Шумілінскае ДРБУ-204, філіял КУП «Віцебскаблдарбуд». Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 26.05.2020 12:23
- Адноўлена 26.05.2020 14:01
Сучасная назва | Шумілінскае ДРБУ-204 |
Былая назва | Шумілінскі дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 204 |
Тып | філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» |
Дата заснавання | 1966 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна |
Галіна | дарожнае будаўніцтва |
Шумілінскі дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 204 (ДЭУ-204) быў створаны 1 верасня 1966 года. Калектыў – 65 чалавек (да 1985 года), абслугоўвалі 170,8 км дарог. Быў пабудаваны асфальтабетонны завод.
Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 26 кастрычніка 1984 года ДЭУ-204 быў пераўтвораны ў дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне (ДРБУ-204). Калектыў у 1986 годзе – 76 чалавек. У абслугоўванні было 270,5 км аўтадарог.
У 2006 годзе ў ДРБУ-204 працаваў 101 чалавек. Абслугоўвалася 640 км дарог.
Сёння Шумілінскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 204 з'яўляецца філіялам КУП «Віцебскаблдарбуд». Прадпрыемства абслугоўвае 669,89 км аўтамабільных дарог, 48 мастоў працягласцю 1230,270 м.п., 774 вадапрапускныя трубы працягласцю 10543,970 м.п. Створаны 3 майстроўскія ўчасткі па абслугоўванні аўтамабільных дарог.
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Сіпко, 90.
ЛІТАРАТУРА
1. Буткевич, М. Любят порядок во всем / М. Буткевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 24 дек. – С. VII. – (Прил.: Вечерний Витебск).
2. Ивченко, Л. Результат на виду / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 28 июля. – С. 3.
3. Сытник, И. Наши дороги нам улучшать / И. Сытник // Народнае слова. – 2010. – 10 ліп. – С. 6.
4. Фондаренко, Н. «На месте не сидим» / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2013. – 26 окт. – С. 9.
5. Чарнічэнка, Н. Дарогі патрэбны ўсім / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шуміліна). – 2015. – 23 кастр. – С. 4.
6. Шлях у сорак гадоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 12 верас. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Филиал Шумилинское дорожное ремонтно-строительное управление № 204 КУП