Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

БЕЛИНЭКОМП, інжынерна-экалагічны цэнтр, ЗАТ. Полацкі раён. г. Наваполацк

 

Сучасная назва ЗАТ «Інжынерна-экалагічны цэнтр «БЕЛИНЭКОМП»
Былая назва Беларускае дзяржаўнае інжынерна-экалагічнае малое прадпрыемства «БЕЛИНЭКОМП»
Тып закрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1980
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Галіна ахова навакольнага асяроддзя, прамысловая бяспека і ахова працы 
Сайт http://www.ecomp.by/

 

У 1980 г. быў створаны Наваполацкі ўчастак Казанскага пусканаладачнага Упраўлення Саюзнага трэсту «Оргнефтехимзаводы» для вырашэння экалагічных задач Міннафтахімпрама паўночна-заходняй частцы СССР.

1 красавіка 1991 года на базе Наваполацкага ўчастка створана Беларускае дзяржаўнае інжынерна-экалагічнае малое прадпрыемства «БЕЛИНЭКОМП».

14 лютага 1994 года хіміка-аналітычная лабараторыя, якая ўваходзіць у склад «БЕЛИНЭКОМП», першая ў Рэспубліцы Беларусь была акрэдытавана органамі Белстандарта на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць.

20 кастрычніка 1994 года Пастановай калегіі Упраўлення па працы, сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва Віцебскага аблвыканкама хіміка-аналітычная лабараторыя «БЕЛИНЭКОМП» зацверджана ў якасці базавай па атэстацыі рабочых месцаў.

1 чэрвеня 2000 года Беларускае дзяржаўнае інжынерна-экалагічнае малое прадпрыемства «БЕЛИНЭКОМП» рэарганізавана ў Закрытае акцыянернае таварыства «Інжынерна-экалагічны цэнтр «БЕЛИНЭКОМП».

25 кастрычніка 2003 года ўтварылася адасобленае структурнае падраздзяленне «Магілёўскі Дэпартамент аховы навакольнага асяроддзя ІЭЦ «Белинэкомп» з далейшым пераўтварэннем у Магілёўскі філіял ІЭЦ «Белинэкомп».

Сёння закрытае акцыянернае таварыства «Інжынерна-экалагічны цэнтр «БЕЛИНЭКОМП» – адно з вядучых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, якое аказвае інжынірынгавыя паслугі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, прамысловай бяспекі і аховы працы.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Я. Купалы, д. 3 А.

 

Інжынерна-экалагічны цэнтр «БЕЛИНЭКОМП», ЗАТ, г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта http://www.ecomp.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Иофик, Б. Город под небом голубым / Б. Иофик ; беседовала О. Федина // Советская Белоруссия. – 2015. – 4 июня. – С. 7.

2. Иофик, Б. Ш. «Белинэкомп»: современный уровень инженерного сервиса / Б. Ш. Иофик ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 17 чэрв. – С. 2.

3. Иофик, Б. Ш. Постовые природы / Б. Ш. Иофик ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2011. – 14 апр. – С. 2.

4. Иофик, Б. Ш. «Экологической ситуацией нужно управлять» / Б. Ш. Иофик ; беседовал В. Факеев // Віцебскі рабочы. – 2003. – 24 чэрв. – С. 3.

5. Рыжкова, Н. Тема будущего / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2014. – 23 янв. – С. 10.