СГ-Транс, РУП. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:28
Сучасная назва | РУП «СГ-Транс» |
Тып | рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, |
Галіна | чыгуначныя грузаперавозкі |
Сайт | http://sgtrans.by/ |
РУП СГ-Транс займаецца аказаннем транспартна-экспедыцыйных паслуг па арганізацыі перавозкі зжыжаных вуглевадародных газаў чыгуначным транспартам як на ўнутрырэспубліканскім рынку, так і за межамі Рэспублікі Беларусь і адносіцца да арганізацый, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь.
Да 1970 г. Полацкі таварна-транспартны пункт трэсту «Саюзгаз» уваходзіў у склад Далінскай канторы Івана-Франкоўскай вобласці і выйшаў з яе складу ў студзені 1970 г.
28 кастрычніка 1981 года Полацкі таварна-транспартны пункт рэарганізаваны ў таварна-транспартны цэх на падставе загаду Міністэрства газавай прамысловасці № 270.
З 1 студзеня 1982 года Полацкі таварна-транспартны цэх падпарадкаваны Беларускай канторы зжыжанага газу Усесаюзнага прамысловага аб'яднання «Саюзгазпром».
10 сакавіка 1988 года «Саюзгазпром» скасаваны. Яго пераемнікам стала вытворчае аб'яднанне «Саюзгаз». 8 жніўня 1989 года ўтварыўся Дзяржаўны газавы канцэрн «Газпром». 22 лістапада 1991 года ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 1991 года № 385 Беларуская кантора зжыжанага газу прынятая ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь.
19 лютага 1992 года загадам Дзяржаўнага камітэта БССР па паліву і газіфікацыі Беларуская кантора зжыжанага газу ВА «Союзгаз» ператворана ў Беларускае прадпрыемства па транспарце і забеспячэнню зжыжанымі нафтавымі газамі (СГ-Транс).
13 студзеня 2001 года Беларускае прадпрыемства па транспарце і забеспячэнню зжыжанымі нафтавымі газамі перайменавана ў рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па транспарцiроўцы i забеспячэнню зжыжанымі нафтавымі газамі (РУП СД-Транс)
Прадпрыемства мае ва ўласнасці больш за 1000 вагонаў цыстэрнаў для перавозкі зжыжанага газу.
Для ажыццяўлення дзейнасці прадпрыемствам атрымана ліцэнзія на абслугоўванне тэхнічных прылад, якія ўжываюцца на небяспечных вытворчых аб'ектах.
Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Прамысловая, д. 13.
ЛІТАРАТУРА
1. Владимиров, П. Коллектив, в котором хочется работать / П. Владимиров // Новополоцк сегодня. – 2017. – 1 сент. – С. 4.
2. Конышева, Н. Секрет успеха / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 23 студз. – С. 4.
3. Коханчик, О. СГ-Транс – надежный партнер / О. Коханчик // Вiцебскі рабочы. – 1999. – 2 верас. – С. 2.
4. Миров, В. Куда поедет газ? / В. Миров // Директор. – 2005. – № 1. – С. 14–15.
5. Петренко, И. Чтобы в белорусском небе не пылали факелы / И. Петренко // Народнае слова. – 2003. – 2 верас. – С. 3.
6. Шпаковская, Г. СГ-Транс: на новом витке истории / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2011. – 3 верас. – С. 4.