Верус, вытворча-гандлёвае аб'яднанне, ААТ. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 18.12.2018 13:48
Сучасная назва | ААТ «Вытворча-гандлёвае аб'яднанне«Верус» |
Былая назва | Камбінат бытавога абслугоўвання |
Арцель «Чырвоная зорка» | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён |
Галіна | бытавое абслугоўванне |
У кастрычніку 1960 года арцель «Чырвоная зорка» стала раённым камбінатам бытавога абслугоўвання. Асноўнымі накірункамі яго дзейнасці былі швейная і абутковая вытворчасці, вытворчасць валёнак, рамонт гадзіннікаў, фота- і цырульныя паслугі.
Праз 30 гадоў да ўжо існуючых участкаў дабавіліся трыкатажны, ткацкі, рамонтна-будаўнічы, дрэваапрацоўчы і транспартны. Усяго дзейнічала 30 комплексна-прыёмных пунктаў.
1993–1994 гг. для прадпрыемства сталі адметнымі. Бачна ўзраслі аб'ёмы вытворчасці і сферы паслуг, назіралася высокая рэнтабельнасць, прадпрыемства развівалася і мадэрнізавалася.
Але яму давялося перажыць тыя ж эканамічныя праблемы, што перажыла ў цэлым эканоміка краіны. На працягу IV квартала 1996 года і I квартала 1997 года прадпрыемства практычна не працавала. Узрадзілася прадпрыемства ў выглядзе адкрытага акцыянернага таварыства «Вытворча-гандлёвае аб'яднанне «Верус» з адначасовай рэструктурызацыяй – утварэннем 4 дачэрніх прадпрыемстваў.
Назва адкрытага акцыянернага таварыства «Верус» расшыфроўваецца як «Верхнедвинские услуги». Усяго ААТ «Верус» аказвае 18 відаў бытавых паслуг, 12 з іх – у адпаведнасці з вызначаным сацыяльным стандартам.
Дзякуючы таму, што таварыства займаецца яшчэ вытворча-гандлёвай і гаспадарчай дзейнасцю, прадстаўлены практычна ўвесь комплекс паслуг. У швейным і трыкатажным цэхах выпускаюцца новыя вырабы і рамантуецца адзенне. Цэх па расчэсванню воўны карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў раёна, але і суседніх раёнаў. Дзейнічае пункт пракату. Прымаюцца заяўкі на рамонт мэблі, кватэр, аказваюцца транспартныя паслугі, рытуальныя. Таксама адміністрацыя прадпрыемства супрацоўнічае з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, заключаюцца індывідуальныя дагаворы на арэнду.
У ААТ «Верус» 9 комплексна-прыёмных пунктаў. У дадатак да іх прадпрыемства арганізавала аказанне паслуг насельніцтву па дагаворам кааперацыі, а таксама выязное абслугоўванне, якое ажыццяўляецца па графіку. Так, у Верхнядзвінску ёсць магчымасць адрамантаваць радыё-тэлеапаратуру і складана-бытавую тэхніку, прывесці ў парадак абутак, зрабіць тэрміновае фота ці фотапартрэт, а таксама скарыстацца паслугамі цырульніка.
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вуліца Савецкая, д. 52
ЛІТАРАТУРА
1. Арлова, Л. «Верусу» – 40 гадоў / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2000. – 20 кастр. – С. 1–2.
2. Князева, Е. ОАО «Верус»: любой каприз за ваши деньги / Е. Князева // Народнае слова. – 2010. – 2 сак. – С. 2.
3. Мурашкина, В. Верхнедвинское ОАО «Верус» убеждает, что служба быта может быть прибыльной / В. Мурашкина // Народнае слова. – 1998. – 30 лiп. – С. 4.
4. Фёдарава, Л. Нашы клопаты – іх работа / Л. Фёдарава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2004. – 26 сак. – С.4.
5. Фёдарава, Л. Ствараем зручнасці для людзей / Л. Фёдарава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 20 сак. – С. 2.
6. Шпаковская, Г. «Верус»: на верном пути / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 1 дек. – С. 5.