдозеры, экскаватары, трактары, аўтагідрапад'ёмнік, аўтатранспарт), вытворчую базу. Маюцца вытворчыя магутнасці для вырабу розных металаканструкцый, дэкаратыўнай агароджы, кветнікаў, лавак, дарожнага і тратуарнага бардзюрнага каменю, тратуарнай пліткі, апрацоўцы драўніны. Сучасная тэхніка дазваляе работнікам ПМК-70 будаваць шматлікія аб'екты не толькі ў Шумілінскім раёне, але і па ўсёй Віцебскай вобласці.
Кіраўнікі прадпрыемства:
– Міхайлаў Іван Пятровіч (1958–1959);
– Крывенка Пётр Іванавіч (1959–1960, 1964–1987);
– Сіпко Ігнат Адамавіч (1960–1964);
– Маісеевіч Уладзімір Фаміч (1987–1998);
– Герашчанка Уладзімір Пятровіч (1998–2001);
– Вішнякоў Мікалай Леанідавіч (2001–2004);
– Баброў Уладзімір Сяргеевіч (2004);
– Карнілаў Уладзімір Васільевіч (2004–2007);
– Быкаў Алег Пятровіч (2007–2011);
– Цюрын Сяргей Барысавіч (2011–2012);
– Крыўко Аляксей Юр'евіч (з 2012 года і па сённяшні дзень).
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Сіпко, 88.
ЛІТАРАТУРА
1. «Няма трывогі, што застанемся без работы» / падрыхт.: М. Мароз, Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 8 жн. – С. 4–5.
2. Давыдов, А. Рекорд шумилинских строителей / А. Давыдов // Витебские вести. – 2019. – 30 апр. – С. 7.
3. Зайцава, Л. Ёсць жаданне расшырыцца, а працоўных рук не хапае / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 10 лістап. – С. 2.
4. Зайцава, Л. Працоўныя будні і заўтрашні дзень меліяратараў / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 1 лют. – С. 2.
5. Ивченко, Л. Наращивая темпы и объемы / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 23 июля. – С. 4.
6. Крыўко, А. Ю. Шумілінскія будаўнікі – вопытныя, правераныя, надзейныя / А. Ю. Крыўко ; гутарыла Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 7 жн. – С. 1, 3.
7. ПМК-70 упэўнена глядзіць у будучыню // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 11 жн. – С. 4–5.
8. ПМК-70: у барацьбе за квадратны метр / падрыхт.: М. Мароз, Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шуміліна). – 2013. – 9 жн. – С. 4.
9. У «Шумілінскай ПМК-70» добры імідж / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 12 жн. – С. 4–5.
10. Фондаренко, Н. Здесь инициатива приветствуется / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2014. – 16 окт. – С. 2.
11. Шпаковская, Г. Какие труды – такие плоды / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2013. – 25 июля. – С. 2.
12. Шумілінская ПМК-70: дзень сённяшні // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 7 жн. – С. 4–5.
13. Шумілінская ПМК-70: набыткі і перспектывы / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 9 жн. – С. 6–7.
14. Шумілінская ПМК-70: работа на перспектыву / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 7 жн. – С. 4–5.
15. Шэдзько, А. Палетная дошка для Еўропы / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 10 сак. – С. 2.
16. Шэдзько, А. Шлях у 60 год / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 7 жн. – С. 3.
17. Шэдзько, А. Шумілінскія будаўнікі ўзводзяць дамы ва Ушачах / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 26 сак. – С. 2.
СПАСЫЛКІ
Коммунальное унитарное строительное предприятие «Шумилинская ПМК-70»