Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Расонскае ДРБУ № 109, філіял КУП «Віцебскаблдарбуд». Расонскі раён, г. п. Расоны

 

Сучасная назва Расонскае ДРБУ № 109 КУП «Віцебскаблдарбуд»
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны
Галіна дарожнае будаўніцтва

 

21 студзеня 1958 г. Расонскае ДРБУ № 109 было заснавана як дарожны эксплуатацыйны ўчастак.

На абслугоўванні ўчастка знаходзілася менш за 100 км дарог. Задачай прадпрыемства з'яўлялася забеспячэнне праезду ад сельскіх населеных пунктаў да г. п. Расоны.

Матэрыяльна-тэхнічная база не была маштабнай. На балансе прадпрыемства мелася сем адзінак тэхнікі і адміністрацыйны будынак. У 1975 г. быў пабудаваны будынак рамонтнай майстэрні, пачаў працаваць машынны парк.

У 1980 г. быў уведзены ў эксплуатацыю новы адміністрацыйны будынак.

У 1989 г. дарожны эксплуатацыйны ўчастак ператвораны ў дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне – ДРБУ № 109. Была пабудавана ўстаноўка па вытворчасці асфальтабетоннай сумесі, павялічыліся аб'ёмы будаўніча-мантажных работ.

Геаграфічнае размяшчэнне Расонскага раёна накладвае адбітак на развіццё дарожнай сеткі. Дарогі звязваюць аддаленыя населеныя пункты з цэнтрамі аграгарадкоў і г. п. Расоны.

Расонскае ДРБУ № 109 абслугоўвае 655,5 км дарог мясцовага значэння (з асфальтабетонным пакрыццём – 128 км, са жвіровым – 299 км, з грунтавым – 207 км, 39 мастоў).

Прадпрыемства выкарыстоўвае сучасныя якасныя камп'ютарныя праграмы, працуе па новай тэхналогіі – на друзе з выкарыстаннем бітумнай эмульсіі, што дазваляе значна падоўжыць тэрмін эксплуатацыі дарог.

Работнікі дарожнай службы – спецыялісты з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Адбываецца будаўніцтва ведамаснага жылля.

Калектыў прадпрыемства прымае ўдзел у турыстычных злётах, займаецца спартыўнымі заняткамі: валейбол, плаванне.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Лапенка, д. 2.

 

Калектыў Расонскага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 109. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byСпецыяліст Расонскага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 109. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byСпецыяліст Расонскага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 109. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.by

ЛІТАРАТУРА

1. Гореликова, И. Дорога как призвание и жизнь / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 20 студз. – С. 4.

2. Кірылава, А. Іх аб'ядноўвае шэрая стужка дарогі / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2009. – 23 кастр. – С. 1.

3. Пригожий, М. Кому покой лишь снится / М. Пригожий, И. Марков // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 15 крас. – С. 4.

4. Шыёнак, В. Дарогі – іх стыхія / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 24 кастр. – С. 2.

5. Ціток, В. Дарожнікі да ўсяго і прыхарошваюцца / В. Ціток, Л. Галаўня // Голас Расоншчыны. – 2005. – 28 кастр. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Россонские дорожники отмечают 60-летие