Бібліятэка імя Я. Коласа – філіял № 4, г. Орша. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 19.04.2017 07:52
Загадам гарадскога аддзела культуры ад 3 кастрычнiка 1967 года ў г. Оршы была адкрыта бібліятэка № 4. Да кастрычніка 1968 года бібліятэка не абслугоўвала чытачоў, таму што вялася арганізацыйная праца: камплектаваўся фонд, набывалася абсталяванне, ствараліся каталогі.
З кастрычніка 1968 года бібліятэка атрымала памяшканне па 2-м Усходнім праездзе ў жылым доме ў чатырохпакаёвай кватэры. У бібліятэцы чытальнай залы не было. Абслугоўвала яна ўсіх жадаючых. Памяшканне гэта было часовым. У ім бібліятэка знаходзілася з кастрычніка 1968 года па лістапад 1971 года.
З лістапада 1971 года бібліятэка атрымала спецыяльна пабудаванае памяшканне на 1-ым паверсе жылога дома па вуліцы Міра д. 59 агульнай плошчай 739 кв. метраў, дзе яна цяпер і знаходзіцца.
Для чытачоў былі створаны ўсе ўмовы: адкрыты чытальная зала і абанемент. У гэтым мікрараёне няма дзіцячай бібліятэкі, таму бібліятэка абслугоўвае і дзяцей.
Да 1977 года бібліятэка існавала самастойна. З верасня 1977 года яна ўвайшла, як філіял № 4, у склад Аршанскай ЦБС. У сувязі з цэнтралізацыяй бібліятэк значна палепшылася работа з фондам, з каталогамі, удасканаліўся даведачна-бібліяграфічны апарат. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 29 снежня 1979 года бібліятэцы прысвоена імя Я. Коласа. З тых часоў вялікую ўвагу сталі надаваць прапагандзе кніг беларускіх класікаў.
Да 2005 года бібліятэка імя Я. Коласа абслугоўвала дарослых і дзяцей, але дзіцячага аддзялення ў бібліятэцы не было. У 2005 годзе філіял № 6 быў злучаны з бібліятэкай імя Я. Коласа. Пасля зліцця дзвюх бібліятэк, быў адкрыты дзіцячы аддзел на абанеменце і ў чытальнай зале.
У зоне абслугоўвання бібліятэкі знаходзяцца дзве школы (СШ № 11 і СШ № 13), а таксама дзіцячы садок № 31.
З 2007 года бібліятэка пачала працаваць над мэтавай праграмай «Здравушка» – здаровы лад жыцця.
Адрас: г. Орша, вул. Міра, 59.
ЛІТАРАТУРА
1. Боровик, Е. А. «Готовы дверь мы распахнуть перед тобой читатель верный» / Е. А. Боровик // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 3 окт. – С. 4.
2. Манькова, М. Усей сям'ёй у бібліятэку / М. Манькова // Аршанская газета. – 1994. – 26 ліп. – С. 2.
3. Шурдукова, А. 45 лет вместе с библиотекой Я. Коласа / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2012. – 24–лістап. – С. 3.
4. Шурдукова, А. «Гэта быў час, які нельга забыць» / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2011. – 25 чэрв. – С.–3.
5. Шурдукова, А. Маленькіе зёрнышкі добра / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2013. – 4 мая. – С. 17.