Дуброўна–Камунальнік, УП ЖКГ. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 18.12.2018 09:08
Сучасная назва | УП ЖКГ «Дуброўна-Камунальнік» |
Тып | унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна |
Галіна | жыллёва-камунальная гаспадарка |
Асноўная мэта прадпрыемства – прадастаўленне насельніцтву і юрыдычным асобам комплексу жыллёва-камунальных паслуг належнай якасці пры зніжэнні выдаткаў і павышэнні прадукцыйнасці працы.
Паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, – водазабеспячэнне, водаадвядзенне, цеплазабеспячэнне, саначыстка, паслугі лазняў, гасцініц, тэхнічнае абслугоўванне жылога фонду, добраўпарадкаванне, утрыманне вулічна-дарожнай сеткі, рытуальныя паслугі.
На прадпрыемстве працуе амаль тры сотні чалавек. Самым вялікім па колькасці рабочых з'яўляецца ўчастак кацельных і цеплавых сетак – 99 чалавек, якія забяспечваюць вытворчасць і падачу цеплавой энергіі.
Прадпрыемства абслугоўвае 101 тыс. м2 жыллёвага фонду або 149 жылых дамоў, з іх г. Дуброўна – 82, у сельскай мясцовасці – 24 і ў аграгарадку Асінторф – 33 жылыя дамы. Прадпрыемства абслугоўвае 25147,8 м. п. цеплавых сетак у аднатрубным вылічэнні.
На прадпрыемстве працуе 20 кацельняў, з іх 4 на мясцовых відах паліва з выкарыстаннем прыроднага газу.
На балансе прадпрыемства налічваецца 62 артэзіянскія свідравіны, 146,7 км водаправодных сетак, а таксама 5 ачышчальных збудаванняў (Дуброўна, Асінторф, Буда, Ерамееўшчына, Сваташыцы), усяго 15,2 км каналізацыйных сетак; з іх 4 км – у г. Дуброўна.
Функцыянуюць усяго: 5 станцый абезжалезвання, у тым ліку 1 на правабярэжнай і 2 на левабярэжнай частцы г. Дуброўна, 1 станцыя абезжалезвання ў аг. Асінторф і 1 у п. Шабаны. Таксама на балансе прадпрыемства знаходзіцца 123 шахтавыя студні.
Адным з галоўных крытэрыяў якасці работы прадпрыемства з'яўляецца выкананне паказчыкаў, якія даведзены калектыву згодна з праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе 2012–2020». Асноўнай стратэгіяй развіцця прадпрыемства ў цяперашні час з'яўляюцца бясстратная работа за кошт зніжэння затрат пры аказанні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву і павышэнне прадукцыйнасці працы.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вуліца Крупскай, д. 15.
ЛІТАРАТУРА
1. Готовь сани летом // Белорусская нива. – 2009. – 2 окт. – С. 5.
2. Залесская, С. Если делать все по-хозяйски и с любовью / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2009. – 19 марта. – С. 15.
3. Ляшук, С. Свою работу нужно любить / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 28 февр. – С. 1.
4. На страже уюта и чистоты / подгот. В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 23 сак. – С. 4–5.
5. Палтарак, Т. Мост цераз Днепр: другое нараджэнне / Т. Палтарак // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 29 жн. – С. 2–3.
6. Саможенов, Р. Все задачи решаемы / Р. Саможенов // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. – 25 сак. – С. 4.
7. Эвристическое трио / подгот. О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 13 жн. – С. 5.