Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэхніка сувязі, ААТ. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Тэхніка сувязі»
Былая назва «Чырвоны кастрычнік» (1921)
ДПФ «Лёс» (1991)
РВУП «Лёс» (2000)
ААТ «Тэхніка сувязі» (2011)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1873
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Барань
Галіна металаапрацоўчая прамысловасць
Сайт http://t-c.by/

 

Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 1873 годзе, калі ў маёнтку Барань Аршанскага павета дваранін І. Мянжынскі заснаваў дротава-цвіковы завод. У далейшым, бесперапынна нарошчваючы вытворчасць металавырабаў, завод да пачатку ХХ стагоддзя стаў адным з буйнейшых металаапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Яго прадукцыя выстаўлялася на знакамітым Ніжагародскім кірмашы і прадавалася па ўсёй Расіі. У 1921 годзе завод атрымаў назву «Чырвоны Кастрычнік».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны абсталяванне завода эвакуіравана ў г. Благавешчанск Башкірскай АССР. Пасля Вялікай Айчыннай вайны на прадпрыемстве асвоены выпуск новага віду прадукцыі – бытавой швейнай машыны. У 1952 годзе завод мяняе тэхнічны напрамак і, не спыняючы выпуску швейных машын, пачынае выпуск радыётэхнічных вырабаў.

У 60–80 гады на прадпрыемстве адбылася вялікая тэхнічная рэканструкцыя, былі пабудаваны новыя карпусы, павялічаны аб'ёмы вытворчасці. Прадпрыемства становіцца адным з найбольш буйнейшых у СССР вытворцаў сродкаў радыёсувязі. У 1967 годзе заводам засвоена вытворчасць гібрыдных мікрасхем, на базе якіх выпускаюцца малагабарытныя радыёстанцыі.

У 1991 годзе завод «Чырвоны Кастрычнік» перайменаваны ў дзяржаўную прамысловую фірму «Лёс». А ў 1997 годзе фірма «Лёс» была перададзена ў падпарадкаванне Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь. З гэтага года асвоены выпуск спецыяльнага абсталявання для мантажу і рамонту правадной сеткі. Распрацавана і запушчана ў вытворчасць будаўнічая фурнітура, адпаведная еўрапейскаму стандарту. У 2000 годзе фірма «Лёс» пераўтворана ў рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Лёс».

13 мая 2011 года прадпрыемства перайменавана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Тэхніка сувязі» і ўвайшло ў склад холдынга «Сістэмы сувязі і кіравання». ААТ «Агат-Сістэм» – кіруючая кампанія холдынга. Пачынаючы з 2018 года на прадпрыемстве была праведзена рэнавацыя будынкаў, рамонт і мадэрнізацыя цэхаў, створаны новыя вытворчыя ўчасткі, закуплена новае, у тым ліку і для дааснашчэнне існуючых участкаў, сучаснае абсталяванне. Адным з апошніх дасягненняў спецыялістаў ААТ «Тэхніка сувязі» стала распрацоўка ў 2022 годзе, у рамках доследна-канструктарскай работы, пад'ёмна-мачтавага ўстройства з тэлескапічнымі секцыямі, якое замяніла імпартную пакупную мачту.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Барань, вуліца Набярэжная, 1.

Аршанскі раён. ААТ «Тэхніка сувязі». Фоатаздымак з сайта http://www.orshanka.by


ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Позывные «Техники связи» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 10 студз. – С. 2.

2. Богачева, О. «Техника связи» на новом витке развития / Ольга Богачева // Телеком-экспресс (Орша). – 2020. – 16 сент. – С. 3.

3. Богданов, Ф. И. Оршанский завод «Красный Октябрь» / Ф. И. Богданов, В. А. Немогай. – Мн. : Беларусь, 1973. – 79 с. – (История фабрик и заводов).

4. Быньков, А. От проволоки и гвоздей до кабин ракетных тягачей / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 23 авг. – С. 4.

5. Всегда на связи! / подгот. А. Турок // Аршанская газета. – 2023. – 25 кастр. – С. 1, 3.

6. Готовская, Л. Перспективы предприятия «Лёс» / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 18 ліп. – С. 2.

7. Лебедева, О. «Оршанки» завоевывают популярность / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 4 июня. – С. 3.

8. Лебедева, О. Теперь на связи / О. Лебедева // Витебские вести. – 2019. – 16 мая. – С. 3.

9. Маршалович, Л. В основе – долг и преданность / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2016. – 27 кастр. – С. 2.

10. Маршалович, Л. Золотой юбилей коллектива / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 22 студз. – С. 2.

11. Маршалович, Л. Ориентиры определены / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2019. – 28 сак. – С. 2.

12. Маршалович, Л. Перспективы градообразующего «Лёса» / Л. Маршалович // Белорусская нива. – 2008. – 4 июня. – С. 2.

13. Маршалович, Л. «Техника связи» готовит кадры / Л. Маршалович // Аршанская газета. –2018. – 17 лют. – С. 4.

14. Связь, время и судьба / подгот. А. Яско // Народная газета. – 2008. –16 верас. – С. 11.

15. Слепцов, С. Результаты уже очевидны / С. Слепцов // Аршанская газета. – 2021. – 5 чэрв. – С. 3.

16. Сосницкая, Л. Наш город – наша гордость / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 15 нояб. – С. 3.

17. Тимашкова, Л. Ориентиры определены / Л. Тимашкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 1 июня. – С. 11.

18. Тимашкова, Л. «Техника связи» готовит кадры / Л. Тимашкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 1 марта. – С. 2.

19. Турок, А. На вооружении — новая техника / А. Турок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 29 окт. – С. 3.

20. Фондаренко, Н. Деньги – в ветер, или Барани нужен успешный «Лёс» / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 5 авг. – С. 9.

21. Хаецкая, О. Два юбилея – один праздник / Ольга Хаецкая // Витебские вести. – 2023. – 8 нояб. – С. 6.