Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чырвоны Барацьбіт, станказавод, ААТ. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ААТ Станказавод «Чырвоны Барацьбіт»
Былая назва Чыгуналіцейны механічны завод «Чырвоны Барацьбіт» (1928)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1900
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша
Галіна станкабудаўнічая прамысловасць
Сайт http://krasnyborets.com/index.php

 

Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны Барацьбіт» заснаваны ў 1900 годзе ў г. Орша мяшчанамі С. П. Ясінскім і І. Б. Славінскім, як механічныя майстэрні па вырабе сельскагаспадарчага інвентару, катлоў, бочак, па рамонце абсталявання для млыноў, вінакураных заводаў. Вытворчасць майстэрняў досыць хутка развівалася, і ў 1914 годзе яны выраслі ў невялікі завод. У 1919 годзе майстэрні нацыяналізаваны. З 1928 года майстэрні атрымалі назву Чыгуналіцейны механічны завод «Чырвоны Барацьбіт».

У гады індустрыялізацыі ў развіццё завода былі ўкладзеныя вялікія сродкі, і да 1941 года ён вырас у буйное прамысловае прадпрыемства па рамонце і вырабе сельскагаспадарчых машын, вытворчасці запасных частак да іх, станочнага абсталявання і тавараў народнага спажывання.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны завод быў спынены, асноўнае абсталяванне вывезена ў Свярдлоўскую вобласць, дзе у самы кароткі тэрмін быў наладжаны выпуск боепрыпасаў для фронту. У 1945 годзе сіламі дэмабілізаваных воінаў Чырвонай Арміі і партызан, жыхароў навакольных вёсак пачалося аднаўленне цалкам разбуранага завода.

У 1959 годзе завод атрымаў новую спецыялізацыю – станкабудаўнічае прадпрыемства па вытворчасці плоскашліфавальных станкоў высокай і асабліва высокай дакладнасці. З гэтага перыяду прадпрыемства і яго прадукцыя атрымалі сусветную вядомасць.

Абсалютная большасць мадэляў шліфавальных станкоў, якія выпускаліся ў 70–80-я гады, былі атэставаны на дзяржаўны знак якасці. У гэтыя гады прадукцыя завода мела шырокую вядомасць на сусветным рынку.

За стварэнне і асваенне комплексна-механізаванай вытворчасці станкоў, высокі ўзровень тэхналогіі вытворчасці групе працаўнікоў завода ў 1971 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР у галіне тэхнікі.

У 90-я гады, пасля распаду СССР, у сувязі са зніжэннем вытворчасці ў машынабудаванні, разрывам эканамічных сувязяў, значна скараціўся попыт на шліфавальныя станкі. На заводзе атрымалі развіццё новыя напрамкі: выпуск машын лазернай рэзкі, камнеапрацоўчага абсталявання, станкоў для малой механізацыі і інш.

Значная работа ў апошнія гады XX стагоддзя праведзена заводам па павышэнні тэхнічнага ўзроўня, якасці і канкурэнтназдольнасці прадукцыі.

У цяперашні час завод дынамічна развіваецца, асвоена вытворчасць фрэзерных станкоў, крывашыпна-шатунных прэсаў, сродкаў малой механізацыі: вастрыльна-шліфавальных, свідравальна-фрэзерных, настольна-свідравальных, адразных, вастрыльных, шліфавальна-паліравальных станкоў і гнуткавых машын.

Асвоена вытворчасць комплексаў лазернай рэзкі з лічбавым праграмным кіраваннем.

Штогод завод удзельнічае ў выставах ў Расіі, Германіі, Турцыі. Станкі завода экспартуюцца ў больш чым 110 краін свету. У 2005 годзе завод выпусціў статысячны станок, які быў адгружаны ў Камсамольск-на-Амуры.

Прадпрыемства шматразова станавілася лаўрэатам прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці, лаўрэатам прэміі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і прэміі Віцебскага аблвыканкама. Не раз завадскія вырабы прызнаваліся лепшымі таварамі краіны і лепшымі таварамі на рынку Расійскай Федэрацыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Энгельса, 29.


