Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскдрэў, ААТ. г. Віцебск

 

Сучасная назва ААТ «Віцебскдрэў»
Былая назва Віцебскі фанеоны завод (1927)
Віцебскі домабудаўнічы камбінат (1948)
Віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат (1966)
Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Віцебскдрэў» (1975)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1927 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна дрэваапрацоўчая прамысловасць
Сайт https://vitebskdrev.com

 

ААТ «Віцебскдрэў» – дрэваапрацоўчае прадпрыемства. Створана ў чэрвені 1927 года ў Віцебску як фанерны завод. У 1940-я гады на заводзе выпускалі фанеру, асвойвалі выпуск гатовых дэталяў самалётаў. За гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў поўнасцю разбураны. Зімой 1945–1946 гг. былі ўведзены ў эксплуатацыю падсобныя прадпрыемствы, галоўная роля якіх заключалася ў забеспячэнні сталярнымі вырабамі для аднаўлення разбуранага жылля і цэхаў. З 1948 года – домабудаўнічы камбінат, у выніку падзелу якога ў 1966 годзе быў арганізаваны дрэваапрацоўчы камбінат. З 1975 года – прамысловае аб'яднанне з сучаснай назвай. З 1994 года – адкрытае акцыянернае таварыства. У 2018 годзе прадпрыемства стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».

Зараз ААТ «Віцебскдрэў» – гэта сучаснае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, якое актыўна развіваецца і ўваходзіць у склад холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці «BYSPAN». Існуючая на прадпрыемстве безадходная тэхналогія дазваляе здзяйсняць комплексную і глыбокую перапрацоўку драўніны, пачынаючы з нарыхтоўкі лесу і да вырабу гатовай прадукцыі. Размяшчаецца на тэрыторыі больш за 45 га, мае развітую інфраструктуру: пажарная часць, спартыўны зал, медпункт, інтэрнат, магазін, сталовая. На тэрыторыі прадпрыемства знаходзіцца абеліск у памяць пра загінуўшых работнікаў прадпрыемства ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Зараз ідзе работа па стварэнні музея прадпрыемства. На ААТ «Віцебскдрэў» працуе звыш 800 чалавек.

На прадпрыемстве функцыянуе ўласная акрэдытаваная лабараторыя. Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што яна з'яўляецца адзінай лабараторыяй у Рэспубліцы Беларусь, якая праводзіць выпрабаванні падлогавых ламініраваных панэляў на святлоўстойлівасць. Цэнтральная заводская лабараторыя цесна супрацоўнічае са шматлікімі навуковымі, навучальнымі ўстановамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Патэнцыял ААТ «Віцебскдрэў» дазваляе перапрацоўваць да 1000 м3 драўнянай сыравіны ў дзень. Сёння пліты MDF пастаўляюцца ў розныя рэгіёны Беларусі, а таксама ў 34 краіны свету, на буйнейшыя мэблевыя і дзвярныя фабрыкі. Прадукцыя прадпрыемства шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, пры аздабленні інтэр'ераў і інш. Гэта адзінае дрэваапрацоўчае прадпрыемства ў Беларусі, якое наладзіла выпуск інавацыйнага прадукту – вільгацеўстойлівай пліты (MDF.Н). У завяршаючай стадыі знаходзіцца распрацоўка інавацыйнай тэхналогіі вырабу вогнеўстойлівых пліт MDF.

Дасягненні ААТ «Віцебскдрэў» у галіне якасці пацвярджаюцца перамогамі ў прэстыжных конкурсах. У 2020 годзе цэнтральная заводская лабараторыя стала пераможцай конкурсу «Кампетэнтнасць-2020» сярод выпрабавальных лабараторый Беларусі. У 2021 годзе прадпрыемства стала лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», пераможцам рэспубліканскага конкурсу спажывецкай перавагі «Прадукт года-2021». За поспехі ў выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, выпуск высокаякаснай канкурэнтнай прадукцыі, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці па выніках работы за 2021 год ААТ «Віцебскдрэў» занесена на Дошку Гонару Першамайскага раёна г. Віцебска.

 

ААТ «Віцебскдрэў». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebskdrev.comААТ «Віцебскдрэў». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebskdrev.comААТ «Віцебскдрэў». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebskdrev.comААТ «Віцебскдрэў». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebskdrev.comААТ «Віцебскдрэў». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebskdrev.comААТ «Віцебскдрэў». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebskdrev.comААТ «Віцебскдрэў». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebskdrev.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. «Витебскдрев» – новый резидент СЭЗ [«Витебск»] / С. Антонов // Витебские вести. – 2018. – 6 сент. – С. 3.

2. Будкевич, М. Возродили опаленную землю / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 25 июля. – С. 10.

3. Дойлин, Ю. Высококлассная деревообработка / Ю. Дойлин // Экономика Беларуси. – 2022. – № 3. – С. 52–55.

4. Каталог резидентов СЭЗ «Витебск» [Электронный ресурс] / Свободная экономическая зона Витебск. – Режим доступа: http://fez-vitebsk.by/upload/iblock/b23/FEZ%20Residents.pdf. – Дата доступа: 14.06.2023.

5. Крупица, Н. Между рабочим и директором здесь нет большой дистанции... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 23 июня. – С. ІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

6. Открытое акционерное общество «Витебскдрев»: 80 лет (1927–2007). – [Б. м.] : [Б. и.], 2007. – 15 с.

7. Петрова, Е. Их товары признаны лучшими / Е. Петрова // Витебские вести. – 2022. – 8 февр. – С. 5.

8. Словак, Е. В. Характеристика элементов стратегии маркетинга ОАО «Витебскдрев» / Е. В. Словак // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / редкол.: Д. Н. Лазовсккий [и др.]. – Новополоцк, 2010. – Вып. 38 : Экономические науки. Экономика и управление. – С. 120–124.

9. Ставка на новые свойства продукции // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 28 июля. – С. 3.

10. Юхновец, А. И. «Витебскдрев» / А. И. Юхновец // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 195.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Лаборатория ОАО «ВИТЕБСКДРЕВ»

arrow Наша марка. Открытое акционерное общество «Витебскдрев»