Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.10.2019 12:23
- Адноўлена 01.10.2019 15:42
Сучасная назва | Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1944 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае |
Галіна | жыллёва-камунальная гаспадарка |
Сайт | http://www.gjkh.by |
Заснавальнік унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна – Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Камунальная гаспадарка ў г. Глыбокае была сфарміравана ў ліпені 1944 года рашэннем Глыбоцкага гарадскога савета з мэтай аднаўлення і добраўпарадкавання разбуранага горада, рамонту і ачысткі пітных калодзежаў, маставых і тратуараў. Першачарговай задачай гаркамгаса было будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю ў лютым 1945 г. гарадской лазні.
Па меры аднаўлення разбуранай гаспадаркі і павелічэння колькасці насельніцтва мяняліся пастаўленыя задачы перад камунальнай гаспадаркай. З 1955 г. асвоены выпуск тратуарнай пліткі для добраўпарадкавання горада. У 1961 г. здадзена ў эксплуатацыю новая лазня на 100 памывачных месцаў, пачата будаўніцтва першай гарадской кацельні.
У 1964 г. распачата будаўніцтва вадаправодных сетак у г. Глыбокае.
У 1968 г. абсталявана пральня, заасфальтаваны першыя вуліцы (вул. Савецкая), вырашаюцца пытанні вулічнага асвятлення і азелянення горада.
У 1972 г. здадзена ў эксплуатацыю гарадская кацельня па вуліцы Міра. У 1996 г. праведзена яе рэканструкцыя.
У 2015 г. завершана рэканструкцыя гарадской лазні.
На сённяшні дзень структурнае падраздзяленне УП ЖКГ Глыбоцкага раёна складаецца з наступных вытворчых участкаў: участкі лазнева-гасцінічнай і водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, жылфонда, участкі транспарту, добраўпарадкавання, шматгаліновых паслуг, электрацэха, а таксама ўчасткаў у г. п. Падсвілле, аг. Удзела, Ломашы, в. Шунеўцы.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: цеплазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне жыллёвага фонду, вываз, абясшкоджванне і перапрацоўка цвёрдых камунальных адходаў, бягучае ўтрыманне аб'ектаў добраўпарадкавання, паслугі гасцініцы і лазні. Колькасць працуючых каля 530 чалавек. Узначальвае УП ЖКГ Глыбоцкага раёна Шымковіч Андрэй Іосіфавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, завулак Ламаносава, 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. Когда красота вдохновляет / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 24 марта. – С. 2.
2. Берникович, Д. Приоритеты успешного развития / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 18 июня. – С. 2.
3. Глубоччина – наш родной край: мероприятия по благоустройству и содержанию города Глубокое и населенных пунктов в районе // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 1 крас. – С. 6.
4. Капшуль, А. «Ёсць свята, але няма выхаднога» // Веснік Глыбоччыны. – 2006. – 25 сак. – С. 1–2.
5. Конон, М. Талантам надо помогать / М. Конон // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 11 июня. – С. 16.
6. Лінкевіч, Ю. Ч. Камфортны быт – у кожны дом! / Ю. Ч. Лінкевіч ; гутарыла Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 23 сак. – С. 5.
7. На ўсё патрэбны час і сродкі // Веснік Гыбоччыны. – 2002. – 23 сак. – С. 5.
8. Панкрат, А. Мой город – моя работа / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 21 сак. – С. 4.
9. Панкрат, А. Необходимые технологии / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 16 студз. – С. 1.
10. Сутула, Г. Каналізаванне горада: планы ажыццяўляюцца / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 9 сак. – С. 4–5.
11. Шымковіч, А. Сацыяльны стандарт – карысным справам старт / А. Шымковіч ; гутарыла Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 23 сак. – С. 1.