Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Металіст, АВМЗ, ААТ. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Аршанскі вопытна-механічнызавод «Металіст» (1981)
Былая назва завод формаў і аснасткі (1976)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1976 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Галіна металаапрацоўчая прамысловасць
Сайт http://www.oomz.by/

 

ААТ «Аршанскі вопытна-механічны завод «Металіст» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым, спецыялізаваным заводам у рэспубліцы па вытворчасці шырокай наменклатуры металічных форм і аснасткі, тэхналагічнага і нестандартнага абсталявання для будаўнічай індустрыі, буйнапанэльнага домабудавання. Прадпрыемства мае высокі імідж сярод аналагічных прадпрыемстваў рэспублікі і займае ўстойлівае становішча на ўнутраным рынку формаў і аснасткі вось ужо 35 гадоў. За гэты перыяд ВМЗ зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр.

Яго гісторыя бярэ свой пачатак са снежня 1976 года, калі былі ўзведзены першыя вытворчыя карпусы прадпрыемства. Першапачаткова завод называўся інакш, ён называўся заводам формаў і аснасткі, але ў 1981 годзе быў перайменаваны ў «Аршанскі вопытна-механічны завод “Металіст”».

На «Металісце» вырабляюць тэхналагічнае нестандартызаванае абсталяванне і металічныя формы для прадпрыемстваў будаўнічага комплексу, шчытоў апалубку для маналітнага домабудавання, некаторыя віды металаканструкцый, а таксама розныя віды агародж, брамы, дзвярэй і іншай прадукцыі.

Заказчыкамі завода з'яўляюцца многія прадпрыемствы па ўсёй рэспубліцы.

Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца попытам і ў блізкім замежжы.

У першыя гады станаўлення завода, ля вытокаў якога стаяў першы дырэктар Русецкі Аляксандр Давыдавіч, прадпрыемства паступова набірала абароты. Праца на ім лічылася прэстыжнай. Добрыя заробкі, хуткае вырашэнне жыллёвых праблем прыцягвала сюды не толькі моладзь, але і вопытных спецыялістаў.

У 90-х гадах сітуацыя стала змяняцца ў горшы бок. Развал СССР, агульны крызіс эканомікі адмоўна адбіўся на працы прадпрыемства. Не мінуў ён і будаўніцтва. Прадукцыя завода, у асноўнай сваёй масе, стала незапатрабаванай. Пераход на рыначныя адносіны выявіў нямала праблем і цяжкасцяў, складана вырашаюцца пытанні, як у гаспадарчай, так і ў фінансавай дзейнасці завода.

У пачатку 1997 года на завод быў прызначаны новы кіраўнік. Вялікі ўклад у паспяховую дзейнасць прадпрыемства ўносіць канструктарска-тэхналагічны аддзел, які ўзначальвае пісьменны і дасведчаны спецыяліст Тумараў Анатоль Віктаравіч. Пад яго кіраўніцтвам калектыў вырашае ўсе цяжкасці, якія ўзнікаюць у вытворчым працэсе.

Завод «Металіст» валодае ўнікальным тэхналагічным абсталяваннем. І ў тым, што гэта абсталяванне доўгі час падтрымліваецца ў нармальным стане, а няспраўнасці ўхіляюцца ў самыя кароткія тэрміны, вялікая заслуга галоўнага механіка Ермакова Леаніда Міхайлавіча. Акрамя гэтага Леанід Міхайлавіч выконвае вялікую грамадскую работу, з'яўляючыся старшынёй прафкама завода.

На заводзе «Металіст» працуе 160 чалавек. Асноўныя рабочыя спецыялісты – разьбяры металу, фрэзероўшчыкі, токары. Але самы шматлікі калектыў зваршчыкаў, іх тут 29 чалавек.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца 2-я Шклоўская, 18.


Аршанскі раён. ААТ «Аршанскі вопытна-механічнызавод «Металіст». Фоатаздымак з сайта http://orshagorodmoy.info


ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьева, Л. Потенциал трудового коллектива / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2008. – 18 верас. – С. 7.

2. Готовская, Л. В ракурсе успеха / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2011. – 3 лют. – С. 2.

3. Готовская, Л. На «Металлисте» держат марку / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2010. – 5 жн. – С. 1–2.

4. Готовская, Л. Ставка на коллектив / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2006. – 28 снеж. – С. 11.

5. Готовская, Л. Успех и ответственность идущих впереди / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2010. – 18 лют. – С. 1–2.

6. Ляшук, С. Конструкции «Металлиста» надежные и современные / С. Ляшук // Народнае слова. – 2006. – 29 крас. – С. 6.

7. Маршаловіч, Л. Калі каркас з металу / Л. Маршаловіч // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 1 ліп. – С. 2.

8. «Металіст» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 124–125.