Аршанскі раён. ААТ Станказавод «Чырвоны Барацьбіт»


ЛІТАРАТУРА

1. Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1 : А–Беліца. – С. 195.

2. Волкова, Л. Высокая награда за качество / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 4 апр. – С. 1.

3. Готовская, Л. В истории завода – наша с тобой биография / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2010. – 23 верас. – С. 13–14.

4. Гриневская, Е. Завод... «с интеллектом» / Е. Гриневская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 8 апр. – С. 4.

5. И дольше века длится жизнь // Аршанская газета. – 2010. – 23 верас. – С. 3.

6. Кононович, Е. Борцовский характер / Е. Конононович // Народная газета. – 2012. – 21 лют. – С. 5.

7. Лебедева, О. Большие перспективы большого завода / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 18 февр. – С. 3.

8. Лебедева, О. В приоритете – новые рынки / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 11 февр. – С. 2.

9. Лебедева, О. «Красному борцу» – 115 / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 29 сент. – С. 8.

10. Лебедева, О. Первый заказчик – ОАО «КамАЗ» / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 13 июня. – С. 1.

11. Людмина, Л. В Волгоград – с новинками / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2016. – 26 лістап. – С. 2.

12. Людмина, Л. Наши станкостроители – в Красноярске / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2017. – 4 лют. – С. 1.

13. Людмина, Л. Новинки станкостроителей / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2009. – 27 жн. – С. 3.

14. Людмина, Л. По передовым технологиям / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2009. – 15 студз. – С. 4.

15. Маршалович, Л. Высокий профессионализм – секрет успеха / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2016. – 17 марта. – С. 3.

16. Маршалович, Л. Главный критерий работы / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2010. – 13 сак. – С. 1–2.

17. Маршалович, Л. Завод «Красный борец» в числе победителей / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2007. – 8 снеж. – С. 3.

18. Маршалович, Л. Качественно, надежно, безопасно / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2013. – 5 кастр. – С. 2.

19. Маршалович, Л. К новым рубежам / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2015. – 24 верас. – С. 1, 3.

20. Маршалович, Л. «Красному борцу» – 105 лет / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2005. – 29 снеж. – С. 3.

21. Маршалович, Л. Станки покорившие мир / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2006. – 17 кастр. – С. 2.

22. Масловская, О. За высокие достижения / О. Масловская // Витебские вести. – 2016. – 31 дек. – С. 2.

23. Мурза, С. От мастерских до масштабного предприятия / С. Мурза // Аршанская газета. – 2015. – 24 верас. – С. 4.

24. Сытник, И. Гордость отечественного станкостроения / И. Сытник // Народнае слова. – 2010. – 25 верас. – С. 6.

25. Толочко, А. И станки наши быстры… / А. Толочко // Рэспубліка. – 2011. – 6 снеж. – С. 1.

26. Турок, А. Дорогу осилит идущий... / А. Турок // Аршанская газета. – 2012. – 25 лют. – С. 1–2.

27. Турок, А. Министры посетили «Красный борец» / А. Турок // Аршанская газета. – 2013. – 18 ліп. – С. 1–2.

28. Турок, А. Наивысшая оценка труда / А. Турок // Аршанская газета. – 2017. – 12 студз. – С. 1.

29. Турок, А. Стимул для взятия новых вершин / А. Турок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 21 янв. – С. 7.

30. Усова, М. В лидерах – «Красный борец» / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 11 янв. – С. 1.

31. Усова, М. Станки ювелирной работы более полувека выпускают мастера оршанского завода «Красный борец» / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 24 сент. – С. 2.

32. Чеховский, А. С. Оршанский станкостроительный завод «Красный борец» / А. С. Чеховский // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 618.

33. Шкрабо, Е. 115 страниц истории завода «Красный борец» / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2015. – 24 сент. – С. 2.

34. Шкрабо, Е. Флагман станкостроения / Е. Шкрабо // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 18 студз. – С. 6.

35. Шутова, О. Первый в Орше экологический сертификат / О. Шутова // Народнае слова. – 2007. – 16 студз. – С. 2.