Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцязь, ААТ. г. Віцебск

 

Сучасная назва ААТ «Віцязь»
Былая назва Віцебскі філіял ленінградскага НВА «Ленінец»(1976)
Віцебскі тэлевізійны завод (1976)
ВА «Віцязь» (1996)
РУВП «Віцязь» (2001)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1976
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна радыёэлектронная прамысловасць
машынабудаўнічая прамысловасць
Сайт http://www.vityas.com/

 

ААТ «Віцязь» – беларускае прамысловае прадпрыемства, буйны вытворца тэлевізійнай тэхнікі і бытавой электронікі. Прадпрыемства мае багатую гісторыю.

Заснавана 3 сакавіка 1976 года. У гэты дзень быў падпісаны загад аб стварэнні ў Віцебску філіяла ленінградскага навукова-вытворчага аб'яднання «Ленінец» з вытворчай магутнасцю 300 тысяч тэлевізараў у год. Гэта дата і лічыцца днём заснавання Віцебскага тэлевізійнага завода. Будаўніцтву тэлезавода надавалі вялікае значенне, і ЦК КПБ аб'явіў яго ўдарнай будоўляй БССР 10-й пяцігодкі. Дырэктарам быў прызначаны Анатоль Васільевіч Матвіеўскі.

Для першапачатковай базы завода была выдзелена плошча былога гарпрамкамбіната па вуліцы Даватара і частка свабодных плошчаў на 4-м паверсе ў памяшканні міжгародняй тэлефоннай станцыі па вуліцы Чарняхоўскага. Праектаванне Віцебскага тэлевізійнага завода было даручана калектыву Маскоўскага галаўнога праектнага інстытута, пры гэтым быў вывучаны вопыт будаўніцтва аналагічных прадпрыемстваў у Францыі і ФРГ. Паралельна з будаўніцтвам вывучалася і пытанне закупкі імпартнага абсталявання, а таксама сучасныя тэхналагічныя працэсы вырабу каляровых тэлевізійных прыёмнікаў. А. В. Матвіеўскі адразу пачаў падбор і прыём спецыялістаў як на адміністрацыйныя, так і на рабочыя пасады. Па стану на 31 снежня 1976 года на тэлезаводзе ўжо працавала 295 чалавек. Структура завода выглядала так: адміністрацыя завода, цэх нестандартнага абсталявання, рамонтна-механічны ўчастак, электрарамонтны ўчастак, макетная майстэрня тэлевізараў, макетная майстэрня футляраў, рамонтна-будаўнічы ўчастак, транспартны ўчастак.

Работа падраздзяленняў завода вялася па ўсіх напрамках. У снежні 1976 года быў заключаны дагавор з Беларускім аддзелам гандлёва-прамысловай палаты на распрацоўку таварнага знака для заводскай прадукцыі. У гэтым жа годзе было створана асобае канструктарскае бюро. Яго задачай з'яўлялася распрацоўка першай і далейшых мадэляў тэлевізараў, а таксама тэхналагічнага абсталявання для іх вытворчасці. 19 сакавіка 1977 года падвялі вынікі конкурсу на лепшую назву першай мадэлі тэлевізара. Спыніліся на назве «Віцязь». Потым былі распрацаваны таварны знак і форма напісання назвы, што і сёння з'яўляецца адметным знакам прадукцыі тэлезавода.

12 верасня 1978 года з канвеера завода сышоў першы тэлевізар «Віцязь». Менавіта ў гэты дзень Віцебскі тэлезавод выпусціў першую партыю тэлевізараў, у сваім цэху, на сваім абсталяванні. А 13 лістапада партыя тэлевізараў была прадстаўлена міжведамаснай камісіі, якая дала дазвол на іх серыйны выпуск. Да канца 1978 года на заводзе выпусцілі 500 тэлевізараў «Віцязь-722».

На працягу 1980 года працягвалася далейшае будаўніцтва завода: новых карпусоў, кацельнай «Паўднёвая», пажарнага дэпо, гаража. У вытворчасці таксама працягвалася далейшае развіццё і ўдасканаленне цэхаў і ўчасткаў. Толькі ў 1980 годзе тэлевізары завода дэманстраваліся ў Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, Румыніі, а таксама на шматлікіх выставах у СССР. У 1980-я гады завод пачаў выконваць абаронныя заказы і наладзіў вытворчасць вырабаў, якія ўстанаўліваліся на самалётах і былі прызначаны для ўпраўлення авіяцыйнымі ракетамі. У 1983 годзе Віцебскі тэлезавод аддзяліўся ад ленінградскага НВА «Ленінец» і перайшоў на самастойны гаспадарчы разлік. У вытворчасці працягвалася далейшае нарошчванне аб'ёмаў выпуску тэлевізараў. У 1985 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя карпусы. Атрымала шырокае развіццё сацыяльная база завода. Выпуск вырабаў вылічальнай тэхнікі павялічваўся. Асвойвалася вытворчасць новых яе відаў. 17 жніўня 1988 года з канвеера сышоў мільённы тэлевізар пад маркай «Віцязь». У 1990 годзе завод за ўвесь час вытворчасці дасягнуў самага высокага ўзроўню выпуску тэлевізараў.

