Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лёзненскага раёна. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 09.12.2019 12:23
- Адноўлена 09.12.2019 09:46
Сучасная назва | Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лёзненскага раёна |
Тып | унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі |
Дата заснавання | 1944 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна |
Галіна | жыллёва-камунальная гаспадарка |
Камунальны аддзел быў створаны ў Лёзна ў 1932 годзе для аказання бытавых, жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву і прадпрыемствам раёна. Тады ў яго склад уваходзілі: лазня, гасцініца, домакіраўніцтва, якія аказвалі адпаведныя паслугі, а таксама стройгрупа, якая займалася будаўніцтвам, рамонтам і ўтрыманнем жылля, аб'ектаў народнай гаспадаркі. Акрамя таго, сіламі работнікаў аддзела вяліся адвод зямельных участкаў, санітарная ачыстка, добраўпарадкаванне і азеляненне вуліц, утрымліваліся могілкі.
Спектр паслуг сённяшняга прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі істотна дапоўніўся. Сюды таксама ўвайшлі: падтрымка сістэм водазабеспячэння, цеплазабеспячэння, каналізацыі, вулічнага асвятлення, палігоны цвёрдых бытавых адходаў, прадастаўленне бытавых паслуг насельніцтву, паслуг па апрацоўцы і ўборцы прысядзібных участкаў, прадастаўленне транспарту, рамонт і вытворчасць сталярных вырабаў, жалезабетонных пліт.
Сёння на прадпрыемстве працуе 320 чалавек, з іх 128 – у вёсцы.
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Садовая, д. 9А.
ЛІТАРАТУРА
1. Бирюлькова, Л. Коммунальному хозяйству – 85! / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 24 сак. – С. 1, 3.
2. Бирюлькова, Л. Создать комфорт на все века поможет служба ЖКХ! / Л. Бирюлькова, Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2012. – 23 сак. – С. 4–5.
3. В. П. Грибов, директор УП ЖКХ Лиозненского района: «Держим курс на дальнейшую модернизацию и снижение затрат» / подгот. Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 6 кастр. – С. 5.
4. Горнова, Т. К зиме готовятся с весны / Т. Горнова // Народнае слова. – 2009. – 9 ліп. – С. 2.
5. Дудкін, Я. Падвялі вынікі / Я. Дудкін // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2004. – 3 крас. – С. 1.
6. ЖКХ: важная служба на все времена / подгот. Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 23 сак. – С. 2.
7. Корнейчик, А. М. «Идём в ногу со временем: экономим ресурсы, не теряя качества» / А. М. Корнейчик ; беседовала Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2012. – 23 сак. – С. 3.
8. Матеюн, А. Проблемы – характерные, решения – разные / А. Матеюн // Народнае слова. – 2013. – 5 студз. – С. 4.
9. Работают для того, чтобы всем жилось комфортно и хорошо // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2010. – 26 сак. – С. 4–5.
10. Серебрякова, Т. Забота о людях – дело профессионалов / Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2015. – 12 нояб. – С. 11.
СПАСЫЛКІ