Докшыцы-камунальнік, РУП ЖКГ. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 29.07.2019 12:23
- Адноўлена 29.07.2019 09:30
Сучасная назва | РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» |
Тып | раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі |
Дата заснавання | 1996 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы |
Галіна | жыллёва-камунальная гаспадарка |
Сайт | http://www.dokshitsy-gkh.by |
Раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Докшыцы-камунальнік» ахоплівае паслугамі ўсю сацыяльную сферу і забяспечвае працу сацыяльна важных аб'ектаў раёна.
Асноўнымі задачамі прадпрыемства з'яўляюцца: аказанне жыллёва-камунальных паслуг па цеплазабеспячэнни, бягучым рамонце жылога фонду, азеляненні і добраўпарадкаванні горада, паслугі лазні. У такіх відах, як цеплаводазабеспячэнне, манаполія на дзейнасць – найбольш эфектыўны падыход, які дае магчымасць сканцэнтраваць сродкі, каб потым выкарыстаць іх на рэканструкцыю, укараненне новых тэхналогій, накіраваных, у першую чаргу, на энергазберажэнне. Спісачная колькасць работнікаў прадпрыемства на пачатак 2019 года склала – 280 чалавек.
У састаў прадпрыемства ўваходзіць філіял № 1 РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» і тэрытарыяльныя ўчасткі: Бягомль, Параф'янава, Крулеўшчына, Беразіно. У 2011 годзе створана лабараторыя па электрафізічным вымярэнні (ЛЭФВ), у вобласць дзейнасці якой уваходзіць выкананне комплексу электрафізічных вымярэнняў (ЭФВ) пры правядзенні прыёмна-здатачных выпрабаванняў.
У РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» таксама ўваходзяць:
– філіял № 1, створаны ў 2006 годзе. Выконвае работы па цепла- і водазабеспячэнні, каналізацыі, агульнабудаўнічыя, транспартныя, сантэхнічныя. У сваім саставе мае краму рытуальных паслуг. Вырабляе металаканструкцыі, жалезабетонныя вырабы, праводзіць капітальны рамонт, рэканструкцыю, новае будаўніцтва, добраўпарадкаванне тэрыторый (адрас: г. Докшыцы, 2-гі пер. Гідратэхнікаў, 2а).
– гасцініца «Мотель» (без катэгорыі) у г. п. Бегомль. Гэта двухпавярховы будынак з 7 нумарамі (10 месцаў). Побач ёсць аўтастаянка, крамы (адрас: г. п. Бягомль, вул. Юхнаўца, 28а);
– мойка, СТА, дзе ёсць магчымасць зрабіць замену фільтраў і тэхнічных вадкасцяў, рамонт падвесак і рулявога кіравання, рамонт і замену рамянёў, шынамантажныя работы і інш. (адрас: г. Докшыцы, вул. М. Горького, 70);
– рытуальныя паслугі. Сярод паслуг: вырабы і ўстаноўка помнікаў, фота-медальёнаў, транспартныя паслугі, добраўпарадкаванне месцаў пахавання і інш. (адрас: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 9).
РУП ЖКГ не абмяжоўваецца толькі сваімі відамі дзейнасці. Напрыклад, у цэнтры занятасці быў узяты крэдыт на стварэнне новых працоўных месцаў для адкрыцця швейнай майстэрні.
У вобласці «Докшыцы-камунальнік» выкарыстоўвае самы вялікі аб'ём мясцовых відаў паліва (дроў). Адбываецца гэта таму, што працэс пераводу кацельняў на дровы прадбачліва быў распачаты задоўга да Дэкрэта Прэзідэнта № 3. Зараз ужо распрацавана цэлая праграма па пераводзе кацельняў на мясцовыя віды паліва, у адпаведнасці з якой устанаўліваюцца новыя катлы з механічнай падачай паліва, гэта значыць, што выкарыстоўваць можна будзе не толькі дровы, але і адходы дрэваапрацоўкі. Чатыры кацельні ўжо працуюць на газавым паліве, але пры неабходнасці яны могуць працаваць і на дровах.
Прадпрыемства абслугоўвае звыш 100 тыс. м2 жыллёвага фонду.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вуліца Гайдара, д. 64.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. Работящий, ответственный, скромный / Е. Алимова // Витебские вести. – 2015. – 16 апр. – С. 22.
2. Альшэўская, Т. Так працуюць камунальнікі / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2007. – 15 верас. – С. 4.
3. Берникович, Д. На страже чистоты, порядка и уюта / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 23 марта. – С. 9.
4. Берникович, Д. С заботой о родном крае / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 23 марта. – С. 12.
5. Дым, Н. Молодеет древний город / Н. Дым // Народная газета. – 2012. – 26 верас. – С. 11.
6. Жнивень, А. Хозяйский подход от «Докшицы-коммунальник» / А. Жнивень // Рэспубліка. – 2019. – 21 сак. – С. 14.
7. Коляго, Д. С. «Для успеха важны инициатива и дисциплина» / Д. С. Коляго ; беседовала Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 18 мая. – С. 4.
8. Лукович, Н. Время так велит / Н. Лукович // Народнае слова. – 2009. – 14 мая. – С. 1.
9. Навіцкая, Н. Высокая адзнака працы / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 10 лют. – С. 1.
10. Падбярэзкая, Т. Па швейную прадукцыю – у Бягомль / Т. Падбярэзкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 7 ліп. – С. 2.
11. Пригожий, М. РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»: а к красоте привыкнуть надо... / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 24 сак. – С. 2.
12. РУП ЖКХ «Докшицы-Коммунальник» // Народная газета . – 2010. – 21 крас. – С. 13.
13. Чирич, С. Вторая жизнь докшицких истоков / С. Чирич // Рэспубліка. – 2008. – 27 чэрв. – С. 1.