У сувязі з падзеямі 1990-х гадоў (распад СССР, незалежнасць Рэспублікі Беларусь) былі страчаны эканамічныя сувязі з прадпрыемствамі, якія знаходзіліся на тэрыторыі іншых рэспублік. Крызіс у эканоміцы і прамысловасці ствараў вялікія цяжкасці для набыцця камплектуючых вырабаў і матэрыялаў. Закрыліся абаронныя заказы. Недахоп абаротных сродкаў, плацяжы спажыўцоў цеплавой энергіі, вялікі рост цэн стваралі рэальную пагрозу для спынення вытворчасці, але кіраўніцтвам аб'яднання былі прыняты ўсе меры, каб не дапусціць гэтага. Завод пачаў асвойваць выпуск новых відаў прадукцыі, новыя рынкі збыту. Так на «Віцязе» было створана сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «Вітвальд» па вытворчасці вырабаў з драўніны. У чэрвені 1993 года пачаўся выпуск чорна-белых тэлевізараў дыяганаллю 34 см. У 1995 годзе асвоены выпуск тэлепрыёмнікаў шостага пакалення на монашасі, якія мелі шырокі спектр функцыянальных магчымасцяў і сучасны дызайн. На «Віцязе» была створана рыначная структура кіравання прадпрыемствам, фірменная гандлёвая сетка. Ужо ў 1998 годзе на прадпрыемстве змаглі асвоіць выпуск 11 мадэляў тэлевізараў, у тым ліку і аналага-лічбавых, 3 віды мэблі, устаноўку прыёма спутнікавага вяшчання, аварыйна-выратавальнай тэхнікі, наладзіць вытворчасць новых відаў тэлевізараў у карпусах 37 см «Моbilvisen» і 54 см «Vіkіng», якія адрозніваліся арыгінальным і палепшаным дызайнам. Вялася падрыхтоўка вытворчасці тэлевізараў з дыяганаллю кінескопаў 63 см і 72 см у карпусах з масіву дрэва з пашыранымі сервіснымі функцыямі. У 1999 годзе вытворчым аб'яднаннем створаны тэлевізар новай гандлёвай маркі «Мая сям'я». У гэтым жа годзе ВА «Віцязь» атрымала перамогу ў конкурсе прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь па якасці вытворчасці. Яго прадукцыя выстаўлялася на радыёпрамысловай выстаўцы ў Каіры.

У пачатку 2000 года Віцебскі тэлезавод меў 30 фірменных магазінаў. Аб'яднаннем былі заключаны буйныя кантракты з заходнееўрапейскімі фірмамі на пастаўку сваіх тэлевізараў. Прадпрыемства ўтрымлівала 6 дашкольных дзіцячых устаноў, піянерскі лагер, спорткомплекс, паліклініку, пяць інтэрнатаў. Выдавалася шматтыражная газета «Рабочае слова» (зараз «Віцязь»). У 2004 годзе завод выпусціў 600 тысяч тэлевізараў больш за 50 мадэляў. Таксама выраблялася бытавая тэхніка і медыцынскае абсталяванне. Сетка фірменнага гандлю толькі па Беларусі налічвала 38 магазінаў. У 2007 годзе прадпрыемства ўвайшло ў склад СЭЗ «Віцебск».

15 сакавіка 2010 года прадпрыемства рэарганізавана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Віцязь».

Сёння ААТ «Віцязь» з'яўляецца адным з буйнейшых прамысловых шматпрофільных прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Вытворчы напрамак прадстаўлены рознымі відамі прадукцыі: тэлевізійнай тэхнікай, бытавой і медыцынскай тэхнікай, вырабамі з пластыка, спецыяльным абсталяваннем і аснасткай, катламі электрычнымі ацяпляльнымі, электразараднымі станцыямі для акумулятараў электрамабіляў, а таксама для зарадкі акумулятарных батарэй іншых транспартных сродкаў на электрацязе і інш.

На прадпрыемстве створана развітая тэхналагічная база, высокатэхналагічная навукаёмістая вытворчасць з уласнай магутнай інструментальнай і механічнай базай. Дзейнічае выпрабавальны цэнтр для бытавой радыёэлектроннай апаратуры, медыцынскай тэхнікі, станкоў і электрарухавікоў, вырабаў электроннай тэхнікі, квантавых навінак. Звыш 96 % прадукцыі завода ідзе на экспарт у Расію.

 

ААТ «Віцязь». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vityas.com/ААТ «Віцязь». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.byААТ «Віцязь». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.byААТ «Віцязь». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Старые бренды и новые тренды / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2022. – 27 мая. – С. 8–9.

2. Витебский телевизионный завод / отв. за вып. Л. А. Ворошилов ; ред. Н. И. Наумова. – Минск : Полымя, 1982. – 20 с.

3. Витебскому телевизионному заводу – 25 лет / ред.: В. А. Речкунов, Н. В. Шлюпаков, А. В. Матвиевский. – Витебск : Типография РУПП «Витязь», 2001. – 134 с.

4. Витебскому телевизионному заводу – 20 лет / сост. Л. И. Тиханов. – Витебск : Типография ВТЗ, 1996. – 58 с.

5. Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Віцязь» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 214.

6. Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Віцязь» // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 454.

7. «Витязь» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 261.

8. Каталог резидентов СЭЗ «Витебск» [Электронный ресурс] / Свободная экономическая зона Витебск. – Режим доступа: http://fez-vitebsk.by/upload/iblock/b23/Residents%20Catalog.pdf. – Дата доступа: 23.05.2023.

9. Кочетов, С. «Витязь» развертывает зарядную сеть / С. Кочетов // Витебские вести. – 2022. – 25 окт. – С. 1, 11.

10. Любочка, С. Новинка от «Витязя» на замену импорта / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 17 сент. – С. 6.

11. Серебрякова, Т. Укрепились на российском рынке / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 2 апр. – С. 1, 7.

12. Черниченко, Н. Для себя и на экспорт / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 12 нояб. – С. 5.

13. Яковлева, С. Есть полмиллиона «Витязей»! / С. Яковлева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 27 дек. – С. 1–2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Наша марка. Открытое акционерное общество «Витязь»