Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння, РКП. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 04.10.2017 12:23
- Адноўлена 30.06.2020 14:03
Сучасная назва | РКП «Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння» |
Былая назва | Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння «Гарадок» |
Тып | рэспубліканскае казённае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1990 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Прудок |
Галіна | металаапрацоўчая прамысловасць |
Сайт | http://cuasp.by |
У 1999 годзе ў сувязі з неабходнасцю ліквідацыі велізарнай колькасці боепрыпасаў на тэрыторыі Беларусі быў створаны Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння «Гарадок». З 2003 года – РКП «Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння». Цэнтр уваходзіць у склад Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прадпрыемства функцыянуе дзякуючы асваенню інавацыйнай прадукцыі, прызначанай для правядзення выбуховых работ у кар'ерах. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: утылізацыя авіяцыйных сродкаў паражэння, тэрмін захоўвання якіх скончыўся, і непрыгодных для баявога прымянення, выраб прамысловых выбуховых рэчываў, якія шырока прымяняюцца ў горназдабываючай прамысловасці.
Прадпрыемствам асвоены розныя віды тэхналогій утылізацыі боепрыпасаў розных наменклатур, у тым ліку: авіяцыйныя бомбы тратылавага і іншага напаўнення розных калібраў; розныя артылерыйскія боепрыпасы; авіяцыйныя патроны малога калібру розных наменклатур; авіяцыйныя кіруемыя і некіруемыя ракеты.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Прудок, д. 23.
ЛІТАРАТУРА
1. Батенько, С. Цель – мир и безопасность / С. Батенько // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 11 ліп. – С. 2.
2. Голесник, С. Куда девать смертоносные старые бомбы / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2012. – 29 февр. – С. 6.
3. Гоманаў, С. Бывай, зброя! / С. Гоманаў // Беларусь. – 2012. – № 3. – С. 14–15.
4. Коллектив сплоченный / подгот. С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 23 кастр. – С. 5.
5. Логинов, А. Инновационный взрыв / А. Логинов // Віцебскі рабочы. – 2012. – 6 сак. – С. 5.
6. Шлейко, Л. Решают серьёзные задачи / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 22 лістап. – С. 4.
СПАСЫЛКІ